Грамадства55

Урад бярэ пад кантроль дзейнасьць замежных сьвятароў

Савет міністраў зацьвердзіў новае Палажэньне аб парадку запрашэньня ў Беларусь замежнікаў для заняткаў рэлігійнай дзейнасьцю.

Савет міністраў зацьвердзіў новае Палажэньне аб парадку запрашэньня ў Беларусь замежнікаў для заняткаў рэлігійнай дзейнасьцю.

У адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў, цяпер, каб у Беларусь прыехаў, да прыкладу, сьвятар з‑за мяжы служыць у касьцёле, альбо выкладчык ў духоўную навучальную ўстанову, ці любы іншаземец для ўдзелу ў дабрачынных акцыях альбо іншых масавых мерапрыемствах рэлігійнага характару, трэба атрымаць дазвол Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Тлумачыць прэсавы сакратар апарату Ўпаўнаважанага Міхаіл Рыбакоў:

«Калі запрашае рэлігійная арганізацыя, яна павінна абгрунтаваць, каго, навошта, на які тэрмін запрашае. Калі не хапае сьвятароў — мы іх кандыдатуры ўзгадняем, разглядаем дакумэнты. Трэба, каб усё было дакладна, зразумела, празрыста».

Такім чынам, кожнаму замежніку, які прыяжджае ў Беларусь для ажыцьцяўленьня любой рэлігійнай дзейнасьці, неабходна падрыхтаваць цэлы пакет дакумэнтаў, што пацьвярджаюць ягоную кваліфікацыю. Сьвятару, да прыкладу, неабходна прадставіць дакумэнт аб рэлігійнай адукацыі і даведку пра стаж працы. Для выкладаньня ў духоўных навучальных установах — яшчэ і вучэбныя пляны. Замежнікі таксама павінны пацьвердзіць веданьне беларускай альбо расейскай мовы. Такім чынам, чытаць лекцыі для сэмінарыстаў альбо праводзіць набажэнствы яны павінны будуць толькі па‑расейску альбо па‑беларуску. Пры адсутнасьці любога з дакумэнтаў заяўка ня будзе разглядацца. Да таго ж, Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў можа адмовіць прэтэндэнту без тлумачэньня прычынаў, што супярэчыць, да прыкладу, артыкулу 29 Закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыяў».

Мясцовых сьвятароў не хапае ў пратэстанцкіх, каталіцкіх храмах. У Беларусі ёсьць дзьве каталіцкія духоўныя сэмінарыі — у Пінску і Горадні, якія ўжо падрыхтавалі больш за 160 сьвятароў, але ксяндзоў ўсё адно не хапае, кажа ксёндз Аляксандар Амяльчэня

«Канечне, існуе дэфіцыт. На дадзены момант хіба што 50% мясцовых сьвятароў працуе, астатнія 50% сьвятароў з замежжа ў нас працуе. Канечне, мы імкнемся, каб сьвятары былі мясцовымі, хаця з удзячнасьцю ставімся да тых, якія працуюць па 10 і больш гадоў для Беларусі».

Прычым, што да падрыхтоўкі каталіцкіх сьвятароў, праграмы ў сэмінарыях усіх краінаў унівэрсальныя, зацьверджаныя Ватыканам. Такім чынам, ксяндзы, якія вучыліся, да прыкладу, у Польшы і ў Пінскай альбо Гарадзенскай сэмінарыях, атрымоўваюць аднолькавую адукацыю.

Радыё Свабода

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць