Гурт Сяргея Міхалка мае намер прэзентаваць альбом «Родны край» у Беларусі.

Вялікі канцэрт-прэзентацыя плянуецца на май на пляцоўцы «Мінск-Арэна».
Як паведаміў Tuzin.fm прадзюсар гурту Антон Азізбекян, зараз канчаткова ўзгадняюцца ўсе дэталі, і ўжо 1 лютага будзе пададзена заява на атрыманне гастрольнага пасведчання ў Менгарвыканкам.
Нагадаем, што раней лідар Brutto Сяргей Міхалок запісаў з гэтай нагоды відэазварот «да міністра культуры Рэспублікі Беларусь».
Brutto заяўляюць, што калі ім сапраўды дазволяць зрабіць канцэрт у 15-тысячнай «Мінск-Арэне», усе выручаныя грошы яны аддаюць на развіццё Дома міласэрнасці і Дома інвалідаў.
-
«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць
-
«Еўрабачанне» выйграла Балгарыя. Гэта першая перамога гэтай краіны ў гісторыі конкурсу
-
Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары