У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заклікаюць жыхароў пакінуць Данецк і Луганск для эфектыўнага правядзення АТА, паведамляе РБК-Украіна.
Штаб Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) заклікае жыхароў Данецка і Луганска пакінуць гэтыя гарады, скарыстаўшыся «зялёнымі калідорамі», каб сілы АТА маглі больш эфектыўна правесці наступленне ў гэтых пунктах. Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве 11 жніўня заявіў спікер інфармцэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
«Мы яшчэ раз звяртаемся да мірных жыхароў па магчымасці часова пакінуць гэтыя гарады, дзе будзе праводзіцца аперацыя па іх вызваленні і знішчэнні тэрарыстаў», — сказаў Лысенка.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары