У Ірландыі найбольшая доля грамадзян з вышэйшай адукацыяй
Паводле інфармацыі Еўрастата, 51% грамадзян Ірландыі ва ўзросце ад 30 да 34 гадоў мае закончаную вышэйшую адукацыю. Гэта найвышэйшы паказнік у ЕC.За Ірландыяй ідуць Кіпр (49,9%) і Люксембург (49,6%).
Італія займае апошняе месца ў спісе — 21,7% грамадзян краіны маюць вышэйшую адукацыю; у Румыніі гэты паказнік складае 21,8%.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары