Улада1111

BuzzFeed: Пентагон закупіў для сірыйскіх паўстанцаў беларускія процітанкавыя ракеты

700 магутных процітанкавых ракет для сірыйскіх паўстанцаў былі набытыя ў Беларусі за грошы амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні журналістаў BuzzFeed (аднаго з найбуйнейшых амерыканскіх навінавых парталаў).

Па дадзеных выдання, Пентагон закупляе зброю для паўстанцаў праз малюсенькую, малавядомую прыватную кампанію Purple Shovel LLC.

Такім чынам, ЗША парушылі сваю ўласную палітыку і далі Purple Shovel LLC адабрэнне на куплю «высокатэхналагічных ракет для паўстанцаў» з Беларусі.

Рэч у тым, што Дзярждэп ліцэнзуе кожную здзелку з удзелам амерыканскіх кампаній і ёсць спіс краін з абмежаваннямі па гандлі зброяй, у які ўваходзіць і Беларусь.

«Беларусь, якую абвінавачваюць у парушэннях правоў чалавека, як правіла, закрыта для амерыканскіх гандляроў зброяй. Але ваенныя ЗША і Дзяржаўны дэпартамент пагадзіліся зрабіць выключэнне, дазволіўшы за сродкі амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў закупіць 700 магутных процітанкавых ракет «Конкурс» для паўстанцаў» — адзначае выданне.

BuzzFeed таксама нагадвае, што Беларусь, разам з Расіяй, Іранам і Паўночнай Карэяй з'яўлялася найбуйнейшым прадаўцом зброі рэжыму Башара Асада з 2006 па 2010 год.

Супрацьтанкавыя ракеты «Конкурс» здольныя паражаць цэлі на адлегласці да 4 км. Яны могуць прабіць браню да 250 мм таўшчынёй, што робіць іх эфектыўным зброяй супраць танкаў. «Конкурс» распрацавалі ў СССР у пачатку 1970-х, але мадыфікацыя «Конкурс-М» прынятая на ўзбраенне параўнальна нядаўна — у 1991 годзе. Такія ракеты вырабляюцца, у тым ліку, у Індыі і ў Іраку.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць