Комментарии к статье

Андрей Почобут открыл в Люблине Камень памяти Яна Карского

  • Polak
    21.09.2026
    Sprawę panie Andrzeju!!!
  • Пытанне
    21.09.2026
    Чаму пішаце "Беларускі журналіст Андрэй Пачобут"?
    Беларускі журналіст піша па-беларуску і артыкулы, і надпісы на помніках.
    Пачобут піша па-польску і надпіс па-польску зрабіў на помніку. Нават не на двух мовах.
  • .
    21.09.2026
    Пытанне , ён і польскі і беларускі журналіст, нейкі час у беларусксй газеце папрацаваў.
  • Адказ
    21.09.2026
    Пытанне , Пачобут адначасова беларуска-польскі журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі.
  • логіка падказвае
    21.09.2026
    Пытанне , можа таму што помнік у Польшчы, у Лодзі і прысвечаны польскаму дзеячу?
  • ў
    21.09.2026
    Пытанне , у адрозненне ад шматлікіх беларускіх журналістаў і дзеячаў, Пачобут ведае беларускую мову і ёй карыстаецца ў размовах з беларусамі, якія яшчэ ведаюць беларускую.
  • Пытанне на пытанне
    21.09.2026
    Пытанне , чаму тады многія беларускія журналісты і дзеячы пішуць і кажуць амаль выключна па-расейску? Нават Пачобут ведае беларускую.
  • Жвір
    21.09.2026
    ., так не бывае.
  • Пытанне
    21.09.2026
    ., мы ж не называем Дзмітрыя Семчанку, які працуе на Белсат: "кіраўнік прэзідэнцкага пулу АНТ, журналіст АНТ і Белсат Дзмітрый, Дзмітрый Семчанка".
  • ЖЖ
    21.09.2026
    Жвір , так бывае, хаця людзям з чорна-белай карцінай цяжка гэта сабе ўявіць.
  • Жвір
    21.09.2026
    ЖЖ, гэта польскі журналіст, які працаваў у беларускай газэце. Таксама і нямецкі журналіст, ці які заўгодна іншы, ня зробіцца францускім, ці беларускім журналістам, працуючы ў францускіх або беларускіх СМІ. Дарэчы, з Пачобутам было шмат інтэрв'ю, і кожнага разу яго пазбаўлялі магчымасьці адказаць, кім ён сябе ўсьведамляе, гэта, каб не разбіць вашыя ілюзіі на дробныя аскаболкі. Ня цешце сябе імі, усё мае сваё вызначэньне, незалежна ад вашых перавагаў.
  • .
    21.09.2026
    Жвір , якія ілюзі? Ён наш - паляк з Гродзеншчыны.
  • Жвір
    21.09.2026
    ., гэта іншая справа. Паляк з Гарадзеншчыны, канкрэтна й зразумела. Не люблю дадумваць, наступным разам выказвайцеся ясна й адназначна, умееце ж во...
  • А?
    21.09.2026
    логіка падказвае , а как же памятник евреям, погибшим от рук поляков?
  • Боту
    21.09.2026
    А? , артыкул не чыталі, праўда?
  • Giornalista italiano
    21.09.2026
    т.е. если я знаю итальянский язык, то я итальянский журналист? Так ведь он и польский знает - он польский журналист?
  • Жвір
    21.09.2026
    ў, шмат беларускіх журналістаў прайшло цераз рэпрэсіі, арышты й зьняволеньне, а Польшча ўпісáлася толькі за аднаго, на самым высокім узроўні, дзейнічала настойліва, трымала пытаньне на кантролі, і дамаглася вызваленьня. А цяпер скажыце мне яшчэ раз, што Пачобут, гэта не польскі журналіст у Беларусі...
  • ў
    21.09.2026
    Giornalista italiano, адметна, што такі каментар на расейскай мове. I russi non conoscono il bielorusso :)
  • ::
    21.09.2026
    Жвір , Пачобут гэта беларуска-польскі журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі. Лагічна, што Польшча за яго клапацілася. Гэта не Беларусь, якой пляваць на беларусаў і беларускае.
  • Жвір
    21.09.2026
    ::, надоечы глядзеў на Белсаце праграму, дзе журналіст вандраваў па раёнах польскіх гарадоў зьвязаных з беларусамі. Шыльда на сьцяне ў гонар Яна Булгака, знакамітага фатографа, здымкі якога дапамаглі аднаўляць Варшаву(?). Журналіст, такі, маўляў, ну, вось яшчэ напамін пра беларусаў у гэтым польскім горадзе - знакаміты беларускі фатограф з Наваградчыны, Булгак... А спадарожнік яму ў адказ, кшталту, хвіліначку, не зусім беларускі, і не зусім беларускі фатограф, ён жа было жыў і ў Польшчы, і ў Вільні фотастудыю заснаваў быў... Так, кажа, Наваградчына, то дзе ён нарадзіўся, але, але, але... Не зусім...
    Я вам сваімі словамі перадаю, калі што, але сэнс той.

    У беларусаў няма нікога беларускага, і нічога беларускага. Беларусь, гэта такі адчынены будынак, дзе швэндае кожны, каму не лянота, ды прысабечвае сабе ўсё, што палічыць годным. Гэтак пачынаючы ад дзеячоў ВКЛ, філарэтаў/філаматаў, бунтароў, музыкаў, паэтаў, дойлідаў і т.д. Не зусім,.. бо тут жа адразу й Вільня (як жа без яе), і Варшава, ясная справа, а калі б ён у Антарктыдзе пафатаграфаваў, дык быў бы крышачку й пінгвінам,.. то бок, не зусім беларусам.

    Спынім, паважаныя, гэтыя вызначэньн :"беларуска- польскі", "беларуска-ліетувіскі". Годзе размывацца ў хлудзе, альбо-альбо.
  • здымак
    21.09.2026
    Жвір , Ян Булгак быў польскім фатографам, аднак моцна ідэнтыфікаваўся з родным краем, як Рушчыц ці Скірмунт. Так што чорна-белае на памежжы не атрымаецца нарысаваць.
  • лол
    22.09.2026
    Жвір , усе нацыі не цураюцца называць дзеяча "сваім", калі ён там хоць адной нагой стаяў. І толькі беларусы гатовыя адхрэшчвацца ад усіх, мы вельмі шчодрая нацыя, усіх раздаем, нікога нам не шкада
  • Жвір
    21.09.2026
    здымак , не, бо ў яго не было польскага фотаапарата, самі разумееце...
  • -
    22.09.2026
    лол, гэта каб пазней плакаць, што нам скралі і рабіць з сябе ахвяры свету.
  • Карчмар
    21.09.2026
    Чаму карыстаецеся штучным словам габрэй, якое праз расейскую навязалі ў беларускай мове, калі ў беларускай мове жыд?
  • церцелята
    21.09.2026
    Пад кожным артыкулам пра Пачобута нейкая актыўнасць антыпольскіх ботаў.
  • Бот 007
    21.09.2026
    церцелята , Бастыён беларушчыны тут, а не польская газета. Супраць палякаў нічога не маю.
  • 700
    21.09.2026
    Бот 007, надта тут шмат рускага як на Бастыён Беларушчыны. Гаворка не толькі пра трояў ці крыніцы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць