Комментарии к статье

Семью медведей встретили в Мядельском районе

  • Кол
    06.08.2026
    Перцавы балончык ? Вы паглядзіце ў інтэрнэце, што ўяўляе зь сябе перцавы балончык супраць мядзьведзя. Гэта амаль што як вогнетушыцель.
  • Плюшкі Карлсана
    06.08.2026
    Кол, гэта так. Спрэй ад мядзведзяў вялікі, а звычайны балончык выкарыстоўваць супраць мядзведзя - вельмі дрэнная і небяспечная ідэя. Ён амаль гарантавана раз'юшыць звера і справакуе напад. Для тых, хто любіць у грыбы, раю лепш купіць паветраны горн для лодак і яхт. Ёсць у спецыялізаваных крамах і розных азонах ды вайлдбэрыз. І класці так, каб быў пад рукой. Мядзведзі такога гуку панічна баяцца.
  • Кол
    06.08.2026
    Плюшкі Карлсана, калі мядзьведзь пачаў атакаваць, дык яго й мядзьвежы спрэй ня спыніць.
  • Плюшкі Карлсана
    06.08.2026
    Кол, Ну чаму? Нармальны мядзвежыя спрэі перакрываюць яму дыханне і мядзведзь не можа атакаваць. Якраз яны сябе добра зарэкамендавалі, хаця поўнай гарантыі ніхто ніколі не дасць, вядома. Іншая справа, што гэта павінен быць спецыялізаваны аэразоль. "Чалавечы" перцовы балончык - катэгарычна нельга. Але каб экстранна адагнаць мядзведзя на блізкім аддаленні, калі ён ідзе да вас і не баіцца, але яшчэ не атакуе - горан якраз вельмі нядрэнная рэч. У ідэале трэба хадзіць у лес кампаніяй і варта браць з сабой і адно і другое. Паколькі мядзведзяў развялося ў Беларусі, напады на чалавека - пытанне часу, на жаль.
  • Кол
    06.08.2026
    Плюшкі Карлсана , слушныя парады. Але, што да судавога ціфона, дык і сам жа аглыхнуць можаш. Там самы малы зь іх, калі не памыляюся, гудзе на адлегласьць прыкладна 1 км., адпаведна патрабаваньняў. Ці не ? Аднак, лепш глухі, чым ніякі...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць