Комментарии к статье

Пальчис призвал не переписывать историю 2020 года: Не ищите лживых версий прошлого

  • Літвін
    09.08.2026
    Вы, калі кажыце,што ваш герб літоўская "Пагоня", якой больш за 700 гадоў, не разумееце супярэчнасці з тым,што вашая гісторыя, па вашых словах, пачынаецца з 1918 году?
  • Хіба ліцьвін
    10.08.2026
    Літвін, дык якой моваю пісалі Статуты Вялікага княства Літоўскага, га?
  • Антось
    09.08.2026
    2020 год быў проста падрыхтоўкай і зачысткай ваеннага плацдарму для нападу на Ўкраіну. Базавыя рэчы трэба ўжо было б зразумець.
  • эйфория
    09.08.2026
    Антось, это уже просто последствия.
  • Ігнор
    09.08.2026
    Нажаль такіх разумных як Пальчыс было вельмі няшмат. Але і тых хто не да канца разумеў і вырашыў праверыць аказалася крыху недастатковая колькасць. Ці дастатковая колькасць цяпер?
  • ПалПалыч
    09.08.2026
    «Какой-то ребенок, трус, рассылал через телеграм-канал — давайте по воскресеньям выходить».
  • 1
    09.08.2026
    Двадцатый можно назвать годом слепой ярости белорусов, но ботиночки перед тем, как залезть с ногами на лавку, снимали, и цветочки ментам.....
  • .
    09.08.2026
    Так расказалі ж даўно, што канкрэтна той хлопец, які здымаў абутак перад лаўкай у 2020-м, пасля ў 2022-м - беларускі добраахвотнік ва Украіне.
    І ўвогуле, дзе логіка: чаму чалавек, які разумее зло ворага, павінен паводзіць сябе і як гопнік у побыце. Баец не абавязкова гопнік, а гопнік не абавязкова баец.
    Тупенькая прэтэнзія. Колькі можна ўжо яе бяздумна паўтараць.
  • .
    09.08.2026
    Усё так (акрамя Бога:)
    Альтэрнатыўныя тлумачэнні падзей 2020-га маюць шкурнае паходжанне: растлумачыць "чаму я не ўдзельнічаў" або часам "чаму ўдзельнічаў, а мы прайгралі" без простага "вораг быў мацней".
    - Праекцыі ўласнай сквапнасці "вам (або лідарам) заплацілі".
    - Канспіралогія як пастка для нескладаных глуздаў.
    - Цынізм як самаабарона слабага чалавека, які "ўсё зразумеў" і зараз растлумачыць батанікам пра "ружовых поні".
    - Поза стратэга, які папракае "беларусаў, якія не здольныя", пры гэтым невядома, што сам спрабаваў зрабіць і чаму выключае сябе з беларусаў.
    - Запазычанне лексікі або негатыўнай канатацыі ворага: "неймаверныя", "грантасосы", "змагары".
    - Паступовае запазычанне аргументаў ворага (напрыклад, адзін з напрамкаў: адказнасць за інтэграцыю з РФ, мігранцкі крызіс на мяжы перакладваюцца з улады на Еўропу).
    - І проста хлусня, напрыклад, "я казаў", калі насамрэч сядзеў і маўчаў.
  • Алесь.
    09.08.2026
    Пальчыц пэўна думае, што з мая па 9 жніўня 2020 года Масква не займалася Беларуссю?
    Пры Луке аніякіх выбараў быць ня можа. Таму і ў 2020 годзе аніякіх выбараў быць не магло. Іх і не было. А ў палітыцы вырашалася толькі адно пытанне - "глыбокая інтэграцыя". І гэтае пытанне выйграла Масква.
    І адзінае ў чым мае рацыю Пальчыц, што заходніх грошаў - не было. Але, быў Бабарыка, які ўсё жыццё працаваў на Газпром, а гэта вялікія грошы. Дарэчы, Газпром афіліраваная з ФСБ структура. Быў Цапкала, які меў свае сувязі з Масквой, і як мінімум засвяціўся з Мазепіным з Уралкалія (Уралкалій, дарэчы, таксама выйграў ад 2020). І Ціханоўскі, які прыехаў за некалькі гадоў да 2020 года з Масквы, і яўна быў па схеме проста "разагрэвам" для газпромаўскага кандыдата.
    Замест гэтых "кандыдатаў", зарэгістравалі Ціханоўскую, якую спецслужбы вывезлі ў Літву, адразу пасля "выбараў" і першых забойстваў.
    І была магутная інфармацыйная кампанія з Масквы супраць Лукі. Да першых забойстваў беларусаў 9 жніўня 2020.
    І была сістэмная праца Крамля і Лубянкі. Не думаю, што гэта Пальчыс і падобныя да яго дабіліся, каб упершыню РФ не даслала сваіх назіральнікаў на выбары Лукі.
    Тое што людзі, якіх падманулі, што ў краіне выбары, біліся некалькі дзён з "сілавікамі" - сапраўды беларуская гераічная гісторыя. Але, пра гэта - маўчаць. І пра забітых герояў, таксама...
    А на плаву, тыя хто хлусіў пра "выбары", якіх не было і не магло быць. І ад якіх на толькі выйграла Масква, але і Лука ўмацаваўся. А 500 тысячаў беларусаў - трапілі пад рэпрэсіі. І шэсць гадоў тэрору...
    І Беларусь ператвараюць у Паўночную Карэю Еўропы. І сістэмна 6 гадоў знішчаюць усё беларускае...
    І скажыце, што гэта - выпадкова ды не мае дачынення ані да сцэнара "выбараў" 2020 і ані да Бабарыкі з Калеснікавай, Ціханоўскіх ды Цапкалаў.
    І скажыце, што менавіта ў гэтым - гераізм.
  • Беларусы адчулі сябе нацыяй
    09.08.2026
    Алесь., дык нешта такое адбылося ўсе ж у 2020, што патрэбна шосты год давіць беларусаў і немагчыма ніяк лукашне спыніць рэпрэсіі?
    Беларусы адчулі сябе нацыяй.
    І гэта ўжо не атрымаецца змяніць.

    Вызвалімся нарэшце.
  • Беларусы адчулі сябе нацыяй
    09.08.2026
    У 2020 годзе адбылося асноўнае - Беларусы адчулі сябе нацыяй.
    І пажадалі быць вольнымі людзьмі.

    Калі такое жаданне ўзнікае ў нацыі, яго вельмі складана задавіць. Ужо 6 гадоў намагаюцца, а рэпрэсіі вымушаныя толькі пашыраць лукафашысты. Бо ведаюць, што калі спыняць тэрор грамадства - іх прыбяруць адразу.

    і пачнуць адразу ўжо не з кветак.
  • Янка
    09.08.2026
    Алесь., лука - той дакладна не ўмацаваўся. Бо каб зрабіць фота нават з адмыслова адабраным народам ён ужо выходзіць у шчыльным атачэнні ахоўнікаў. Пасля 2020 да безвыбараў не пускаюць нікога, хто б нават часткова выказваўся за ліберальныя змены. Гэта прыкмета ня моцы, а страху адчуць на сабе сапраўдную народную любоў. Гэта ня кажучы пра тое, што беспрэцэдэнтны ў найноўшай беларускай гісторыі масавы дзяржаўны тэрор застаўся адзіным інструмантам утрымання ўлады Лукашэнкі. Як і тое, што праз 6 гадоў пасля пачатку рэвалюцыі 2020 ён і ягоныя карнікі ня могуць супакоіцца, бо разумеюць, што нават пад бетонам лукашэнкаўскага тэрору тарфянік нянавісці грамадства да іх працягвае гарэць.
    Ці выйграла ад 2020 Масква - таксама не. Бо выбух беларускай нацыянальнай свядомасці і адраджэнне БЧБ сцяга як адзінага прызнанага беларусамі нацыянальнага сімвала дакладна не ўваходзіла ў планы Крамля. Таму менавіта ў жніўні-верасні 2020 яшчэ нядаўна прыязныя да Масквы беларусы пачулі на свой адрас ледзь не даслоўна тую ж хлуслівую расейскую прапаганду, якую яны дагэтуль чулі на адрас украінцаў. Хіба што назоўнік "майдан" быў зменены на "беломайдан". А калі пра цябе хлусяць тымі ж словамі, якімі некалькі гадоў казалі пра тваіх паўстаўшых суседзяў - гэта найлепшы доказ таго, што і пра іх таксама хлусілі. Пуцінскія карнікі - расгвардыя на Смаленшчыне як сродак застрашэння беларусаў - гэта таксама адчыніла вялікай колькасці беларусаў вочы, заплюшчаныя прапагандай шматгадовай хлуснёй аб "братэрскіх народах", і шмат хто тады зразумеў, што размова ідзе выключна пра "братэрства" дыктатур, а дакладней - пра васальныя стасункі Лукашэнкі да Крамля. Як і рэпрэсіі ў Расеі супраць той частцы беларускай дыяспары, якая падтрымала рэвалюцыю 2020. Ну і канешне ж 24.02.2022 стала днём канчатковага разбурэння ў свядомасці беларусаў крамлеўскага міта аб "трыадзіным народзе".
  • Вадзя
    09.08.2026
    Алесь., Так, Масква займалася Беларуссю увесь час. Систэмна займалася и займаецца. Можна сказаць, што и 1994 год быу годам пяци маскоуских кандыдатау... Ну, дык што з гэтага выникае? Выникаюць рэсурсы, а не балбатня...
  • Віталь
    09.08.2026
    Беларусы адчулі сябе нацыяй,
    А да гэтага не адчувалі?
  • Алесь.
    09.08.2026
    Беларусы адчулі сябе нацыяй, шаноўны нацыя не з'явілася ў 2020 годзе. Да гэтага шмат што было.
    Іншая справа, што беларусы мусілі аб'яднацца, каб змагацца. І там на першае месца выйшла, што яны - народ, нацыя. Але, гэта душаць рэпрэсіямі.
    І Вы, мне здаецца, што памыляецеся наконт чаму цяпер рэпрэсіі. Ужо не па 2020 года. Рэпрэсіі сёння - гэта падрыхтоўка мабілізацыі беларусаў на вайну. У першую чаргу.
  • Жэка
    09.08.2026
    А адкуль як грыбы павырасталі ютуб каналы, якія затым пачалі піярыць бабарыку і ціханоўскага? Яны з‘явіліся значна раней 2020 г.
  • Янка
    09.08.2026
    Жэка, дык а што вас здзіўляе? Стварыць канал на ютубе не патрабуе вялічэзных фінансавых інвестыцый - дастаткова інвеставаць свой час і пару разоў атрымаць дапамогу ад з большага тэхнічна пісьменнага спецыяліста. А далей застаецца толькі пытанне стварэння цікавага кантэнту. Ціханоўскі шмат гадоў працаваў відэаператарам і меў багаты медыйны досвед праз працу на расейскіх селебрыці. Нават на тую жа самую Сабчак, якая пры ўсіх яе невысокіх маральных якасцях ёсць вельмі кваліфікаванай медыяадмыслоўцай. Таксама Ціханоўскі меў кантакты з лакальна вядомымі блогерамі кшталту Кабанава, Маслоўскага, Цыгановіча і г.д.
    Што тычыцца Бабарыкі - для яго праз пасаду і шматгадовы мецэнацкі досвед не было вялікай праблемы набраць крэатыўную каманду.
  • Вынікі беларушчыны
    09.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    09.08.2026
    Пішыце на літвінскай, калі ўсё беларускае не падабаецца, ў тым ліку мова.

    Як там: ВІЛЬНЯ НАWA...
  • Тудаўлянін
    09.08.2026
    ., а што за мова такая, літвінская? У Маскве прыдумалі, разам з літвінізмам?
    Як жа вы баіцеся нацыянальнага самавызначэння нацый, бо жадаеце каб усе былі русскімі.
  • .
    09.08.2026
    У вочы хлусіце. Я за беларускае, пры гэтым звяртаю ўвагу на крывадушнасць каментатара "Вынікі беларушчыны": беларушчыну ён ганьбіць, але карыстаецца беларускай мовай.

    І такая кожнадзённая праца па абясцэньванню беларушчыны і ёсць праца або па загаду, або пад уплывам Масквы.
  • Тудаўлянін
    09.08.2026
    ., Вы няздольныя ў дыялог? Адкажыце на пытанне і на сваё ілжывае сцвярджэнне: што за мова такая, літвінская? Адказ будзе?
    Літвінская, літвінізм - гэтае ўсё маркеры маскоўскіх ботаў.
  • Tak
    09.08.2026
    ., ці самы разумны мясцовы спамер ведае, што беларуская мова так заваецца адносна нядаўна? Яшчэ на пачатку XIX ст. і раней гэтая назва на тую мову не існавала.
  • .
    09.08.2026
    Літвініст "Вынікі беларушчыны" піша за літвінізм і супраць беларушчыны, але карыстаецца нашай беларускай мовай.
    Вось я і кажу яму: калі тыпа літвін, так і пішы на ўмоўнай літвінскай.
    Не ведаю такой мовы, але калі яны лічаць, што сучасныя літвіны, то павінны мець і сучасную літвінскую мову. Калі лічаць беларускае дрэнным, то не павінны і карыстацца беларускай мовай.
    Так ясна?

    Пры гэтым я не выкарыстоўваў сарказм або іронію, якія не ўсе счытваюць. Просты рытарычны прыём на логіку.
    Вы сапраўды не зразумелі або гэта тролінг такі?
  • .
    09.08.2026
    Гэта агульнавядомая інфармацыя. Беларуская мова не штучная і не сканструяваная кімьсці, а развіццё таго, што навукоўцы называюць старабеларускай. Адна са старых саманазваў проста "руская".
    Пры гэтым апошнія стагоддзі яна развіваецца і цесна злучана з беларускай культурай. Напрыклад, так званы корпус беларускай мовы складаецца з твораў беларускай літаратуры. А яна частка беларускай культуры ўвогуле.

    З гэтага вынікае, што калі вы адмаўляеце беларушчыну, то не карыстайцеся і яе прадуктам - сучаснай беларускай мовай.
    Карыстайцеся нейкім сваім дыялектам, які паходзіць непасрэдна ад мовы сярэдневяковых літвінаў, абмінаючы ненавісныя вам апошнія стагоддзі беларушчыны.

    І дадам: спам - гэта масавая рассылка аднолькавых асабістых рэкламных паведамленняў без згоды атрымальніка. Я вам нешта рэкламаваў у асабістыя паведамленні?
    Вы непісьменна карыстаецеся гэтым тэрмінам. Гучыце па-блазанскі, як Лукашэнка з "айфонамі і плафонамі" або ягоны міністр з "сучаснымі трафікамі".
  • 1661
    09.08.2026
    ., "ненавісныя вам апошнія стагоддзі беларушчыны' - гэтыя стагоддзі нашая краіна была пад уладаю Масквы. Гэтае перыяд акупацыі ды генацыду нашага краю. Ваш любімы перыяд?
  • .
    09.08.2026
    Я таго не казаў. Кантралюйце свой брудны язык - плявузгаеце абы што. То нібыта я гісторыю мовы не ведаю, то нібыта за прыгнёт.

    Перыяд цяжкі. З чаго не вынікае, што трэба абясцэніць і знішчыць працу тых беларусаў, якія тады выжылі і развівалі сваю культуру насуперак імперыі.
    Калі вы жадаеце яе дабіць ушчэнт, вы проста працягваеце працу маскоўцаў.

    І вам няма чаго сказаць на мой аргумент пра беларускую мову і яе моцную сувязь з беларускай культурай.
    Не прадугледжана ў метадычках, вось і ступар у галаве і спробы перавесці размовы хоць на іншае.
  • кухар
    09.08.2026
    ., зайздрошчу вашай вытрымцы. Сам на такія закіды нават не адказваў бы - дзе браць нервы... )
  • !
    09.08.2026
    ., "Кантралюйце свой брудны язык - плявузгаеце абы што."

    Самакрытычна.
  • Тутейший
    09.08.2026
    Типичное эгоцентрично-максималистское подростково-юношеское мышление: то что знаю и считаю я - правильно, а то что знают и считают другие - неправильно.
  • За лепшую будучыню!
    09.08.2026
    З днём будаўніка!
  • Аптыміст аптымісту
    09.08.2026
    За лепшую будучыню!, Хай жыве і пасецца беларуская птушка бацян, бусел, аіст.
  • імя
    09.08.2026
    Тады нас было большасць і быў сапрўдны шанец. Які мы згубілі дзякучы нехтам, матолькам, вячоркам

    Слухайе іх надалей.
  • прозвішча, званне, памер абутку
    10.08.2026
    імя, каго "нас"? Пра "вас" як раз Пальчыс і кажа ў артыкуле. Ды й калі "вы" згубілі слухая кагосьці (акрамя сабе) - дык навошта слухалі тады?
    p.s. а з якога году прыбылі? Той жа матолька ўжо другі год як анічога нідзе не робіць публічнага. Камусьці трэба не толькі ручныя відэякамеры, але й метадычкі змяніць, таварышч.
  • 1000%
    11.08.2026
    імя, вот про этих пропагандистов пальчис и пишет. Шесть лет долбят одно и то же, в основном анонимно на форумах. Ни разу лично не встречал авторов таких постов, нету их в реальности, не существуют.

    Некоторые на эту пропаганду даже ведутся, исключительно в среде эмигрантской тусовочки оторваной от реальности.

    П.С. НЕ становиться в сцепочку было абсолютно правильным решением, стоять надо плечом к плечу, а не в сцепочке, чтобы не терять маневренность. Где-то к октябрю люди это поняли.
  • Someone
    09.08.2026
    Беларуская нацыя гэта не толькі тыя, хто выходзіў на пратэсты, але і тыя хто іх збіваў, і тыя хто нікуды не хадзіў. Да сёння пратэстоўцы і лукашысты кожны прэтэндуюць на ролю выключных і гераічных прадстаўнікоў беларускай нацыі, у той час як мільёны даўно жывуць звычайным жыццём, працуюць, гадуюць дзяцей. А пальчысы і азаронкі не могуць не ствараць уласны лжывы наратыў у якім гэтыя трагічныя падзеі маюць нейкі вышэйшы сэнс.

    Абодва бакі канфлікту згубілі больш чым атрымалі, як і тая большасць беларусаў каторыя ў гэтым не ўдзельнічалі.
  • .
    09.08.2026
    Справядліва, што беларусы былі з абодвух бакоў. Несправядліва прыраўноўваць іх:
    Пратэстоўцы - тая частка нацыі, што за развіццё нацыі. Карнікі - насамрэч за шкурныя інтарэсы "бацькі", за захаванне статуса "манкуртаў".
    Розніца і ў нацыянальных каштоўнасцях (хто развівае, а хто падрывае), і ў дэмакратычных (інтарэсы большасці або крымінальнай эліты).

    Несправядліва і ізноў прыпісваць абыякавасць "большасці", "мільёны даўно жывуць звычайным жыццём". Калі іх паклікалі ў 2020-м, яны свой выбар выразна паказалі.
    А зараз не высоўваюцца, бо няма ў чым і як. "Звычайнае жыццё" - ўвогуле не папрок. Выходзілі ж каб жыць тым звычайным жыццём, а не ў гэтым абсурдзе.
    Карацей, Пальчыс прапанаваў не перапісваць гісторыю, а тут тыповая банальная схема перапісвання і абясцэньвання, якая прымяняецца прапагандай з 2020-га.
  • кухар
    09.08.2026
    Someone,
    "Беларуская нацыя гэта не толькі тыя, хто выходзіў на пратэсты, але і тыя хто іх збіваў"

    Спадар яшчэ не ўцяміў, што нацыя мае ўласцівасць выкрышталізоўвацца. Вось гэта цяпер і адбываецца з народамі былога Саюза. Не толькі з беларускай, украінскай.., але і з рускай нацыяй гэта адбываецца прота цяпер. Вось жа, па адзін бок барыкады былі прадстаўнікі беларускай нацыі, а па другі - не. Там быў рускі рафінад.
  • Someone
    09.08.2026
    кухар, я б на вашым месцы не спяшаўся выкрэсліваць некага, бо гэта толькі прывядзе да таго, што выкрэсліваць будуць і вас. Дарэчы, я не ведаю асабіста нікогда з тых, хто быў па другі бок. Калі ў спадара звесткі не з першых рук, я б тым больш не спяшаўся. Але калі пафантазіраваць, там маглі быць звычайныя беларускія хлопцы, такія ж як у другую сусветную апыналіся па які заўгодна бок барыкад, а часам і мянялі гэтыя бакі. Дарэчы, нават у 2020 некаторыя з “правільнага” боку былі яшчэ ў 2010 на “няправільным”, здаецца?
  • .
    10.08.2026
    Ну я ведаў і людзей з таго боку. Здаецца, ў побыце і ў не блізкіх зносінах нармальныя, аднак факт выконвання злачынных загадаў нікуды не схаваеш.

    Вы прэтэндуеце на нібыта больш чалавечную пазіцыю: маўляў, з абодвух бакоў простыя хлопцы.
    Аднак насамрэч гэта пазіцыя амаральная, з якой выключана само разуменне "дабра і зла". Злачынства, за якое ёсць вінаваты, замяняецца на проста трагедыю, дзе ахвярамі абодва бакі.
    Тая ж самая маніпуляцыя як з вайною, калі хаваюць пытанне "хто напаў" і кажуць толькі пра трагедыю для абодвух народаў.
  • Someone
    10.08.2026
    ., не трэба за мяне прыдумляць ацэнку ўчынкаў якой я не даваў. Але калі ўжо казаць пра адказнасць, давайце не забывацца на тое, што народны ўздым пачаўся з сцэпак і невялікіх сутычак з мянтамі, і ў гэты час “лідары меркаванняў” сядзелі як у рот вады набраўшы і чакалі што будзе, а тэлеграм інфлуенсеры без сораму нагняталі. Дарэчы, адзін з іх, “правільных” тады, цяпер выявіўся як вельмі нехарошы і “няправільны”. І да гэтага часу не сціхаюць спрэчкі ён больш злодзей ці ахвяра. А можа ён і сам не ведае. А вы ведаеце?
  • .
    10.08.2026
    На якую асобу намякаеце, не зразумеў. Што рабіць, сапраўды тады ніхто не ведаў. Лідараў не было.
    Але да чаго гэтыя пытанні? Спрабуеце перавесці размову на нешта іншае з галоўнага? Маніпулятыўна, не атрымаецца.

    А галоўнае:
    > не трэба за мяне прыдумляць ацэнку ўчынкаў якой я не даваў

    Па-першае, сутнасць амаральнай пазіцыі і ёсць у тым, каб ухіляцца ад ацэнак, не называць вінаватых. "Трагедыя здарылася" (неяк сама).
    Па-другое, Вы ўсё ж давалі і пастаянна працягваеце даваць ацэнкі.
    Самае выразнае: "А пальчысы і азаронкі не могуць не ствараць уласны лжывы наратыў у якім гэтыя трагічныя падзеі маюць нейкі вышэйшы сэнс."
    Тут прыраўнавалі тых, хто змагаўся за будучыню, з крымінальнікамі (ўсё той жа падыход "няма дабра і зла").
  • Someone
    10.08.2026
    ., я не намякаў а рэальна ўжо пачаў забывацца як гэтых людзец зваць. Меў на ўвазе Пратасевіча.

    Не буду звяртаць увагу на бязглуздыя абвінавачванні ў нейкай амаральнасці, але ўсё ж паспрабую сапраўды даць ацэнку, каб не шукалі ў маіх каментарах паміж радкоў.

    Лукашэнка безумоўна адказны за ўсё тое, што адбылося. За тое ў якім становішчы краіна і за гвалт. У меньшай ступені але так сама вінаватыя ў парушэнні нетрывалага балансу ў расколатым грамадстве ўсе тыя публічныя асобы каторыя падагравалі цікавасць да выбараў, чарговы раз абяцалі магчымасць некіх перамен. Для мяне пальчысы і азаронкі адназначна аднолькавае зло. Гэтак сама як цапкалы, бабрыкі, ціханоўскія. Яны не змагаліся ні за якія перамены, яны рэалізавалі свае хворыя амбіцыі за кошт будучыні ўсёй нацыі. Незалежна ад тых наратываў каторыя яны прасоўваюць, усе гэтыя людзі паразітуюць на траўмах нашага народу пашыраючы раскол і выбіваючы глебу з пад ног прыхільнікаў збліжэння пазіцый і эвалюцыйнага развіцця па абодва бакі канфлікту. Але беларускі народ перажыве і гэтых. І забудзе.
  • .
    10.08.2026
    > "так сама вінаватыя ў парушэнні нетрывалага балансу ў расколатым грамадстве ўсе тыя публічныя асобы каторыя падагравалі цікавасць да выбараў, чарговы раз абяцалі магчымасць некіх перамен"

    Не бачу розніцы тут з абсурдным папрокам Ярмошынай "спрабавалі выкарыстаць выбары для змены ўлады".

    Далей у Вас нейкі нудны чыноўніча-прапагандысцкі тэкст, перакладзены з рускай, з яе дзеепрыслоўнымі абаротамі. Тыпа афіцыёз гучыць салідна, таму і выкарыстоўваеце? Але ж я буду глядзець у сэнс.
    А сэнс ізноў абсурдны: "прыхільнікаў збліжэння пазіцый і эвалюцыйнага развіцця па абодва бакі канфлікту". Што за прыхільнікі, я нават здагадацца не магу (Канапацкая?). Якое можа быць збліжэнне пазіцый і эвалюцыйнае развіццё, калі толькі што адмаўлялі магчымасць хоць нейкіх перамен?

    Карацей, вінаватыя ў Вас тыя, хто жадаў хоць нешта змяніць. Пазіцыя паслухмянага халопа, які папракае непаслухмяных, ужо за тое, што яны непаслухмяныя.
    І глядзіце, Вы пачыналі нібыта з "аб’ектыўнага" погляду па-над схваткай, і не за азаронкаў, і не за пальчысаў, а насамрэч на пазіцыях азаронкаў: "Не трэба было лезці супраць Бацькі".

    У канцы нахабная спроба размаўляць ад імя ўсяго народу: "Але беларускі народ перажыве і гэтых". Вы колькі людзей апыталі, каб казаць ад імя народу? Пра сябе кажыце.
  • Someone
    10.08.2026
    ., палова вашага каментара гэта брудныя палемічныя прыёмы, спроба да мяне дачапіцца, але ж і брыдкая манера

    Ведаеце, пад час другой сусветнай вайны партызаны НКУС бывала арганізоўвалі напад на нямецкі блокпост каля нейкай вёскі. Партызаны ўцякалі ў лес захапіўшы ў вёсцы сабе пад’есці ды выпіць. У Маскву ішло данясенне пра гераічную барацьбу, партызаны атрымлівалі медалі. Вёску спальвалі немцы. Ці ляжыць на партызанах маральная адказнасць, або толькі на немцах?
  • .
    10.08.2026
    1. Няпраўда. Я ўсё аргументую на базе Вашых уласных сцвярджэнняў. Адначасова нельга казаць пра "эвалюцыйнае развіццё" і адсутнасць "магчымасці нейкіх перамен", бо будзе супярэчанне.
    Нельга казаць ад імя ўсяго народу, пакуль асабіста Вас не выбіралі і Вы не атрымалі пераймальную большасць. І г.д.
    Калі я недзе памыляюся, Вы маглі б сказаць, дзе і як. Але Вы гэтага не робіце.

    2. У сваю чаргу, Вы не можаце проста так сказаць "гэта брудныя палемічныя прыёмы". Трэба паказаць, чаму ён, па-вашаму, брудны, дзе ён выкарыстаны няправільна.
    Іншымі словамі, абвінавачванне ў дэмагогіі таксама, як любыя іншыя сцвярджэнні, патрабуе аргументацыі.
    Але Вы і гэтага не робіце.

    3. Аналогія ўвогуле не метад доказу. У лепшым выпадку, яна - повад задумацца, і толькі калі рэлевантная.
    Аналогія канкрэтна з народам паміж савецкай і нацысцкай уладамі не прыдатная нават для ілюстрацыі: пратэстоўцы 2020-га не кіраваліся з Масквы або Берліна, не мелі дзяржаўных рэсурсаў, не адносіліся да народу як да рабоў. Увогуле цяжка іх аддзяліць ад народу (прыгадаем лічбы актыўнасці на выбарах).

    4. Вы прыдумваеце нейкія новыя аргументы, абы не адказваць па старых, за свае словы, якія ўжо прагучалі. Гэта мае назву "круціць", "забоўтаць".

    5. Увогуле выдатны прыклад прыстасаванца, які гатовы для ўласнага спакою перапісаць, перавызначыць гісторыю 2020-га. Так, каб уласная "хата с краю" была цэнтрам сусвету.
    Якраз пра такое, як адну са стратэгій, і артыкул, і мой аналіз у каментарыях і раней.
  • Someone
    10.08.2026
    ., вось дзівак, запытай у ШІ, хай табе ўсё патлумачыць. А ўвогуле, такі катэгарычны ды прынцыповы чалавек як ты, напэўна, гераічна адзначыўся на барыкадах 2020 года, ды адматаў колькі гадоў. Табе цяпер на ўсіх можна глядзець зверху ўніз, тым больш на тых чыя хата з краю, гэткіх адразу бачна, па адных каментарах на НН. Але ведаеш, брахаць ва ўнісон у эха камеры многа розуму не трэба. Дзіўна толькі што нават невялічкая бурбалка з актыву 2020 і прымкнуўшай апазіцыйнай наменклатуры ўжо распаўзаецца на часткі. Можа, аднаго брэху не дастаткова?
  • .
    10.08.2026
    1. Да чаго тут ШІ, калі размова пра вашыя погляды. Вам за іх і адказваць.
    2. Ментоўскі хамскі пераход на ты, калі нешта раздражняе, звычайны ў рускім свеце. Спроба хоць так паказаць, хто галоўны.
    3. Я не хваліўся сваімі дасягненнямі і тут не месца для іх. Галоўнае, што не ўляпаўся, як Вы, ў брыдоцце тыпа прыраўняць такіх, як палітвязні, да такіх, як Азаронак.
    4. На ўсіх зверху ўніз не гляджу. На вашую хітравыкручаную мараль і пастаянную хлусню - так. Вы самі таму віной, вы самі прабіваеце дно.

    5. "Брахаць ва ўнісон у эха камеры многа розуму не трэба". Выстаўляеце сябе нібыта арыгінальным мысляром, а мяне стэрэатыпным, у масавых поглядах тусоўкі.
    Няпраўда. Я не паўтараю слепа ўсю сістэму "лозунгаў", а прадумваю іх ад каштоўнасцей, якія разумею. Вы заўсёды можаце спытаць растлумачыць, што адкуль я ўзяў і чаму так лічу. Але, ізноў, Вы гэтага не робіце.
    У Вас жа арыгінальнасці няма, а ёсць тыповы штучны набор хатаскрайніка: адказ ад маральнай ацэнкі відавочнага злачынства, сыход у пазіцыю "паміж або па-над схваткай" і г.д.
    Гэтыя хітрыкі не ёсць прыкмета незалежнага розуму, яны прыкмета баязлівага розуму. І даволі масавая, не вашая ўнікальная.

    6. Пазіцыі апазіцыя насамрэч слабыя. Не выйгралі і рэсурсаў мала.
    Але што гэта даказвае? Расстаноўку ацэнак, дзе дабро, а дзе зло, гэта не змяняе.
    7. Вы злоўжываеце чужой ветлівасцю. Глядзіце, звычайны прыём ператварэння дыскусіі ў склоку: замест адказу на тое, з чаго пачыналі, бясконца накідваеце новыя прэтэнзіі.
    Падыход слабака-дэмагога, які не ведае, што сказаць пра ўжо згаданае, і хаатычнай атакай замяняе абарону. (Пратасевіч, партызаны, ШІ, абы што...)
  • бабруйчанін
    09.08.2026
    Шчырая Наіўнасць ні самае горшая якасць у чалавеке дзіцяці " пачынаюшчага уступаюшчага" у жыцце ..дарослае
    Шмат хто ....бальшыня пад час " 2020" пачыналі " уступалі" у гэтае ....жыцце
    Есць такія" дарослыя" якія ні маючы ні " шчырай наіўнасці" ні зрабіўшыя ніііічога з дзяцінства адразу дзіцінееют ці дзеці- старыя
    Як кажут дзіце як старычок..горш старычок як дзіце..
    У рэшт рэшт Я Выхожу казал казалі кажут ..так Наіўныя дзесці але Адказныя Шчырыя Дарослыя..
  • Valadzimir
    09.08.2026
    Падзеі 2020-га можна лічыць чым заўгодна - як каму спадабаецца і хочацца. Але ў іх не было абсалютна ніякіх шанцаў "нешта зьмяніць" - таму што, як прызнаюць самі ўдзельнікі гэтых падзей, і гэта было ясна бачна па таму, як усё адбывалася, - гэта былі ўсяго толькі ПРАТЭСТЫ. І у арганізатараў гэтых "невероятных" (а яны па маштабу сапраўды былі невероятнымі) пратэстаў НЕ БЫЛО ні сур'ёзнага праекта, ні плана па яго рэалізацыі. А іх і не магло, і зараз не можа быць - з-за адсутнасьці ў той пратэстнай, і ў сучаснай "апазіцыйнай" "масы" нацыянальна-гістарычнай суб'ектнасьці.
  • Валя Скальпель
    09.08.2026
    Я абутак здымала не перад лавачкай але дзеля абцасам трапіць мянту ў вока.
  • Нёман
    09.08.2026
    Згодны з каментатарам, які напісаў "Нажаль такіх разумных як Пальчыс было вельмі няшмат". Дапоўню думку, што далей неяк не абмяркоўваецца справа, чаму ў 2020 і пазней у шэрагі г.зв. новай апазіцыі трапіла столькі абруселых таварышаў і дзевачак, якія па сённяшні дзень ні бэ ні мэ па-беларуску, але гранцікі ў свой час панабіралі на розныя гендар праекты і "прекрасно". Або чаму некаторыя беларускія каналы далей толькі на расейскай пішуць. Абсурд. Ужо не кажучы, як ў 2020-2021 беларусам з тых каналаў піхалі расейскі кантэнт. І так далей.

    Эдуард, можа пра гэта таксама варта напісаць?
  • Мураш на дзьмухаўцы
    09.08.2026
    Рэгіянальныя падзеі (і іх вынікі) заўсёды зьяўляюцца часткай геапалітычных працэсаў. 2020 не выключэнне. Потым 2022. Далей... будзем назіраць.
  • корч
    09.08.2026
    каго ні корчыла - КУРЧЫЛА
  • Калі ўжо пра герояў
    09.08.2026
    Аляксандр Ярашук, БКДП . Бывае, ужо і забыліся.
  • 1234
    09.08.2026
    Пальчыс херню ня скажа
  • Мясцовы
    09.08.2026
    То , что, значительная часть народа "наивно" думала ,что они сейчас проголосуют,и режим сменится,говорит только о том,что на предыдущих выборах они голосовали за Луку. В курилках его ругали,а как голосовать,то перемен никто не хотел в реале. А когда в 2020 они уже решились на перемены,то было поздно.
  • Anatol Starkou
    10.08.2026
    Так, бчб праўду пра 2020 трэба пісаць у артыкулах ВЯЛІЗНЫМІ літарамі загалоўкпў. А няпраду, што то на вуліцах былі бчб зомбі, замбаваныя сваімі бчб СМІ і СМІ з “свабодных краін”, пісаць трэба маленькімі літарамі ў канцы або ўвогуле не пісаць, каб праўда пра дэм сілы была яшчэ бел-чырвона-бялейшая.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць