Афіша11

21 траўня прэзэнтуюць «Магдэбурскую Гародню»

Як напісаў у прадмове да кнігі гісторык Алесь Краўцэвіч, «Магдэбурская Гародня» стала ўнікальнаю для Беларусі кнігаю. У ёй зьмешчана поўнае апісаньне разьвіцьця гораду як матэрыяльнага аб’екту з улікам амаль кожнага кавалка зямлі.

Сьвет пабачыла першая кніга з сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». 21 траўня адбудзецца прэзэнтацыя манаграфіі «Магдэбурская Гародня» гісторыка Юрыя Гардзеева.

Манаграфія расказвае пра сацыяльную тапаграфію й маёмасныя адносіны ў XVІ‑XVІІІ стагодзьдзях у Горадні. Кажа Юры Гардзееў:

Я пісаў кнігу па канонах лягічнай соцыятыпаграфіі. На пачатку я апісваю пляніроўку, потым апісваю, як горад забудоўваўся. Я апісваю, як выглядалі будынкі грамадзкага прызначэньня, напрыклад, карчма, шыбеніца, ратуша, лазьня. Апісваю таксама маёмасныя адносіны — хто, ад каго й што набываў. Абавязкова ўзгадваю пра сацыяльную дыфэрэнцыяцыю — пра бедных і заможных, прасоўваньне па лесьвіцы ерархіі ў мяшчанстве. Акрамя таго, гаворка ідзе пра рамяство й купецтва. Гэта такая традыцыйная эўрапейская схема тыпаграфіі.

Як напісаў у прадмове да кнігі гісторык Алесь Краўцэвіч, «Магдэбурская Гародня» стала ўнікальнаю для Беларусі кнігаю. У ёй зьмешчана поўнае апісаньне разьвіцьця гораду як матэрыяльнага аб’екту з улікам амаль кожнага кавалка зямлі.

Манаграфія Юрыя Гардзеева стала першай кнігай у сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». У найбліжэйшым часе плянуецца выданьне чарговых кніжак. Кажа каардынатар сэрыі Павал Мажэйка:

Першая частка «Гарадзенскай бібліятэкі» гэта чатыры пазыцыі. Першая ўжо выйшла, гэта «Магдэбурская Гародня».

Другая будзе першаю спробаю прозы (эсэ, успаміны) гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль. Яна ўзгадвае пра дзяцінства, пра культуру, зь якой яна сутыкалася, пра сустрэчы зь вядомымі беларусамі (Быкавым, Карпюком).

Таксама мы выдамо кнігу Аляксея Карпюка, напісаную на пачатку 90‑х гадоў, але раскіданую па часопісах. Мы яе сабралі й паспрабуем выдаць.

Чацьвёртай будзе сэрыя «Постаці Гарадзеншчыны». У ёй мы паспрабуем раскрыць тэму беларускага нацыянальнага руху на Гарадзеншчыне. Гэта 20‑30‑я гады, калі тут была Рэч Паспалітая. Таму гэта будзе тэма адносінаў паміж палякамі й беларусамі на Гарадзеншчыне. Яна вельмі контравэрсійная, але мы вырашылі ёю заняцца.

Павал Мажэйка дадаў, што выданьнем згаданых чатырох кніг «Гарадзенская бібліятэка» ня скончыцца. Ужо ёсьць выдавецкія пляны на будучы год.

Паводле: Алена Пытэль, Польскае радыё для замежжа

Прэзэнтацыя пачнецца 12 траўня а 18:30
у памяшканьні ТБШ па вуліцы Будзёнага, 48а — 44 у Горадні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць