Комментарии к статье

Литовского блогера, который возил туристов в Чернобыльскую зону, посадили в Беларуси за политику

  • Свейка Лабадзенаўна
    30.08.2026
    Кашчунас, Будрыс, Світоюс, вы дзе? ВАШАГА грамадзяніна ўзялі ў закладнікі, а вы як у рот вады набраўшы! Ці можа быць большая ганьба для дзяржавы???
  • Світоюс змагаецца з беларусамі
    30.08.2026
    Свейка Лабадзенаўна, Світоюс зараз у ФБ аднаго беларуса змагаецца супраць беларускай Пагоняй.
    Яму не да абароны якогасьці звычайнага грамадзяніна Летувы, якога Лукашэнка кінуў у турму.
    Ён заняты барацьбой з нацыянальна-арыентаванымі беларусамі. Што там Лукашэнка з грамадзянамі Летувы робіць Світоюса не цікавіць.
  • шпиен
    30.08.2026
    странно, что по статье о «содействии экстремистской деятельности", он же идеальный кандидат для статьи о шпионаже: ездил в приграничные с Украиной районы
  • Удакладненне
    30.08.2026
    Няма дакладна задакументаваных сведчанняў, што Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, бо выбары не былі прызнаныя ані народам Беларусі, ані міжнароднай супольнасцю ў сувяўі з тым, што відавочна былі сфальсіфікаваныя. Аляксандр Лукашэнка скарыстаўся тым, што Святлана Ціханоўская пакінула краіну, узяўшы 15,000 еўра ад КДБ, і ўжо ў бяспечным месцы адмовілася праводзіць сваю інаўгурацыю. Ніводная краіна не прызнала Святлану Ціханоўскую Прэзідэнтам Беларусі, абмежаваўшыся агульнымі тытуламі, дазваляючымі легітымізаваць плыні грантаў у адпаведныя эканомікі краінаў, якія змаглі добра манетызаваць беларускія пратэсты.
  • Ваншот
    30.08.2026
    Удакладненне, н-дры-та-туна-туна-тун - скрипела старая шарманка
  • выбары на маскоўскай мове ?))
    30.08.2026
    Удакладненне, . "Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай,"

    выбары на маскоўскай мове ?)) дзе гэта было спадарства 1 прыклад калі на маскоўскай мове улада перайшла да пераможца ?
  • Янка
    30.08.2026
    Удакладненне, нягледзячы на тое, што рэжым зрабіў ўсё, каб адразу ж знішчыць сапраўдныя вынікі галасавання 2020, засталося вельмі шмат сведчанняў аб тым, што Лукашэнка разгромна прайграў - ад колькасці людзей, якія прыйшлі на выбарчыя пастарункі з белымі лентамі да затрымкі апублікавання вынікаў галасавання ў прадугледжаныя лукашэнкаўскімі законамі тэрміны. Засталіся вынікі "Голаса", а таксама аўдыёзапіс, на якім высокі віцебскі чыноўнік патрабуе ад сябраў выбарчай камісіі змяніць месцамі стосы падлічаных бюлетэняў за Ціханоўскую і Лукашэнку, то бок зрабіць г.з. "Владимирский перевёртыш". Колькасць назіральнікаў была незаконна абмежаваная, акрэдытацыю атрымалі выключна штатныя прарэжымныя "назіральнікі". Рэжым актыўна зрываў перадвыбарчыя мітынгі ня толькі Ціханоўскай, але нават і Дзмітрыева. Між тым усю сваю перадвыбарчую кампанію Лукашэнка праводзіў сярод наменклатуры і сілавікоў, якія адміністрацыйна і гвалтоўна забяспечылі крадзеж выбараў. Гэта ніякім чынам не нагадвае перамогу са звыш за 80 адсоткамі галасоў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць