Эканоміка

Ранейшы партнёр Юрыя Чыжа выкупіў МТБанк

Структура Аляксея Алексіна выкупляе адзін з буйных прыватных банкаў Беларусі — МТБанк.

65,7% акцый МТБанка належыць фонду прамых інвестыцый SMH, уладальнікамі якога з'яўляюцца заснавальнікі аўтахолдынгу «Атлант-М» Алег Хусаенаў, Сяргей Савіцкі і Ігар Мальгін.

34% акцый МТБанка належаць амерыканскаму інвестфонду Horizon Capital, які з'яўляецца прыватным інвестарам ва Украіне, Малдове і Беларусі. «Менавіта Horizon Capital быў драйверам гэтай здзелкі», - кажа адна з крыніц, знаёмая з ходам перамоваў. Паводле яго слоў, свае долі прадалі і SMH, і Horizon Capital.

* * *

Імя Аляксея Алексіна сталі вядома неўзабаве пасля таго, як Юрый Чыж і звязаныя з ім кампаніі трапілі пад санкцыі Еўрасаюза. Блізкія сваякі Алексіна (сын і жонка) сталі ўладальнікамі латвійскіх кампаній, якія раней кантраляваліся «Трайплам». Восенню 2013 года Следчы камітэт паведаміў аб затрыманні «заснавальніка шэрагу прадпрыемстваў, якія займаюцца рэалізацыяй нафтапрадуктаў, Аляксея Алексіна» ў рамках расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзіміра Волкава. Але бізнэсмэн даволі хутка выйшаў на волю.

Нядаўна паведамлялася, што Алексін узяў пад кантроль кампанію «Вялес-Міт» (раней «Трайпл-Вялес»), якая валодае мясакамбінатам у Маладзечне і плануе будаўніцтва двух буйных свінакомплексаў. Чыж сказаў, што яны з Алексіным ужо не партнёры.

Улетку 2014 Аляксей Алексін і звязаныя з ім кампаніі «Белнафтагаз» і «Энерга Ойл» (былое «Трайпл Энерга») увайшлі ў лік заснавальнікаў Мясцовага дабрачыннага фонду развіцця тэніса ў Беларусі.

Крыніца ў фінансавай сферы запэўнівае, што Алексін цяпер у добрых адносінах з Аляксандрам Шакуціным, які ўзначальвае Беларускую федэрацыю тэніса.

Крыніца ў банкаўскіх колах лічыць, што «адна з прычын, па якой выкупляюцца банкаўскія актывы гэтымі людзьмі, — гэта магчымасць фінансавання паставак энерганосьбітаў ва ўмовах санкцый у дачыненні да расейскіх банкаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць