Грамадства44

Асуджаныя крычаўскай папраўчай установы выступілі супраць нізкай аплаты працы

Асуджаныя папраўчай установы адкрытага тыпу № 45 (Крычаў), прыцягнутыя да падрыхтоўкі Мсціслава да «Дажынак», пратэстуюць супраць нізкай аплаты і ўмоў працы, паведаміў БелаПАН сваяк аднаго з асуджаных.

Паводле яго слоў, асуджаныя працуюць у якасці рознарабочых, рамантуючы і аднаўляючы будынкі ў цэнтры Мсціслава.

«Працуюць яны па 11 гадзін на дзень з адным выхадным на тыдзень. Учора рабочыя з ПУАТ № 45 атрымалі разліковыя лісты з заробкам 150 рублёў. Калі яны даведаліся пра тое, што звычайны рознарабочы вольнанаёмны атрымаў разліковы з 500 рублямі, яны абвясцілі байкот. Быў запрошаны пракурор Мсціслава, які паабяцаў разабрацца ў несправядлівай аплаце працы і сышоў. Сёння адміністрацыя ўстановы № 45 усіх работнікаў, якія нібыта арганізавалі забастоўку, а іх 12 чалавек, не выпусціла на працу і пагражае заменай рэжыму і адпраўкай у калонію», — расказаў сваяк.

У гэты момант, паводле яго слоў, 12 асуджаных знаходзяцца ў месцы адбыцця свайго пакарання ў Крычаве. «Іх зараз там трымаюць, не выпускаюць, кажуць, нікуды не пойдзеце, будзеце сядзець тут», — паведаміў сваяк асуджанага, адзначыўшы, што «адміністрацыя лютуе» — у тых, хто выказалі пратэст, адабраныя ўсе сродкі сувязі.

Намеснік начальніка ПУАТ № 45 Юлія Кац не абвергла, але і не пацвердзіла інфармацыю пра забастоўку у папраўчай установе, параіўшы звярнуцца да начальніка Аляксея Кашанскага. Атрымаць каментарый у яго пакуль не ўдалося.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць