Комментарии к статье

«Я конченый белорус». Владимир Некляев презентовал новую поэму и рассказал, что его волнует

  • Літвін
    14.11.2026
    "Я нарадзіўся і вырас пад уплывам бацькі расійскага...І я кончаны беларус" - У. Някляеў
    Па-першае, мае спачуванні
    Па- другое, у такім выпадку кажуць: альбо крыжык, альбо майткі. Не мажліва, каб кончаны беларус, быў нацыяналістам. Ды яшчэ які, насамрэч, піша такія вершы, у якіх праўда не схавана.
    Патрэбна нешта адно з дзвюх выбіраць.
  • Як ёсць, нацыяналіст
    14.11.2026
    Пазнаўшы зайца па губе,
    Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
    Як Беларусь вы на сябе,
    На край літвінаў нацягнулі.

    Вы разлучылі дух з крывёю
    І, абрусеўшы пад Масквою,
    Пад назвай, дадзенай Масквой,
    Ня сталі нават маскалямі,
    А толькі назваю адной —
    І тая назва стала вамі.

    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ

    ...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!

    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!

    Уладзімір Някляеў
  • Гісторык
    14.11.2026
    "Але ў Някляева ўзнікае пытанне: калі ўсё было менавіта так, чаму ў вірах гісторыі само княства губляецца?"
    Адказваю. Народ які адрокся ад сваёй саманазвы народу, выракся сваёй роднай мовы, у выніку страціць і сваю гісторыю й сваю зямлю.
    Зразумела?
  • Дональд
    14.11.2026
    Вялікіх магчымасцяў у канцы 1980х не было. Усю ўладу трымала пра-маскоўская партыйная эліта, а народ быў амаць цалкам дэнацыялізаваны , плюс чарнобыль і калапс савецкай эканомікі
  • 777
    14.11.2026
    І як мы ўсё гэта прайгралі? Як, па якіх прычынах? Што тут і як адбывалася?» — разважаў Някляеў---зразумела...чарговы =наезд= на З. ПАЗЬНЯКА....А,дзе,у гэты час быу сам някляеу?...Служыу у лукі... А,я вот,быу на дзяды ,на РАДЗІМЕ...у КРЭВЕ...на могілцы сваяго сваяка ксяндза А. СТАНКЕВІЧА....было шмат народы

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць