Эканоміка

Мінэканомікі ацэньвае інфляцыю ў 2013 годзе на ўзроўні 15%

Такой ацэнкі прытрымлівалася Міністэрства эканомікі пры падрыхтоўцы прагнозных дакументаў на наступны год.

Пры гэтым, згодна з ацэнкамі міністэрства, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі сёлета ўзрастуць на 13,6%, цэны ў будаўніцтве — на 18,4%, цэны на сельгаспрадукцыю — на 16%.

У наступным годзе, як прагназуе Мінэканомікі, інфляцыя (рост спажывецкіх цэн) знізіцца ў параўнанні з гэтым годам на 4% і складзе 11%, цэны вытворцаў прампрадукцыі павялічацца на 8,3%, у будаўніцтве — на 10,8%, у сельскай гаспадарцы — на 12%.

На 2013 год беларускі ўрад ставіў задачу знізіць інфляцыю да 12% (супраць 21,8% у 2012 годзе).

У студзені—жніўні інфляцыя ў Беларусі склала 8,2% і ўлады казалі пра магчымае перавыкананне задання па інфляцыі. Так, старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова заяўляла ў верасні пра тое, што рост спажывецкіх цэн па выніках 2013 года можа скласці 11%.

Аднак восенню ў Беларусі на фоне пастаяннага росту курсу даляра паскорыліся інфляцыйныя працэсы.

Так, у верасні спажывецкія цэны ўзраслі на 1,7% (супраць 0,1% у жніўні), у кастрычніку — на 1,9%. Як вынік, у студзені—кастрычніку ўжо быў дасягнуты запланаваны на год (12-працэнтны) узровень росту спажывецкіх цэн.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць