Спорт55

БАТЭ прывёз кубак Лігі чэмпіёнаў у Барысаў. На 4 дні ФОТЫ

УЕФА пайшоў насустрач ФК БАТЭ як рэгулярнаму ўдзельніку Лігі чэмпіёнаў і задаволіў просьбу даць легендарны Кубак на часовае захоўванне. Галоўны футбольны трафей знаходзіцца ў Барысаве ад чацвярга, 19 лістапада, да нядзелі. У Мінску ён дэманстравацца не будзе.

Кубак пабываў у актавай зале завода БАТЭ, на барысаўскім стадыёне «Гарадскі», а на выходныя выстаўлены на «Барысаў-Арэне». Каб яго паглядзець і сфатаграфавацца людзі нават стаяць у чэргах.

  • Паглядзець на кубак Лігі чэмпіёнаў можна да 18.00 22 лістапада на «Барысаў-Арэне». Доступ — праз VIP уваход.

 

Клуб, які перамог у Лізе чэмпіёнаў, мае права пакінуць кубак у сябе на 10 месяцаў. У памяць аб перамозе клубы атрымліваюць паменшаную копію трафея (не больш за 80% ад памераў сапраўднага кубка). Клуб, які перамог 5 разоў ці 3 разы запар, мае права пакінуць кубак на вечнае захоўванне.

Цяперашні кубак стварыў бернскі ювелір Юрг Штадэльман. Кошт кубка складаў 10 тысяч швейцарскіх франкаў. Кубак быў выкананы з срэбра з залатым напыленнем унутры і ўяўляў сабой амфару вышынёй 62 см і вагой 7,5 кг. Пазней пры стварэнні кубкаў за ўзор браўся менавіта гэты варыянт.

З-за арыгінальнага дызайну ручак кубка ў многіх краінах свету яго называюць «вялікія вушы». Іспанскі варыянт гэтай назвы «la Orejona» вельмі папулярны ў Лацінскай Амерыцы.

На вечнае захоўванне кубак атрымлівалі шэсць клубаў: «Рэал», «Аякс», «Баварыя», «Мілан», «Ліверпуль», «Барселона».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць