Здарэнні22

Мінская міліцыя затрымала мэбельшчыка-махляра

Сталічная міліцыя затрымала прадпрымальніка, які нібыта займаўся вырабам мэблі на заказ, а насамрэч проста падманваў кліентаў.

Як паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, 34-гадовы мінчук прыдумаў спосаб хутка зарабіць, нічога пры гэтым не робячы. Ён зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік, арандаваў павільён на рынку ў Ждановічах і зарэгістраваўся там як вытворца корпуснай кухоннай мэблі. Прыцягваў ён кліентаў у першую чаргу тым, што цэны на паслугі былі на 200-300 даляраў ніжэйшыя, чым у іншых прадпрымальнікаў. Тлумачыў ён такую таннасць тым, што камплектавальнікі для кухняў заказвалі ў Расіі, а зборка адбывалася ў Беларусі.

Ахвотных замовіць недарагую мэблю знайшлося нямала. Мужчына браў перадаплату, якая складала 50%. На гэтым, уласна, яго праца і заканчвалася.

Для кліентаў у яго заўсёды знаходзіліся адгаворкі, чаму заказ не гатовы: або шмат іншых заказаў, або не паступілі камплектавальнікі і інш. Заказчыкі спачатку верылі і чакалі, а калі зразумелі, што далей чакаць бессэнсоўна, звярнуліся па дапамогу да праваахоўнікаў.

З заявамі ўжо звярнуліся 16 пацярпелых, якіх «прадпрымальнік» агулам падмануў больш чым на 400 мільёнаў беларускіх рублёў. У дачыненні да зламысніка Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзеная крымінальная справа за махлярства.

Як мяркуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, ахвяр махляра можа быць значна больш.

Міліцыя просіць усіх, хто пацярпеў ад дзеянняў несумленнага прадпрымальніка, звяртацца па тэлефоне: 288-77-02 (следчы Максім Генадзевіч).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве21

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве21

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць