Грамадства1414

Павіншуйце Аўтуховіча з днём народзінаў: 7 студзеня палітвязню спаўняецца 50 гадоў

Мікалай Аўтуховіч - ветэран афганскай кампаніі, паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыска.
Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. З 1981 года служыў у арміі ў Саратаўскай вобласці Расіі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Афганістан. За ахову моста пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума медалямі - «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Звольніўся з войска ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старшым прапаршчыкам, стаў займацца бізнэсам.

Упершыню Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года.

Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, яго асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС

Мікалай Аўтуховіч другі раз быў арыштаваны 8 лютага 2009 г., асуджаны 6 траўня 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №5 у Івацэвічах ў турму №1 г.Гродна.

Напісаць ліст Мікалаю Мікалаевічу Аўтуховічу можна па адрасе: 230023, вуліца Кірава 1, Гродна, турма № 1, ці даць тэлеграму, патэлефанаваўшы з гарадскога тэлефона на №166.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць