Вы, калі ласка, запытайцеся ў Стыльскага, што такое панк, ён вам растлумачыць.
DIY
20.09.2026
Сінія валёнкі, панк - гэта рабіць па-свойму, не запытваючы тлумачэнняў. ДД - галоўныя па поп-панку, безумоўна. Але бел.сцэна значна шырэйшая і цікавейшая - тарэн, Prorva, Beat it (aka Dead it), Nick Zaleski, ножик-бабочка і шмат іншых.
Куды ж мы коцімся
21.09.2026
DIY, ну калі так - то і Моцарт з Вагнэрам - панкі, ды і Кадышава - панкуха хоць куды... увогуле калі паглядзець астатнія ролікі гэтых 5051 то там ёсьць трохі тое што штось аддалена нагадвае нейкі лёгенькі поп-панк (выключна дзякуючы гітаркам), але ўвогуле гэты гурт у адыдасках стылізаваных пад расейскіх гопнікаў і ў залатых ланцугах, з рэпчыкам, песьнямі кшталту "бухАй бухАй", ды пазыцыяй "мы па-за палітыкай" - гэта больш нагадвае чарговую расейскую папсу для шырокай масы быдла. А панк без пратэсту - гэта просто сьмешна. Лепш ужо Голую Манашку, ці Deviation паслухаць чым такое.
> 5051 — своеасаблівы спосаб зашыфраваць нецэнзурнае слова. Музыкі хацелі, каб на афішах і ў публічных месцах была назва, якую слухачу давядзецца самому разгадаць. Расейскае слова вядома ж. Калі няма чаго разумнага сказаць застаецца расейскую быдлаватую сутнасьць прасоўваць.
DIY
21.09.2026
Куды ж мы коцімся, ну вось таму я іх слухаць і не буду.)) лепей кагосьці з мной пералічаных уключу. Але згадзіцеся, у ДД на апошнім альбоме панкам можна назваць хіба толькі "Покідая діктатуру"? Юра з узростам ператвараецца ў беларускага Ігі Попа - падкачаны і бадзёры рознажанравы артыст. Гэта крута, але эталонам жанра ягоныя апошнія альбомы не будуць. За першыя - лайк, рэспект адназначна! Асабліва за вельмі недаацэненную "Жізнь под пістолетом" - Стыльскі сабе маладому не здраджвае, руку з пісталетам грызе. Добра было б рэінкарнацыю гэтай песенькі зрабіць - вельмі актуальная.
Nick Zalecki - слёзы на вачах ад колькасці праглядаў/праслухоўванняў на ютубе. Трэк "Сэнс" - прыгожая філасофская беларускамоўная рок-лірыка. Хочацца, каб такіх людзей больш піярылі, іхняя творчасць таго вартая.
Prorva - проста топ! Дзве ЕР заслуханыя да дзірак. Бачыў іхнія выступы на нейкім фэсце ў Польшчы, выглядаюць энергічна. У Сіда Спірына на разагрэве ў апошнім туры гралі - ён абы каго не кліча. Спадзяюся на гіг як-небудзь трапіць.
Ножік-бабочка - спявак 4200 на вакале, музыка такая ж бадзёрая і зробленая па канонах жанру, тэксты з падвойнм дном. Крута.
тарэн, Beat it (aka Dead it) - у трох словах, крутая пратэстная музыка.
Панк бязмежны, кожны знойдзе для сябе, што яму патрэбна.
5051
20.09.2026
80085
%
20.09.2026
Не, хай бы усе да рэшты па-беларуску, але такая музыка ніяк не для мяне. І дарэчы - ніякі гэта не панк.
čyk
20.09.2026
«Сустрэцімся ў суботу». Не разумею, музыкі стараюцца не лажаць у музыцы, укласьціся ў добры запіс, а вычытаць свае тры слупкі, каб ня скручваліся вушы ад такога «ўкладу ў беларускую культуру», думка ім не прыходзіць.
«Сначала мы пять дней подряд пили пиво, а потом пошли в студию». Белорусы создали панк-группу в Америке и записали альбом на белорусском
> 5051 — своеасаблівы спосаб зашыфраваць нецэнзурнае слова. Музыкі хацелі, каб на афішах і ў публічных месцах была назва, якую слухачу давядзецца самому разгадаць.
Расейскае слова вядома ж. Калі няма чаго разумнага сказаць застаецца расейскую быдлаватую сутнасьць прасоўваць.
Nick Zalecki - слёзы на вачах ад колькасці праглядаў/праслухоўванняў на ютубе. Трэк "Сэнс" - прыгожая філасофская беларускамоўная рок-лірыка. Хочацца, каб такіх людзей больш піярылі, іхняя творчасць таго вартая.
Prorva - проста топ! Дзве ЕР заслуханыя да дзірак. Бачыў іхнія выступы на нейкім фэсце ў Польшчы, выглядаюць энергічна. У Сіда Спірына на разагрэве ў апошнім туры гралі - ён абы каго не кліча. Спадзяюся на гіг як-небудзь трапіць.
Ножік-бабочка - спявак 4200 на вакале, музыка такая ж бадзёрая і зробленая па канонах жанру, тэксты з падвойнм дном. Крута.
тарэн, Beat it (aka Dead it) - у трох словах, крутая пратэстная музыка.
Панк бязмежны, кожны знойдзе для сябе, што яму патрэбна.
Не разумею, музыкі стараюцца не лажаць у музыцы, укласьціся ў добры запіс, а вычытаць свае тры слупкі, каб ня скручваліся вушы ад такога «ўкладу ў беларускую культуру», думка ім не прыходзіць.