Два новыя сучасныя верталёты Мі-8МТВ5-1 прадэманстравалі сёння Аляксандру Лукашэнку падчас удзелу кіраўніка дзяржавы ў праверцы ўзроўню падрыхтоўкі афіцэраў Узброеных Сіл на Абуз-Лясноўскім палігоне.

president.gov.by
Ва Узброеныя Сілы Беларусі зусім нядаўна з Казанскага верталётнага завода паступіла шэсць сучасных верталётаў Мі-8 дадзенай мадыфікацыі. Чакаецца, што ў беларускую армію паступяць яшчэ шэсць такіх лятальных апаратаў.
Адзін з верталётаў, прадэманстраваных кіраўніку краіны, мае пошукава-выратавальнае прызначэнне, другі - транспартна-баявы.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары