Комментарии к статье

Страсти вокруг «креста королевы Софии» не утихают. Сергей Абламейко заступился, а Крицук проанализировал первоисточники

  • %
    31.08.2026
    Ай, не было ніякай там "меснкай". Увогуле - ніякай гсіторыі у Беларусі няма. Жылі тут тубыльцы, якіх тузалі па кутах каму толькі запатрабуецца вось і уся гісторыя. Як тыя жэмайты кажуць - сядзіце ў сваей кучы пахучай і задавольвайцесь тым што есьць, а да высакародных нацый не лезьце
  • ваван
    31.08.2026
    %, правильно говорят. И про кучу и про сидеть...
  • кніжка А. Катлярчука
    01.09.2026
    %, ў сеціве ёсць дармавая кніжка А. Катлярчука, там пра Сафію Менскую і Данію шмат напісана.
  • Торвальд Кодрансан быў першым хрысціянізатарам Полацкага Княства
    01.09.2026
    кніжка А. Катлярчука, Dadam : Ісландскі (заходні абрад) місіянер Торвальд Кодрансан быў першым хрысціянізатарам Полацкага Княства–Рэспублікі (найстаражытнейшай беларускай дзяржавы)
  • Парада
    31.08.2026
    Хай бы гэтыя гарлапаны лепш Світоюсу за Пагоню давялі, а не займаліся гэтым псеўдааналітычным мастурбанствам.
  • усё правільна зрабілі Марыя Грыц і яе актывісты-ліхадзеі
    01.09.2026
    Парада,
    Nie, усё правільна зрабілі Марыя Грыц і яе актывісты-ліхадзеі, Малайцы!! Цяпер беларусы ў Варшаве могуць азнаёміцца з добрай копіяй Крыжа. Не трэба кожны раз пужацца , глядзець на іншых , а як зрэагуюць, а што скажуць. Пашкевіч жа і Ластоўскі проста не ў тэме, хаця вядомыя гісторыкі. Яны не даследавалі гэтую справу і не разбіраюцца ў ёй. Я б на іх месцы не каментаваў. Вы з омска ?
  • трэба палітыку пераглядаць з уліку толькі нашых Беларускацэнтрычных інтарэсаў
    01.09.2026
    усё правільна зрабілі Марыя Грыц і яе актывісты-ліхадзеі,
    +1. Добрая навіна, і нам усім трэба палітыку пераглядаць з уліку толькі нашых Беларускацэнтрычных інтарэсаў
  • 1
    31.08.2026
    Медыйная частка гэтай гісторыі, пры ўсёй крынжовасці, падобна, удалася - увагу атрымалася прыцягнуць даволі вялікую. На жаль, выбралі даволі сумнеўны аб'ект. Прывязка яго да Беларусі даволі гіпатэтычная, пераканаўчых доказаў няма. Таму казаць пра нейкую нацыянальную святыню дзіўна. Ды і неяк ганебна з такой ліпай да датчан ісці. Я б на іх месцы падумаў, што клаўнада нейкая.
  • Pish
    31.08.2026
    Respect Krycuku, ганьба Ablameike!
  • .
    31.08.2026
    "...больш глыбокую праблему: межы дапушчальнага ў публічнай гісторыі і адказнасць за стварэнне нацыянальных міфаў".
    Гэта сапраўды стратэгічнае пытанне, значна больш важнае за тое, напрыклад, як блогеры празмерна адрэагавалі адзін на другога.

    Закрану блізкую праблему: захаванне і дасяжнасць артэфактаў байнета - беларускага інтэрнэту.
    Чаму ізноў не даяце спасылкі на крыніцы? Дзе пісаў Крыцук, Плавінскі, Абламейка.
    Ці ёсць сапраўды спіс аўтараў, на якіх тут нельга даваць спасылкі, або гэта залежыць ад адказнасці канкрэтнага журналіста.
    Беларускія сайты і суполкі і так знікаюць праз некалькі год. Да таго ж сацсеткі як фэйсбук амаль не індэксуюцца пашукавікамі, не трапляюць у ШІ.
    Калі яшчэ і самастойна не падтрымліваць звязнасць, то і ўвогуле меркаванні застаюцца аднаразовымі.
    Па сутнасці і навукоўцы кажуць пра аналагічны падыход: інфармацыя павінна мець паходжанне, крыніцы, абгрунтаванасць.
  • Евгений
    31.08.2026
    ., респект. действительно важный стратегический вопрос.
  • .
    31.08.2026
    Пры ўсёй павазе да аўтаркі гэтага мерапрыемства, Марыі Грыц як да чалавека, свае 5 шэлягаў накіну. Гэта сапраўды падобна на нейкую клаунаду. Калі ты не гісторык, не маеш уяўлення як гэта працуе, навуковыя доказы, абгрунтаванасць... навуковая супольнасць, якая можа даць крытычную ацэнку тваёй ініцыятыве і сама ініцыятыва можа накласці цень на нацыянальную гістарычную школу...
    Ёсць тысячы бясспрэчна нашых гістарычных прадметаў, што чакаюць вяртання і маглі б стварыць шмат больш значны станоўчы ўплыў...
    Але грошай хочацца пракруціць сёння! І паказаць, што ты зрабіў нешта важнае.
    Дык абірайма сваю Ніву, да якой належым.
  • .
    31.08.2026
    Падканторскі распальвае пра грошы, нібыта ў працяг майго папярэдняга меркавання.
  • Ну
    31.08.2026
    ., можна фактуру пра "грошай хочацца пракруціць сёння"? Ці так, проста чарговы накід?
  • .
    31.08.2026
    Якія падканторскія? Я табе і ўсім напісаў таму што нешта кемлю ў гэтым пытанні.
    Трымайце сябе ў руках. Любая ініцыятыва на гістарычнай ніве павінна добра абдумвацца і абмяркоўвацца сярод навукоўцаў. Калі ты далёкі ад гісторыі, як Марыя, то варта прыслухоўвацца да меркавання спецыялістаў.
    Ну добра, зрабілі копію крыжа, а які вынік? Атрымалі даволі справядлівыя абвінавачванні ў "нацягванні гістарычнай савы на глобус", бо сапраўды, падставы 50/50. Лепш бы даследванне глыбокае зрабіць і напісаць калі не манаграфію, то артыкул. Ну добра, прыцягнулі ўвагу да пытання "дацкага крыжа", да пытання дынастычных сувязяў славян і скандынаваў, тэма глыбокая і цікавая...але пытанні так і засталіся пытаннямі. Ці была Сафія сапраўды дачкой Валадара Глебавіча Менскага? Магчыма калісьці даведаемся...
    У кожнага прафесійнага гісторыка ёсць свой уласны спіс прадметаў якія 100 адсоткава маюць дачыненне да гісторыі Беларусі, якія маглі б так ці інакш быць вернутыя, але не простая гэта справа часам.
  • .
    31.08.2026
    Вы махляр:
    1. Я пытаюся пра грошы, Вы шматслоўна паўтараеце відавочнае пра навуковую абгрунтаванасць, нібыта "не зразумелі".
    2. І першы раз схавалі накід пра грошы сярод тэксту пра абгрунтаванасць. Даць 95% праўды, пасля дадаць 5% свайго, бяздоказнага.
    3. Першапачаткова схавалі свой накід пад імем ".", пасля майго допісу.
    4. Кажаце "нешта кемлю", а пішаце адну ваду.
    5. Ніжэй нібыта факт пра "размовы з самой Марыяй", значыць, знаходзіцеся ў эміграцыі і бяспецы, але пішаце ананімна. Сам факт немагчыма праверыць.
    6. Ментоўская рускамірная звычка пераходзіць на ты, калі злуешся.

    З чаго выснова, што чалавек мэтанакіравана прыйшоў для фразы пра грошы, замаскіраваў гэты ўкід пад паўторам іншых сцвярджэнняў і нібыта ад іншага аўтара, а калі быў злоўлены за руку, "ўключыў тупога".
  • .
    31.08.2026
    ., паверце, я не злуюся, з чаго б то? Хутчэй троху гішпанскага сораму...калі не была выканана нават частка падрыхтоўчай навуковай працы...
    Ну і канешне, ёсць трошку раздражнення, калі нехта гадамі зацмаецца даследаваннямі, а іншыя хайпуюць з налёту, але час разсудзіць. Зроблена і зроблена.
  • .
    31.08.2026
    Ну, з размовы з самой Марыяй, вас задаволіць такі адказ?
    Канешне, гэта магло быць маё суб'ектыўнае успрыняццё, мова - не самы дакладны механізм перадачы інфармацыі. Але я зразумеў гэта так.
  • Паляшчукус Граматыкус
    31.08.2026
    Ёсць дзве справы вельмі звязаныя між сабой: 1. Паходжанне Сафіі. 2. Паходжанне Крыжа. Версія пра тое Сафія - дачка Валадара амаль 100%. Вальдэмар быў сынам наўгародскай княжны. Вельмі малаверагодна што ён мог бы ажаніцца з блізкай сваячкай - Сафіяй, калі б тая была з Вялікага Ноўгараду. Усе гэтыя гісторыкі не ведаюць гэтага? Гэта калі вельмі каротка. Далей. Версія пра Крыж Сафіі з Полацку - самая верагодная з усіх. На гэты конт ёсць шмат аргументаў. Полацк у той час быў вельмі блізкі да Канстантынопалю. Літаральна ў тыя годы Рагвалодавічы вярнуліся са шматгадовага выгнання ў Канстантынопалю адкуль і прывезлі усходнерымскую культуру. Крыж Св. Еўфрасінніі Полацкай стварыў Лазар Богша ў 1161 г. Сафія ж выйшла замуж за некалькі год да гэтай падзеі. Ужо пасля шлюба Вальдэмара з Сафіяй, яе брат Васілька адправіў паслоў у Данію з багатымі падарункамі. Пра гэта напісаў Саксон Граматык "Дзеях данаў". Гэтага таксама гісторыкі-крытыкі не ведалі? Вальдэмар падтрымліваў кантакт з Сафіяй, хаця замуж яна выйшла за Вальдэмара як шведская княжна а не полацкая. А Вальдэмар добра ведаў адкуль Сафія.
  • Valadzimir
    31.08.2026
    Столькі спрэчак вакол розных гістарычных "бздураў", якія віламі па вадзе пісаныя, а вось наконт летапіснага запісу "друзии лютичи литва", які пераварочвае ўсю сёняшнюю, цалкам хлусьлівую "гісторыю" краю, і ставіць яе з галавы на ногі - цішыня... мёртвая. І пры гэтым "беларусы" жэстачайшэ абураюцца, што ў іх "скралі гісторыю".
  • мы Вікінгі
    01.09.2026
    Valadzimir, я разумею вас, мы Вікінгі, а вы арда - улус джучы 13с. Таму і злуецеся ў бок нашай гісторыі, мовы, краіны. Беларускі Страдуб і Смаленск заўсёды былі межамі Эўропы (рэнесанс, барока, рефрамацыя і ф.д) і азіі, i не якога дачынення 🇷🇺 мангола - маскоўскі улус да сівой Русі вікінгаў , асабіста нашых Полацкай , Смаленскай, Тураўскай не мае.
  • Gorliwy Litwin
    31.08.2026
    лічу ідэю і яе выкананне проста бліскучымі.
    Гэтую гіпотэзу немагчыма строга даказаць, але і да канца абвергнуць яе таксама вельмі цяжка. Менавіта гэта дае ёй падставы для існавання ў выглядзе папулярнага міфа, і я не бачу ў гэтым нічога кепскага. Што да прафесійных гісторыкаў, - яны абавязаныя выказаць свой скепсіс, але не абавязаныя ўкладаць у яго столькі негатыўных эмоцый. Гэта прыгожая гісторыя, і нават калі ў ёй ёсць 5% імавернасці - ўсё роўна трэба чапляцца за гэтую нітачку, якая хоць трохі лучыць нас з Еўропай. Я адназначна падтрымліваю і шчыра здзіўляюся рэакцыі прафесійнай супольнасці, - у людзей быццам адсутнічаюць уяўленне, пачуцці гумару і густу і ўменне трымаць сябе ў руках. Напрыклад, у міфа пра сталічнасць Навагрудка можа і меншая імавернасць, а я нешта не чуў, каб яго з такой жа жарсцю атакавалі (я, зрэшты, да гэтага і не заклікаю).
  • .
    31.08.2026
    Тое, што немагчыма даказаць і немагчыма абвергнуць - не ёсць нешта ўдалае. Гэта якраз тэрыторыя псеўданавукі, па азначэнню (гл.крытэрый Попера). Астралогію немагчыма абвергнуць (і не трэба).
    Людзі, незнаёмыя з навуковым метадам, трапляюць у гэтую пастку: лічаць, што калі знайшлі тое, што немагчыма абвергнуць, то амаль "выйгралі". І сядзяць пасля на сваёй ідэі. Усе тэорыі змовы на гэтым базуюцца.
    Аднак інтуіцыя іх падманула: яны не палепшылі якасць сваёй версіі да "непераможнай", а пагоршылі, да той, "пра якую можна проста гаварыць што заўгодна". Па-простаму, вельмі шмат чаго можна наплявузгаць, што ніхто ніколі не абвергне.

    Ну і не здзіўлены, што асабіста Вы дэкларуеце не навуковую пазіцыю, а пазіцыю міфатворчасці. Для кіно, для шоў, а не для ісціны. Падыход "як прыгожа", а не "як было на самой справе".
    Са сваім псеўдалітвінізмам і антыбеларускім расізмам робіце тое ж самае: абы "чапляцца за нітачкі", шукаць 5%-ныя (3%!) версіі і раздзьмухваць іх да 100% абсалютна верных догматаў.

    А калі самастойна разумець хісткасць версіі, ўласна падкрэсліваць яе ўяўнасць, імавернасць, не ціснуць дагматычным "так дакладна было і ніяк інакш", то для фармату тэатральнай містыфікацыі падыдзе і гумар, і густ, і інтэлектуальная лёгкасць.
  • Gorliwy Litwin
    31.08.2026
    ., як быццам Торвальд ці Тур ці палова ранніх літоўскіх князёў больш рэальныя постаці? А хрысціянскія рэліквіі? Сярод іх 90% маюць горшы правенанс чым гэты крыж . А як часта Барбара Радзівіл бывала ў Нясвіжскім замку што яе здань так яго палюбіла? І ці Міндоўг сапраўды каранаваўся ў Навагрудку? У параўнанні з усім гэтым, у акцыі Марыі Грыц ёсць 2 несумненныя перавагі. 1. Яна ад пачатку падае гэта як версію, а не спрабуе маніпулятыўна прымусіць у яе як у юрыдычны факт 2. Абсалютна выключыць такое паходжанне крыжа на дадзены момант немагчыма, у яго больш моцны %% імавернасці чым у таго што я пералічыў для параўнання. Гэта міф досыць вы сокай якасці, як для нашай часткі свету і асабліва для Белай Русі.
  • .
    31.08.2026
    Хрысціянскія рэліквіі і паданні пра здані не адносяцца да навуковых гістарычных ведаў, да пытання "як было насамрэч".
    Спробы пералічыць, дзе яшчэ маглі нафантазаваць - саўковы ватэабаўтызм. "Хачу схлусіць, значыць, знайду тых, хто схлусіў да мяне, і гэта легалізуе маю хлусню".

    % імавернасці Вы ацэньваеце інтуітыўна. Няма аб’ектыўнага метаду, каб сказаць у такім выпадку, напрыклад, "вось ён недзе паміж 10%-20%". Калі ёсць статыстычная выбарка, тады ёсць імавернасці, ёсць лічба з законам размеркавання.
    А калі няма, то нічога больш за эўрыстыку "50%, што сустрэну дыназаўра на вуліцы і 50%, што не сустрэну". Дакладней не атрымаецца.

    І самі пацвярджаеце, што галоўны Ваш крытэрый - "якасць міфа". Гэта шкала міфатворчасці, а не ісціны.
  • Суполцы вялікі дзякуй
    01.09.2026
    Суполцы вялікі дзякуй, i нам ў Фінляндыі таксама трэба гэта рабіць часцей
  • Зануда
    01.09.2026
    Дзякуй рэдакцыі за паслядоўнае агучванне цвярозай экспертнай пазіцыі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць