У панядзелак «Газпром» зменшыў на 17% транзіт газу праз Славакію. Менавіта ад гэтай краіны Украіна атрымлівае з пачатку верасня значныя аб'ёмы реверсіўнага газу.
Паводле аператара па транспарціроўцы газу Eurstream, агульнае зніжэнне можа скараціцца на 21,5% у адносінах да максімальнага значэння за месяц (63,25 млн кубаметраў паводле дадзеных на 3 верасня).
Варта адзначыць, што праз Славакію ідзе адзін з асноўных шляхоў транзіту ў Еўрасаюз.
У верасні Eurstream пачаў рэверсіўныя пастаўкі ва Украіну. З пачатку верасня Славакія накіравала значныя аб'ёмы газу на рэверс ва Украіну, якая завінавацілася «Газпрому» 5,5 млрд даляраў.
Каментары