Комментарии к статье

Объявлен победитель премии Гедройця. Но настоящее название книги знают только члены жюри

  • Gorliwy Litwin
    07.11.2026
    А хіба прэмія прысуджаецца не апублікаваным кнігам? Як такія можна зашыфраваць і які ў гэтым сэнс? Хіба пераможцы не для таго вызначаюцца каб падаваць прыклад?
  • Яўген
    07.11.2026
    Gorliwy Litwin , НН як заўсёды "дасканала" праверылі факты. Кнігі гэтыя апублікаваныя і іх можна купіць на сайце Лысага Чэрапа.
  • .
    07.11.2026
    Сэнс прэміі сапраўды часткова губляецца. Калі толькі фінансавая падтрымка пераможцам і фіксацыя ў гісторыі.

    Cэнс абароны аўтараў: калі, напрыклад, кніга выйшла ў Беларусі або аўтар у Беларусі. Або калі выйшла ў замежным выдавецтве, якое яшчэ не "экстрэмісцкае", а з-за "экстрэмісцкай" прэміі аўтар адразу трапляе пад пераслед.

    У правілах прэміі дазволена электронная публікацыя і самвыд. Таму абмежаванне пра надрукаваныя кнігі ўжо не працуе па сутнасці.
  • .
    07.11.2026
    Там іншыя кнігі, якія назвалі пад пераможцаў. Скарысталіся прабелам у аўтарскім праве і этычным - ананіма пакрыўдзіць можа кожны.
  • .
    08.11.2026
    Мінусуюць супрацоўнікі ЛЧ або тыя, хто не ведае, што адбылося насамрэч?
  • Дзьмітры
    08.11.2026
    Ды бздура нейкая. Які сэнс даваць прэмію, калі яна не прасоўвае кнігу сярод чытачоў?
  • Gorliwy Litwin
    08.11.2026
    Можа, я чагосьці не разумею, але калі нейкі аўтар загадзя нязгодны з абвешчаннем сваёй магчымай перамогі, ён не павінны падаваць заяўку на ўдзел у конкурсе, або конкурсная камісія павінна ўдакладніць у яго гэты момант і адхіліць заяўку. Узнагародай аўтару-ананіму могуць быць вялікія наклады кнігі, любоў чытачоў да твору, экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі і г.д. Але калі гутарка ідзе пра літаратурную прэмію, усе намінацыі і ўзнагароды па змаўчанні павінны быць толькі публічнымі. Ізноў нейкае Беларускае Выключэнне са шматвекавых правіл еўрапейскай цывілізацыі. Нейкая выключная нац. культура.
  • .
    08.11.2026
    Выключэнне, бо журы прэміі не жадае падстаўляць аўтараў пад свой экстрэмісцкі статус і не жадае абмежаваць конкурс толькі да эмігранцкага.
    Аднак у беларусафоба ізноў беларусы вінаватыя ў абставінах свайго знішчэння.
  • Gorliwy Litwin
    08.11.2026
    ., а што, кубраковы карпянковы гайко лемяшонкі каранікі і інш. не беларусы, і сябе не называюць беларусамі? і хіба вы не збіраецеся так ці інакш з імі прымірыцца за круглым сталом? дык хто "знішчае беларусаў"? проста беларушчына эвалюцыянуе з часам, у адпвведнасці з патрэбамі Міру і Дабрабыту. Яшчэ ніколі сярэдні беларус не жыў так багата, а спадар тут талдычыць пра нейкае "знішчэнне", прытым гэта толькі часовая песня, якая непазбежна зменіцца ў спадара, праз гістарычна кароткі час.
  • .
    09.11.2026
    1. Я асабіста нічога не казаў пра прымірэнне. Калі "літвін" спадар Белы мае сумленне і гонар, адказвае за ўласныя словы, то павінен прызнаць уласны паклёп.
    Інакш не бачу розніцы з ляпаламі тыпа Лукашэнкі.

    І што я буду казаць у будучым, таксама пакіньце мне. За сябе адказвайце.

    2. Пра "Мір і Дабрабыт" таксама чую толькі ад Вас. Гэта ваша.

    3. Навошта абагульняць Карпянковых і Кубраковых да "ўсіх беларусаў"? Гэта дэмагагічны прыём cherry picking: калі бяруць гнілыя плады і даказваюць, што ўвесь сорт дрэнны.

    І ўвогуле абагульненні "ўсе вы/яны такія" не ёсць навуковы прыём, не вядуць да ісціны. Гэта інструмент сямейных, базарных склок: "усе мужчыны (жанчыны, беларусы, габрэі) такія", "вы (яны) заўсёды так робіце" і г.д. Вы працуеце на гэтым узроўні.

    4. Нарэшце, да чаго тут карпянковы? Нагадаю ход вашай аргументацыі: выбар журы лічыце прыкметай беларускага, а далей тлумачыце беларускае карпянковымі. Калі пачалі з журы, то і ў працягу разважання прыгадвайце тое ж журы.
    Інакш маем, што прыраўнялі ахвяр з катамі.

    5. Ваша пытанне: "Дык хто "знішчае беларусаў"?"
    Не ведаеце? Не разумееце рызыкі для беларускіх аўтараў у сучаснай Беларусі, калі выявіцца супрацоўніцтва з экстрэмісцкай прэміяй?

    Вы зараз "дурня ўключылі"? Ці здрадніка-правакатара (хай беларусы апублічаць свае прозвішчы і іх рэпрэсуюць)? Ці рэальна не бачыце рызык, то-бок самі і прымірыліся з карнікамі?
  • Кантрабас
    13.11.2026
    Дажыліся.Дазмагаліся.Спачатку прэмія з 10 тышч еўра збяднела да 5-ці.А цяпер і ўвогуле скацілася да ананімнасці...Вы,як гэта,на паўшышачкі хочаце быць пры справе?Не,так ня будзе!Адкрывайцеся і паказвайце свой геніяльны твор.А мы абмяркуем,ці варты ён таго,каб сядзець за яго ў турме.А пакуль што вы ніхто і зваць вас ніяк...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць