Міліцыя праводзіць праверку па факце інцыдэнту з мужчынам і яго сабакам у метро
У інтэрнэце карыстальнікі абураюцца з нагоды відэа, знятага днямі ў падземным пераходзе ля станцыі метро «Пятроўшчына» ў Мінску. Супрацоўнік міліцыі зваліў з ног пажылога чалавека з кіем, а пасля ударыў яго сабаку.
На сітуацыю ўжо адрэагавалі ў ГУУС Мінгарвыканкама:
«Праводзіцца праверка па гэтым факце. Неабходна даць ацэнку правамернасці дзеянняў супрацоўніка міліцыі і таму, што папярэднічала сітуацыі, якая склалася», — сказаў прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары