Грамадства2121

Міністр Шуневіч прызнаў памылку міліцыі ў справе філосафа Мацкевіча: «Нагодай стала моцнае візуальнае падабенства»

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч прызнаў, што супрацоўнікі міліцыі памыліліся на судзе 15 сакавіка, заявіўшы, што бачылі філосафа і грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча на адной з акцый ІП 15 лютага. Пра гэта міністр заявіў журналістам у Палаце прадстаўнікоў 5 красавіка.

«Адназначна магу заявіць, што супрацоўнікі міліцыі зрабілі памылку ў ідэнтыфікацыі асобы чалавека. Нагодай стала моцнае візуальнае падабенства з удзельнікам дадзенага мерапрыемства. Разбіральніцтва ідзе, мы лічым іх няправымі. На дадзеным этапе можна сказаць, што гэта памылка», - сказаў кіраўнік МУС.

Нагадаем, Мацкевіча 15 сакавіка судзілі ў Цэнтральным раённым судзе Мінска за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», а менавіта — за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 15 лютага. Міліцыянты ў судзе сцвярджалі, што бачылі яго з плакатам «Працу!». Аднак у часе працэсу высветлілася, што сам Мацкевіч у гэты дзень быў у Варшаве, што пацвярджаюць штампы ў пашпарце аб выездзе і ўездзе ў краіну і квіткі на самалёт.

Суддзя вырашыла адправіць адміністрацыйны пратакол супраць Мацкевіча на дапрацоўку. Філосаф падаў заяву ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць трох супрацоўнікаў міліцыі да адказнасці за ілжывыя паказанні.

Каментары21

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць