Здарэнні22

Грузчык разбіў сабе галаву кавалкам асфальту, каб інсцэнаваць абрабаванне

21-гадовы Н., былы грузчык ўніверсама Лельчыцкага райспажыўтаварыства і аўтар сцэнарыя фальшывага рабавання, паўстаў перад судом. Восенню мінулага года малады чалавек, якому даверылі аднесці ў банк дзённую выручку, падняў на ногі ўсю міліцыю весткай пра тое, што на яго напалі трое бандытаў і адабралі грошы. Пацвярджэннем ліхадзейства была разбітая галава.

Гэтаму хлопцу цяжка не паверыць. Год адпрацаваў ва ўніверсаме — ніводнай заўвагі. Адзіны нюанс у біяграфіі: два гады таму трапіўся на ілжэмініраванні. Тады тлумачыў, што такім спосабам хацеў праверыць аператыўнасць службаў. На цяперашнім судзе прадаўцы ўніверсама прызнаваліся, што дзённую выручку давяралі Н. шмат разоў. Вельмі прыстойныя сумы. Чаму ён паквапіўся на 6 мільёнаў рублёў, засталося таямніцай. Па словах Н., у грошах асабліва не меў патрэбы: дзяліўся з мамай, узяў у крэдыт мяккі куток. Магчыма, зноў правяраў службы… Бо сцэнар рабавання выглядаў вельмі натуральна, распавядае Валянціна Лісіцкая, памочнік пракурора раёна:

— Кавалкам асфальту Н. разбіў сабе галаву, металічным прадметам парэзаў куртку. А пасля патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што яго выкралі трое невядомых на шэрым «Мэрсэдэсе», збілі, адабралі грошы…

Дзесяць дзён малады чалавек праляжаў у шпіталі з траўмай галавы. А калі выпісаўся, следчыя пачалі з ім працаваць прадметна. Надта ж шмат нестыковак выходзіла. У выніку грузчык сам паказаў, дзе ляжаць магазінныя грошы, з якіх ён выдаткаваў толькі 600 тысяч рублёў. Спачатку захоўваў іх у лесе, закапаўшы ў слоіку, а потым перанёс дадому, не крануўшы больш ні капейкі. Таму шкоду родныя кампенсавалі хутка — яшчэ да суда.

Гэтая акалічнасць, а таксама бездакорныя характарыстыкі і новае месца працы сталі аргументам на карысць былога грузчыка, які цяпер працуе ў цэху па зборцы мэблі. Раённы суд прысудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць