Комментарии к статье

Трамп объяснил, почему не называет Путина диктатором

  • медовый месяц трампа
    15.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    15.10.2026
    У расіі нават пенсіянеркі кажуць, што "мордочка" Добі падобная да пісы пуціна. Ужо так, як пуцін сам сябе абражае, то ніякі Байдэн не дадумаецца яго абразіць.
  • Украінскі аглядальнік
    15.10.2026
    "Дыктатар" не абраза, а назоўнік, які цалкам адпавядае характару праўлення Пуціна. Абраза зусім іншая рэч, а менавіта тое, як мы называем тыя рэчы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, але выдаюць нашыя негатыўныя эмоцыі да аб'екту. Пуцін = дыктатар - не эмоцыя, а даўно вызначаны і прыняты ў навуке тэрмін. Але такія як Трамп вельмі далёкія а гэтага, а таму шчыра блытаюць навуковую тэрміналёгію існасці са сваім заўсёды негатыўным эмацыйным станам ва ўспрыняцці рэчаў навокал.
    Трамп сам хутка стане дыктатарам, калі яго не спыніць народ Амерыкі. Ён метадычна намагаецца знішчаць інстытуты дэмакратыі ў ЗША. Засталася адная надзея, што новы склад Кангрэсу зламае гэтую трампаўскую тэндэнцыю і паставіць на месца правараваўшыгася банкрута і хлуса.
  • Проста лёг
    15.10.2026
    Трамп лёг цалкам, прагнуўся ў зюзю. Гэта відавочна. Лукашэнка так не прагнуўся як Трамп. Гэта ганьба 100%. Прэзыдэнт США не можа так сцяліцца пад расейскага дыктатара.
  • 103
    15.10.2026
    Трамп гаворыць агідныя рэчы, але робіць правільныя. Байдэн рабіў стаўку на гучныя словы, называючы апанентаў дыктатарамі, але гэта не падмацоўвалася сілай. Яго пралікі, як выхад з Афганістана і слабасць на Блізкім Усходзе, паказалі нерашучасць ЗША і развязалі рукі РФ і Кітаю.
    ​Трамп пазбягае абраз дзеля здзелак, але жорстка б'е па інтарэсах ворагаў. Ён выціснуў Расію з Блізкага Усходу праз моцную падтрымку Ізраіля. Замацаванне ў Грэнландыі стварыла плацдарм супраць РФ і Кітая ў Арктыцы, а ціск на Мадура пазбаўляе іх апірышча ў Венесуэле.
    ​Галоўная ж мішэнь - Іран. Гэта самае слабае звяно ў восі Пекін-Масква-Тэгеран. Калі Трамп дацісне Іран, Расія страціць пастаўшчыка зброі, а Кітай - нафту. Трамп можа ігнараваць дыпламатычны этыкет, але ён рэальна ламае гульню праціўнікам, а не проста чытае ім мараль.
  • удакладненне
    15.10.2026
    103, з Усходу Расею Турцыя і Сірыя выціскаюць. а ізраільскія ўлады ў адказ на тэракт займаюцца генацыдам палесцінцаў зараз. можа, і выгадна было б пра тое маўчаць, бо Ізраіль супрацоўнічае з Украінай, але праўда мусіць быць бесстаронняй. што да Ірана - 20 000 загінулых пратэстоўцаў, якіх менавіта Трамп абяцаў падтрымаць. куды ўжо нам з нашай адсутнасцю нафты і дзясяткам-другім загінулых... у дадатак, цяжка нават уявіць, сколькі грошай Трамп і яго блізкія маглі пакласці ў кішэню, зарабляючы на ваганнях кошту нафты падчас ваенных дзеянняў. плюс на днях ён накінуўся на чалавека ў маечцы з заклікам апублікаваць файлы Эпштэйна (ён толькі пра НЛА публікуе замест таго). вядома, за такое трэба адразу прэмію міру даваць, а можа і не адну
  • 103
    15.10.2026
    удакладненне, Вы ў адзін каментар змясцілі ўсю геапалітыку, тэорыі змовы і нават НЛА. Блізкі Усход - гэта не камуналка, адкуль можна проста выселіць суседа. Што да бесстароннасці, то там даўно няма белых і пухнатых. Больш за тое, кампаніі Ізраіля і Расіі шчыльна звязаныя, і Ізраіль наўрад ці спыніцца раней за РФ. Расія зламала сістэму міжнароднай бяспекі, і пакуль свет глядзіць на глабальны хаос, Ізраіль карыстаецца гэтым гістарычным акном магчымасцей, каб вырашаць свае праблемы бяспекі сілай і без аглядкі на ААН. А Маскве гэты пажар толькі выгадны, бо адцягвае ўвагу і грошы Захаду.
    Пра 20 тысяч загінулых у Іране - гэта жахлівая трагедыя, але ў вялікай палітыцы геастратэгію заўсёды лічаць часцей за слёзы, свет працуе максімальна цынічна.
    Ну а калі Трамп сапраўды паспеў і на нафце таемна зарабіць, і файлы Эпштэйна схаваць, і з іншапланецянамі паразумецца, то яму трэба даваць Оскар за найлепшую рэжысуру сусветнага хаосу, а не прэмію міру. Рэальная палітыка - гэта жорсткі прагматызм і карыстанне момантам, а не галівудскія зладзейскія планы.
  • Отцы основатели такого не предвидели
    15.10.2026
    Позор американцам за такого президента.
  • Вар'ят
    15.10.2026
    Трамп не называе Пуціна дыктатарам бо Трамп захапляецца дыктатарамі й хоча быць дыктатарам. Ён не паважае вяршэнства права, дэмакратычныя нормы ці маральныя прынцыпы. Эга й грошы — ягоныя адзіныя матывы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць