Сёння а 18-й пачынаецца «чорная пятніца» зніжак у інтэрнэт-крамах + СПІС крамаў
Сайт blackfridaysale.by арганізаваў тры дні зніжак у мінскіх крамах. Да акцыі далучыліся магазіны вопраткі, тэхнікі і касметыкі. Усяго ў акцыі будуць удзельнічаць каля 20 брэндаў.

Акцыя пачнецца 26 лістапада а 18:00 і працягнецца тры дні. Для таго каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца на сайце ці ўвайсці праз сацыяльныя сеткі.
Сістэма даволі простая — вы абіраеце тавар, які вам даспадобы, сайт пераводзіць вас на крыніцу продажу, там вам трэба будзе запоўніць форму дастаўкі і аплаты, і вуаля — вы набылі тавар са зніжкай. Абяцаюць зніжкі да 90%.
Каментары