Свет1414

У Мінабароны Украіны растлумачылі, чаму не выкарыстоўваюць бронетэхніку супраць сепаратыстаў

У Мінабароны патлумачылі, што падчас антытэрарыстычных аперацый на ўсходзе Украіны не задзейнічаюць бронетэхніку, таму што яе ўжываюць для іншых тактычных задач.

Пра гэта намеснік міністра абароны Украіны Пётр Мехед заявіў на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне журналістаў, чаму ў Славянску і іншых гарадах на ўсходзе Украіны не задзейнічаюць цяжкую бронетэхніку Міністэрства абароны для прыкрыцця спецпадраздзяленняў СБУ і МУС падчас антытэрарыстычных аперацый.

«У адпаведнасці з тактыкай прымянення сіл і сродкаў, пры кожнай баявой аперацыі прымяняецца тая тэхніка, якая патрэбна менавіта для гэтага. Напрыклад, на вышыні звыш 2354 метраў нельга выкарыстоўваць танкі, а БТРы таксама маюць сваё абмежаванне па вышыні. Хто служыў ва Узброеных сілах, ведае гэта. А там, дзе трэба аказваць дапамогу Унутраным войскам, мы аказваем. Але мы не ўжываем зброю супраць мірнага насельніцтва», — сказаў Мехед.

У той жа час Мехед заявіў, што людзей у цывільным з агнястрэльнай зброяй цяжка назваць мірнымі.

Па просьбе пракаментаваць, якім чынам расійскія дыверсанты пранікаюць на тэрыторыю Украіны, Мехед заявіў, што яны маюць некалькі варыянтаў пранікнення на тэрыторыю Украіны.

«Калі гаварыць з пазіцыі чыста ваеннай, то як палкоўнік запасу я магу сказаць, што ёсць цэлы шэраг магчымых варыянтаў, як расійскім войскам трапіць на тэрыторыю Украіны ці як ва Ўкраіне ім складаваць пэўную колькасць зброі, альбо захапіць пэўную ўстанову сілавой структуры Украіны», — сказаў Мехед.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць