К сороковинам памяти Светланы Курс опубликовано ранее не печатавшееся её эссе «СССР як калыска і магіла»
-
29.08.2026Тое, што мы бачым вакол – гэта наступствы нераскаянага камунізму. Уся слава СССР, ваенрукі, усе гэтыя піянеры, пентаграмы той жа чырвоны звер, які вылазіць з бездані. А тым часам каля кожнага беларускага гораду беларускія Курапаты. Таму кожны беларус павінен ведаць зло, якое зрабіў камунізм на гэтай зямлі - Павал Севярынец
-
29.08.2026Савок - гэта толькі чарговая інкарнацыя маскоўскай імперыі. А тая была крывавай і беззаконнай заўсёды: і да, і ў часы, і пасля саўка, пачынаючы ад ельцыных і хакамадаў.
Таму, для вызвалення ад масквы і яе лукашэнак, трэба выракацца любой маскоўшчыны, а ня толькі яе асобнага камуністычнага перыяду. -
29.08.2026Разам з немцамі на тыя ж граблі, так, згода, але ўзнікае пытанне, ці самы мудры і коцікаваты на свеце беларускі народ здольны гэта зрабіць?
-
29.08.2026Мяў мяў , наўрад ці, бо ўшчэнт асіміляваны народ не задумваецца пра гэта, і ніхто з ягоных куміраў нават не спрабуе яму праблему тлумачыць.
А ўжо немцам як даспадобы байкі пра чыстую і добрую расейскую душу, якой проста не пашэнціла з гэтым агідным СССРам! Прынамсі, камерцыйныя сувязі гэтыя гісторыі спрашчаюць кардынальна.
Праблема ў тым, што нават сёння у 2026 г. журналісты ў супрацы з іншымі не спрабуюць выправіць гэтую памылку, а некаторыя нават ідуць разам з духам чырвонай прапаганды і працяг БССР называюць фашызмам, татальная недарэчнасць.