Грамадства2323

Памідораў патлумачыў, чаму пайшоў працаваць на «кісялёўскі» «Спутнік»

Сьпявак і радыёвядоўца ня бачыць нічога кепскага ў працы на Sputnik і ня лічыць, што варта разважаць пра магчымыя прапагандысцкія настроі Sputnik ва ўмоўным ладзе.

sputnik.by

Аляксандар Крывашэеў, больш вядомы як Аляксандар Памідораў, пачаў працаваць на радыё «Sputnik Беларусь», адным з адгалінаваньняў міжнароднага праекту Sputnik крамлёўскага прапагандыста Дзьмітрыя Кісялёва.

Як распавёў Памідораў, ён будзе весьці на радыё шэраг перадач супольна з кіраўніком дзяржаўнага ансамбля «Песьняры»Вячаславам Шарапавым.

«А што тут такога? — пытае Памідораў карэспандэнта Свабоды ў адказ на просьбу пацьвердзіць ці абвергнуць навіну. — Нікому не прыгадзіўся, а ім прыгадзіўся, дык што?

У мяне ёсьць свае ўласныя меркаваньні, безумоўна, свае ўласныя погляды. Але ўласныя погляды ня маюць ніякага дачыненьня да працоўнага месца. Гэта стары журналісцкі закон. А рэдакцыя цалкам беларуская. Калі вы ўважлівыя, можаце паглядзець беларускамоўную вэрсію рэсурсу «Sputnik Беларусь». Я стаўлюся да гэтага як да працы на вяшчаньне».

На сёньня беларускае аддзяленьне Sputnik, адкрытае пры ўдзеле беларускіх уладаў, не было заўважанае за адкрытай антыбеларускай ці прарасейскай прапагандай. А што будзе рабіць Памідораў, калі беларускі Sputnik пачне антыбеларускую прапаганду, калі раптам зьявяцца публікацыі супраць незалежнасьці Беларусі?

«Я лічу, што цяпер вы вельмі некарэктна ставіце пытаньні, — адказвае Памідораў. — Вы спрабуеце разважаць ва ўмоўным ладзе, а так, я лічу, разважаць немагчыма. Рэдакцыя «Sputnik Беларусь» цалкам беларуская, і я не магу адказваць за ўсю рэдакцыю, бо я займаюся сэктарам, які ўмоўна пакуль завецца радыё. І мы займаемся радыё, тым, што адбываецца ў нас у Беларусі, і ўсе тэмы, якія мы бярэм, тычацца толькі Беларусі».

* * *

Аляксандар Крывашэеў — журналіст, радыёвядоўца, шоўмэн і музыка. Пад псэўданімам Аляксандар Памідораў выступае ў складзе беларускамоўнага рок-гурту Pomidor/OFF, таксама ладзіць выступы з акустычным расейскамоўным праектам «Пьяные гости». Браў удзел у музычных праектах «Народны альбом», «Сьвяты вечар», «Я нарадзіўся тут» і іншых.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве17

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць