Лідары Еўрасаюза і Турцыі на саміце ў Брусэлі ўзгаднілі папярэдні план дзеянняў, закліканых абмежаваць прыток мігрантаў у Еўропу. Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск сказаў на прэс-канферэнцыі, што адчувае «асцярожны аптымізм» з нагоды дасягнутых дамоўленасцей.

У гэтым годзе ўжо каля 600 тысяч мігрантаў дасягнулі ЕС марскім шляхам. Большасць з іх, згодна з Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (IOM), дабіраюцца да Еўропы праз Турцыю.
Лічыцца, што ў самой Турцыі цяпер знаходзяцца каля 2 мільёнаў мігрантаў, у асноўным з абхопленай вайной Сірыі.
Раней Турцыя звярнулася да ЕС па дапамогу ў памеры 3 млрд еўра - у першую чаргу для ўладкавання цэнтраў па прыёме бежанцаў, а таксама папрасіла палегчыць візавы рэжым для турэцкіх грамадзян, якія жадаюць наведаць краіны Шэнгенскай зоны.
Як паведаміў кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, памер дапамогі Анкары будзе абмяркоўвацца з уладамі краіны ў бліжэйшыя дні, а працэс палягчэння візавага рэжыму будзе паскораны.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары