Комментарии к статье

«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патриотический шедевр XVII века оказался российской подделкой XIX-го

  • Gorliwy Litwin
    08.08.2026
    Імперыя не прыгнятала беларусаў, яна іх стварала. На пачатку ХХ ст. з'явілася фракцыя сьвядомых, якая паспрабавала здзейсніць рэйдэрскі захоп гатовага прадукту. Але з гэтага нічога не атрымалася і за 120 гадоў. Тыповы беларус так і застаецца такім, якім яго задумала Расійская імперыя Мікалая І ў 1830-1840х гадах. Я часта сумна жартую што царэвіча Колю назвалі не проста так, а менавіта з адсылкай на стваральніка самой беларускай ідэі.
  • Ваван
    08.08.2026
    Gorliwy Litwin, почему у то лайки не ставятся....скоро пост снесут
  • Фродак
    08.08.2026
    Gorliwy Litwin, гэта не ты. Табе, лукап...лік, не насерці ў галовы. Увесь свет ведае, што расіяне гэта ілжывая куча гаўна з першых пачвар на масковіі.

    [Зрэдагавана]
  • .
    08.08.2026
    Існуе такі псіхалагічны механізм праекцыя, калі свае хібы і брудныя намеры прыпісваюць іншым:
    1. Белы фальсіфікуе неа-літвінаў, спрабуе па-кніжнаму штучна іх стварыць.
    Але абвінавачвае ў такіх паводзінах беларускіх адраджэнцаў: маўляў, гэта яны раней удзельнічалі ў фальсіфікацыі, штучным стварэнні беларусаў.

    2. Ён спрабаваў зрабіць "рэйдэрскі захоп гатовага прадукту": беларускага адраджэння. Толькі перапісаць яго на сябе, замяніць няправільных беларусаў на літвінаў. Калі жадаеш стаць "нацыянальным лідарам", а вядомыя нацыі ўжо занятыя. Тады прыдумаць нацыю пад сябе, а васалаў сябе знайсці ў "папярэдняй".
    Але абвінавачвае ў рэйдарскім захопе беларускіх адраджэнцаў: маўляў, яны першыя скралі. Крадзь скрадзенае.

    3. У 2000-х Белы заклікаў да хаўрусу з Лукашэнкай і ягонымі карнікамі (супраць агульнага ворага: беларусаў).
    Але ў 2020-х абвінавачвае ў гэтым ізноў беларускіх адраджэнцаў: маўляў, яны адзіныя з карнікамі за "шчырасць і дабрабыт".

    А ўвогуле сумна, што гістарычныя артыкулы прывабліваюць у першую чаргу фрыкаў-маргіналаў з пашкоджанай мараллю і псеўданавуковым падыходам, сваіх "плосказямельцаў".
    Пры наяўнасці здаровай большасці маргінальныя ўкіды не займалі б такую частку эфіру.
  • кожны шкоднік ў РБ гэта ведае
    08.08.2026
    Gorliwy Litwin, Не якога дачынення мангола- маскоўская мова да нашай рускай (старабеларускай) мовы ВКЛ, НЕ МАЕ. 2 розныя мовы, кожны шкоднік ў РБ гэта ведае.
  • Gorliwy Litwin
    08.08.2026
    ., гэтак званая "здаровая большасць" гэта і ёсць ціпа нармальныя заходнерусы, ў гаме ад ябацек да неверагодных, і якія дэ факта адрозніваюцца ад вялікарусаў толькі дранікамі, шуфлядкай і ссабойкай. Я ж пра гэта і кажу: 120 гадоў сьвядомам у пражэкту, а абсалютная большасць беларусаў засталася такімі як іх за праектаваў Мікалай І Палкін.
  • .
    08.08.2026
    Адносная блізкасць сучасных беларусаў да рускіх па паводзінах тлумачыцца не канспіралогіяй "іх спецыяльна прыдумалі такімі, і замысел працягваюць праз стагоддзі", а банальна сумесным жыццём у агульнай імперыі, прыгнётам і мэтанакіраваным знішчэннем тых, хто спрабаваў быць іншым.
    Паўтараеце цынічны папрок імперцаў: "так беларусы шмат у чым такія ж як мы". Ага, менавіта, бо іншых вы забівалі, рэпрэсавалі, не давалі жыцця.

    Крок 1: зачышчаць любую самабытнасць. Крок 2: дазволіць існаваць толькі выпусташаным стэрылізаваным формам, тыпа вясковага музею з дранікамі. Крок 3: абвінаваціць, што нічога карыснага і няма, можна знішчаць канчаткова.
    І ў гэтым "можна знішчаць канчаткова" расейскую імперскую ідэалогію падтрымліваюць і іншыя антыбеларускія сілы, як вы. Нават званчэй за іх заклікаеце.
  • Ружовыя поні не існуюць
    08.08.2026
    ., Алесь, калі пан Алесь не мае рацыі, як патлумачыце, што беларусы такія абруселыя? Толькі давайце без гэтага бо цяпер дыктатура, але калі будзе нараджэнне адраджэння.
  • .
    08.08.2026
    Вы напісалі пытанне непасрэдна пад адказам, алесявыкрывацель.
    Прасцей не растлумачу, прабачце. Не даходзіць да двух катэгорый: да маскалей і ізноў да такіх як вы.
  • Ружовыя поні не існуюць
    09.08.2026
    ., замест зноў персанальна грызці, напісалі б, што не можаце патлумачыць.
  • Янка
    08.08.2026
    Проста спытайце сябе: ці існуе "данбаскі" ці "данецкі" народ? А вось жа краіна дя гэтага "народу" з'явілася - Новароссія... Яшчэ пытаньне: а які народ жыве ў Маларосіі? А хто прыдумляе гэтыя ўсе "-россіі"? А "Белароссія" - ці ня з гэтага жа шэрагу? А як у сваіх лістах называў краіну, дзе ён нарадзіўся й жыў Кастусь Каліноўскі? Здаецца камусьці вельмі муляе сама назва ВКЛ. Замінае жыць. Замінае перерабіць і сфальсіфікаваць гісторыю нашае краіны. Ня тое што труп ВКЛ, а нават парэшткі ад шкілета (зрусіфікаваная мова, абрады, назвы мястэчак, звычкі й сьветапогляд і г.д.) гэтай велічнай краіны пену на роце усходняга суседа выклікаюць.
  • .
    08.08.2026
    Не так. "Рускія прыдумалі Беларусь" - з таго ж шэрагу як "Ленін прыдумаў Украіну". І намеры ў вас аднолькавыя з расейцамі: ў іх "адмяніць Украіну", у вас "адмяніць Беларусь".

    І "Янка" ў вас несапраўдны, не той, хто звычайна піша іншыя каментарыі. Раней заўважаў, што і нейкі "." часам накідвае ад імя заходнерусістаў або псеўдалітвінаў. І ўсё ў вас такое ў рускім свеце: схлусіць, скрасці, абясцэніць.
  • Wincenty Konstanty Kalinowski
    08.08.2026
    Янка, так, але малая заўвага, Каліноўскі не быў Кастусём, гэта ж той самай белорусской оперы.
  • Скарына
    08.08.2026
    ., здаецца ж 2026, не сярэднявечча, можна лёгка знайсці любую інфармацыю. А не. Ёсць тыя, хто няздольны.
    Valadzimir, трымайце да калекцыі:
    Русский этнограф Сергей Васильевич Максимов (1831-1901) в 1868 году (через 106 лет после захвата Россией восточной части ВКЛ) был командирован Русским Географическим обществом в Се-веро-Западный край. Он объездил губернии Смоленскую, Моги-левскую, Витебскую, Виленскую, Гродненскую, Минскую и в 1877 опубликовал свои наблюдения в одном из томов серии «Живописная Россия». Вот что он писал:

    «Названіе «Белоруссь» искусственное, книжное и офиціаль-ное. Сами себя потомки Кривичей подъ этимъ именемъ не знають. /.../ Подъ именемъ Белой Руси понимаетъ тамошній народъ Великороссію. Местная интеллигенція начала считать названіе «Белоруссомъ» даже обидным»...
  • Янка
    08.08.2026
    .,
    XIIIст. - Alba Russia - Хроника Яна Длугоша
    XIVст. - Alba Russia - Хроникі Лівонского ордэна
    XVIст. - Biała Ruś, - Мацей Стрыйковский, Kronika Polska, Litewska, Żmudzka
    XVIIIст. - Белая Русь - Василий Татищев, История Российская
    XIXст. - Biełaruś - Франтишек Богушевич, Dudka biełaruskaja
    1918 - Беларусь - акт абвяшчэньня БНР
    1919 - Белоруссия - Декларация об образовании ССРБ

    Каб разарваць ВКЛ і зьнішчыць гістарычную памяць расейцы ўдала выкарысталі геаграфічны тапонім Белая Русь. Данбас по сучаснаму.

    Толькі самі задумайцеся: а ці тое ж самае Беларусь Францішка Скарыны і Белоруссия Мяснікова, Кнорына, Гікала?
    Чаму старажытныя сымбалі - Калюмны, крыж Ягелонаў, Пагоня, БЧБ - былі замененыя на трактар "Беларус", бусла, пасок арнаменту на сьцяге БССР.
    Чаму да Якуба Коласа быў "цягнік" і "крама", а ў яго слоўніку з'явіўся "поезд" і "магазін"?
    Што робяць расейцы на "новых тэрыторыях"?
  • .
    08.08.2026
    Адкажу абодвум. Калі Вы спрабуеце імітываць дыскусію, не трэба капіпасціць раней падрыхтаваныя тэксты, трэба разглядаць аргументы апанента.
    Напрыклад, пра "прыдумалі Украіну" - "прыдумалі Беларусь", "знішчыць Украіну" - "знішчыць Беларусь" вам абодвум сказаць няма чаго.

    Ну тупа ж выглядае, слаба, калі чалавек робіць выгляд, што "не пачуў", спрабуе прыкрыць сцяною новых аргументаў. Толькі самому боту не сорамна.

    Што тычыцца знішчэння гістарычнай памяці, русіфікацыі, Белоруссии, то гэта аргумент узнаўляць сваё, а не знішчыць усё разам, Беларусь з Беларусіяй, за што вы тут змагаецеся.
  • Жвір
    08.08.2026
    Янка, вы прыцягваеце сымбалі фалькларызму ў свае каляпалітычныя параўнаньні, і процістаўляеце іх гістарычнаму сымбалізму. Гэта што да "Сінявокай" і "зямлі пад белымі крыламі".
    Тут у гэтым няма нічога накінутага з вонку, звычайны, аб'ектыўны перанос традыцыйных вобразаў складзеных народам у сучасную культуру, сучасны мастацкі вобраз і ўспрыманьне(!), своеасаблівы культурны код, калі хочаце.
    Карацей, не мяшайце боб з гарохам, і не выносьце гэтую мешаніну з вашай падсвядомасьці ды на людзі.
  • Янка
    08.08.2026
    .,
    Ого... я змагаюся за тое каб зьнішчыць і Беларусь і Белоруссию.... гэта Вы дзядзьку добра сербанулі :)
    гэта ўжо ня толькі здольнасьць "разгледзець аргументы апанента", але і здольнасьць "прыдумаць за апанента тое, чаго не існуе".
  • Жвір
    08.08.2026
    Wincenty Konstanty Kalinowski, ён быў яшчэ й Яська Гаспадар. Але ў коле адзінадумцаў і ў асабістым ліставаньні, ён карыстаўся імем Кастусь, як у народа, зь якім ён сябе атаясамляў і за свабоду якога змагаўся й загінуў.
  • Wincenty Konstanty Kalinowski
    08.08.2026
    Жвір , Jaśko haspadar s pad Wilni - гэта быў псеўданім. Кастусь - пазней прыдумалі, каб было нібыта па народнаму. Дзе ён падпісваўся Кастусь? Пад якім дакументам ці пад якім лістом?
  • Жвір
    08.08.2026
    Wincenty Konstanty Kalinowski, Каліноўскі пісаў свае лісты беларускай мовай лацінкай, а сябе лічыў зь літвінскай шляхты. Лісты свае падпісваў, як Канстанцін, што ў літвінаў/беларусаў адпавядае імя Кастусь.
  • Wincenty Konstanty Kalinowski
    08.08.2026
    Жвір , першы сказ усё так. Але ў другім вы накруцілі. Konstanty гэта Konstanty (Канстанты, Канстанцін), а не нейкі Кастусь. Кастусь гэта г.зв. ласкавая форма, якую пазней яму прыляпілі пры міфе. Ніякім Кастусём, Коцсяй ці Кастусёчкам ён сябе не лічыў і не падпісваў. Больш за тое, форма Кастуць не выступала ўва усіх беларусаў, а тым больш літвінаў.

    Ён быў Wincenty Konstanty Kalinowski. Гэта факт.
  • Жвір
    08.08.2026
    Wincenty Konstanty Kalinowski - гэта толькі запіс у касьцельнай кнізе. Каліноўскі быў тым, кім сябе лічыў. Палякам ён сябе не лічыў, лічыў сябе літвінам, дык чаму вы прыпісваеце яму імя ў польскім варыянце ? Толькі таму, што ён быў хрышчаны ў касьцеле ? Гэта ня правільна.
    Польскі варыянт ягонага імя, гэта касьцельны варыянт, дзе панавала польская мова, гэта адзіная нагода йснаваць такому варыянту ймя ў нацыянальнага героя Беларусі, іншых прычын няма, толькі й усяго... Бо не кожны, хто трымаўся каталіцтва, і быў хрышчаны ў касьцёле, паляк.

    Калі ж вы трымаецеся арыгіналю гэтага ймя, дык арыгінал таксама ня будзе польскім, арыгіналь пэўна будзе рымскі/бізантыйскі,..можа Konstantis якісьці.. Дык чым беларускі варыянт гэтага ймя горшы, чым польскі касьцельны, таксама не арыгінальны ?

    Каліноўскі меў тое імя, якім падпісваў свае лісты. Афіцыйныя дакуманты ён збольшага падпісваў імем Вінцэнт, а лісты да адзінадумцаў, да каханай, падпісваў імем Кастусь (тут беларускі варыянт імя). Вось гэта во насамрэч факт.

    Мяне дзівіць вашае адмаўленьне беларускага варыянта імя - Кастусь, бо для гэтага ў вас няма ніякіх разумных падставаў.
    Зрэшты, Каліноўскі змагаўся за свабоду Літвы/Беларусі, да народу зьвяртаўся беларускай мовай, а не польскай, ці жамойцкай, з'яўляецца нацыянальным героем Беларусі, таму беларускае імя Кастусь, а не польскі яго адпаведнік, абсалютна правамернае, калі размова йдзе пра асобу героя-паўстанца, а не пра запіс у касьцельнай кнізе якой.
    Нават погляды на мэты паўстаньня ў палякаў і Каліноўскага былі розныя, а само паўстаньне ня мела значнай падтрымкі ў Польшчы.
  • Wincenty Konstanty Kalinowski
    09.08.2026
    Жвір , менавіта, лічыў сябе Litwinem, так што таксама каталіком, а не нейкім рускім праваслаўным мужыком. У лісце да Maryśki (а не нейкай Манькі ці Машы), ён нідзе не пісаў Кастусь, можаце праверыць. Я пішу не на падставе нейкіх эмоцыі ці літаратурна-рамантычных інтэрпрэтацыі, каб не напісаць ашчушчэніі, а чыста фактаў.

    "само паўстаньне ня мела значнай падтрымкі ў Польшчы" - тут вы канешне загнулі, вельмі моцна. Паглядзіце, колькі было баёў у Польшчы, а колькі ў Літве. Не трэба ствараць сабе нейкія чарговыя міфы. Калі пачытаеце пра паўстанне 1863-1864, можаце даведацца, што Каліноўскі быў толькі адным з кіраўнікоў.
  • Жвір
    09.08.2026
    Wincenty Konstanty Kalinowski, и што, што Каліноўскі быў каталіком. Сэнс у тым, што ён ня быў пры гэтым палякам. Я таксама каталік, і ні колькі не паляк. Каліноўскі лічыў сябе літвінам, і мовай камунікацыі ў яго была мова літвінаў, і гэта таксама ніколькі не польская мова, хаця ён і валодаў польскай мовай, таму, калі ласка, не каверкайце ягонае ймя на польскі капыл, ён ня меў дачыненьня да Польшчы, і не атаясамляў сябе з Польшчай.
    І так, гэта вядомы факт, Польшча ставіла іншыя мэты, і ге падтрымлівалі Каліноўскага. Палякі бачылі Літву(цяпер Беларусь) у складзе ўнітарнай польскай дзяржавы, Каліноўскі меў іншыя погляды на далейшы лёс Літвы, таксама пытаньне ўласнасьці на зямлю, якім яго адстойвалі палякі, цалкам не супадала з мэтамі Каліноўскага, пытаньне кіраваньня ў Літве не супадала ў Каліноўскага з польскім бачаньнем. Таму Палякі не падтрымлівалі Каліноўскага, для іх паўстаньне было барацьбой за інтарэсы Польшчы, а Каліноўскі змагаўся за свабоду Літвы, у тым ліку і ад панаваньня Польшчы. Гэта факт, і факт добра дасьледваны, паспытайце падвысіць свае веды, і можна будзе працягнуць дыскусію, а покі пажадаю вам посьпехаў, бывайце здаровы.
  • Мова
    08.08.2026
    Не "аказалася", а "выявілася"
    Чарговы недапераклад з расейскай?
  • Янка
    08.08.2026
    А чаму бусел стаў сымбалем сінявокай Беларусі?
    Бусел, які толькі 4-5 месяцаў за год жыве ў Беларусі?
    У нас што, мала рыцарскай спадчыны з магдэбургскімі гербамі?

    А чаму "сінявокай", калі ў суседніх з намі краінах колькасьць і плошча азёр нашмат большая чым у нас?

    А навошта нам навешваюць са школы пра "талерантнасьць? Можам мы талерантна жыць з рускімі, бурятамі, чачэнцамі, арабамі?

    Усё вышэйпазначанае вельмі нагадвае спробу 19 стагодьдзя прыдумаць "данбаскую" ці "данекцую" нацыю. Гэткі аналаг прыднястроўскага "народа" з 20 стагодьдзя са сталіцай у Ціраспалі.
  • Жвір
    08.08.2026
    Янка, наконт плошчы/колькасьці вадаёмаў, вы, падобна, памыляецеся.
  • Wolny
    08.08.2026
    Янка, усё гэта так, але! Калі з калежанкай з руска быу́ у немцау высьвелілася! маю рускую мову немцы не разумелі, а рускую маскаукі разумелі - парадак слоу́ у мяне іншый!
  • Янка
    08.08.2026
    Жвір ,
    Звычайна так дзеці робяць: калі па сутнасьці няма чаго сказаць, то да любой дробязі чапляюцца й галоўнае пытаньне спрабуюць замыліць. Канцэптуальна, што больш старажытнае: БЧБ ці зялёная анучка? Стогадовыя сымбалі, ці БелАЗ?

    Але калі хочаце пра азёры, трымайце. Вазьміце касмаздымак (хоць бы гуглоўскі) і паглядзіце на поўнач ад Беларусі. Хто ў нас там больш "сінявокі"? Праверка матэматыкай: на кожныя 1000 км² Літва мае амаль пад 100 азёраў, а Беларусь каля 50.

    Будзем і далей верыць любой лухце з усходу?
  • Жвір
    08.08.2026
    Янка, а што вы па-сутнасьці сказалі ? Вы праверылі лічбы, пералічылі ўсе возеры й рэкі Беларусі й суседніх дзяржаваў ? Вось Я.Запруднік, у адной кнізе цьвердзіў, што на тэрыторыі Беларусі больш за 10 тыс. прыродных вадаёмаў. Вам гэтага недастаткова, каб не задавацца тым, ідыёцкім, прабачце, пытаньнем ?
  • Жвір
    08.08.2026
    Янка, глядзець трэба на тыя тэрыторыі, якія вы прапанавалі параўноўваць, і гэта краіны, а не на асобныя іх часткі. Вы там пра дзяржаву малацілі, а не пра "Поўнач Беларусі". Літва мае меншую колькасьць прыродных вадаёмаў, чым Беларусь, і Латвія таксама.
  • Янка
    08.08.2026
    Жвір,
    А ну калі абсалютныя лічбы браць, то самая сінявокая ў нас Расея-маць. Там больш за 2 млн. азёраў.
    Але ж не называецца. А чаму?
  • Жвір
    08.08.2026
    Янка, яно ўсяк больш, як бы вы не круцілі, хоць так, хоць гэтак.
    Але, галоўнае, пра што вы казалі, і на што цяпер кшталту забылі, наша краіна мае ўсе падставы мець(!) такі народны, фальклорны, саманазоў, як "Сінявокая". Гэта не накінутае з вонку вызначэньне, яно мае пад сабою ясны грунт, хоць вам са скуры вылузацца.
  • Літвін Жывучы
    08.08.2026
    Добра
  • Жвір
    08.08.2026
    Цяпер існуюць тэхналёгіі й метады вызначыць узрост напісанага, асабліва, калі на паперы ёсьць іншыя тэксты, якія можна параўноўваць. Таму само гэтае дасьледваньне тут цьвердзіць пра тое, што ў пэўных колах існуе зусім ненавуковы непакой, так бы мовіць, там нешта іншае ім муляе. Такі "манумент", як Статуты, і факт дзяржаўнасьці мовы, ніяк не аспрэчыць, дык хоць паставіць пад сумнеў,..для пачатку. :)
    У артыкуле ёсьць вельмі лягічна заўвага: "Старабеларуская мова мела статус дзяржаўнай, на ёй былі напісаныя Статуты, і яна проста выконвала сваю камунікатыўную функцыю, не патрабуючы апалагетыкі ў стылі нацыянальнага рамантызму XIX стагоддзя". Цяперашняя навука ў стане разабрацца з часам напісаньня той рыфмы, матар'ялу дзя параўнаньня плойма.
  • Тутэйшы
    08.08.2026
    Жвір , вы ўпэўнены, што рускія вернуць скрадзеныя гістарычныя каштоўнасці і дазволяць даведацца праўду?
  • Гісторык
    08.08.2026
    Жвір, ёсьць такая спэцыяльная гістарычная навука як палеаграфія (вызначэньне эпохі і месца паўстаньня тэксту на падставе формаў літараў, знакаў прыпынку, формаў злучэньняў літараў паміж сабой і г.д.). Дык вось, сутнасьць у тым, што І. Багдановіч у сваім артыкуле не правяла палеаграфічнага вывучэньня. Больш за тое, палеаграфічна тэкст не выклікае ніякага сумневу – гэта нармальны тэкст для першай паловы XVII стагодзьдзя. Таксама артыкул Багдановіч не праводзіць мовазнаўчага аналізу. І рэч у тым, што мова таксама не выклікае пытаньняў мова тэксту – гэта нармальная старабеларуская / стараўкраінская мова свайго часу. Вэрсія аб фальсыфікацыі вершу Сямёнавым не вытрымлівае крытыкі, бо тады Сямёнаў меў бы быць выдатным знаўцам палеаграфіі і лінгвістыкі. Ён, вядома, ім ня быў. Больш за тое, у часы Сямёнава навука проста ня мела такога аб’ёму ведаў пра кірылічную палеаграфію (першыя працы пра кірылічную палеаграфію – Сразьнеўскага, Шчэпкіна – паўстануць пад канец стагодзьдзя) і старабеларускую / стараўкраінскую мову (першыя акадэмічныя працы пра яе паўстануць у першай палове ХХ стагодзьдзя).
  • Жвір
    08.08.2026
    Тутэйшы, я ўпэўнены, што, каб быць упэўненым, трэба, як мінімум, зрабіць адпаведны абгрунтаваны запыт, а яго й не пыталіся рабіць. Чаму ? Пэўна празь неймаверную прагу ведаць праўду... А яшчэ, заўважце, дасьледваньне Багдановіч не было прадстаўлена адпаведнаму навуковаму суспільству, не было крытычна праверана з улікам іх заўваг, а выснова, зробленая Багдановіч, ужо пайшла гуляць на сьвеце... Гэта таксама дае добрую нагоду бачыць замову, а не спробу ведаць праўду.
  • Жвір
    08.08.2026
    Гісторык, гэта таксама цьвердзіць пра наўмыснасьць, заданасьць, падгон пад пастаўленую мэту самога "адкрыцьця". Гэта бачна нават мне, з аматарскімі ведамі ў пытаньні.
    Я так мяркую, што калі палеаграфічнае дасьледваньне, гэта даволі крапатлівая праца, вынік якой могуць ставіць пад сумнеў прыхільнікі розных школаў ды падыходаў, дык вынік тэхналягічнага дасьледваньня (хімія/фізіка) сумневаў не пакіне.
  • Гісторык
    08.08.2026
    Жвір, так, безумоўна, было б крута дасьледаваць хімічны склад атраманту (а ён будзе адрозьнівацца, калі гэта нібыта ХІХ стагодзьдзе, а не XVII). Цяжэй будзе з почырказнаўчым дасьледаваньнем – яно тут амаль немажлівае, бо аўтар вершу наўмысна знарочыста і акуратна ставіў літары.
  • Жвір
    08.08.2026
    Гісторык, "Цяжэй будзе з почырказнаўчым дасьледаваньнем – яно тут амаль немажлівае...". Ну, для той дасьледчыцы, як бачыце, нічога немажлівага няма. :))
  • Скарына
    08.08.2026
    "Старабеларуская мова мела статус дзяржаўнай" - ніякай старабеларускай мовы, канцылярскай альбо "древнерусской" не існавала.
    Нашая мова ймела дакладную і афіцыйную назву: руськая, на якой напісаны Літоўскі Статут - канстытуцыя Літвы.
    Яшчэ яна звалася літоўскаю - па назве краіны ды "простаю" моваю,бо была моваю простага люду Літвы.
  • Жвір
    08.08.2026
    Скарына, Скарына, у свой час, да пачатку палянізацыі, дзяржаўная мова ВКЛ і, зразумела ж, законаў дзяржавы, не была мовай толькі "простага" люду дзяржавы, гэта была й мова нобіляў дзяржавы.
  • ...
    08.08.2026
    Скарына, пагаджуся але да вашага паведамлення абавязкова трэба дадаць, што сучасная руская называлася маскоўскай.
  • "старабеларуская мова", вучышся інтэлектуальнай дысцыпліне
    08.08.2026
    Скарына, сучасная акадэмічная назва - "старабеларуская мова". Не заблытвай сябе і спадарства, вучышся інтэлектуальнай дысцыпліне
  • ***
    08.08.2026
    Николи не адкрыем Амэрыку, кали зьвярнем увагу на тэму барацьбы миж усходам и захадам, якую актыуна выкарыстоувала и прапаганда колишняй Расеи. Новага яны николи не выдумляли. Надышоу час беларусам адвярнуцца нарэшце ад гэтага абкураннага суседа з пяцикомнатнай кватэры ля якой знаходзицца беларуская аднапакаеука. Тым болей, што на другим баку ад ей кватеры розныя, са вменяемыми суседзями зь якими можна будаваць дабрасуседские зносины))
  • Повилас
    08.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ЯНКА
    08.08.2026
    .
    • «БУДЗЕМ ЯНКАМІ, А НЕ ІВАНАМІ...» •

    🍄 Камэнтатар Янка ↑ й да вас падобныя!
    Дзіўна, як вам муліць слова «Беларусь», бо гэта, маўляў, Русь. А нічога, што слоўца тое скандынаўскае й ня можа пазначаць нейкі агульны этнас а-ля сучасных беларусаў і расейцаў?

    ⛵ «Русами себя именовал не конкретный народ, но союз — скандинавские морские дружинники, тогда как в Британии их все еще называют по-старинке рогами (рюгами). Именно так и называется родина Рюрика, немецкий ныне остров Рюген (Руян) (по имени рогов)», – як можа, растаўляе кропачкі над «і» знакаміты Майкал Галдзянкоў. (Якому, трэ зацеміць, у адрозьненьне ад гэтага й іхняй «намбарван» Колессниковой, на сайтыку не знайшлося нават крыху мейсца.)

    🇺🇸 Дык згодна з вашай лёгікай, мы, Янкі, найперш ё амэрыканцы, так? Бо іх, агульна склалася, вялічуць янкамі. 😂
    .
  • бульбасрач, бульбасрач
    08.08.2026
    зноў свае закружыў колы
    мілы, родны і вясёлы
    ўсяк мінак хапай лапату,
    і кідай на вентылятар!
  • Жоўтая журналістыка
    09.08.2026
    Між "аказаўся падробкай" і " можа быць фальсіфікацыяй" вялікая розніца. Брудна і груба працуеце
  • Valadzimir
    09.08.2026
    Нават калі ў выніку дадатковых дэталёвых дасьледваньняў высьветліцца, што гэты тэкст сапраўды "фальсіфікацыя/падробка", то што гэта прынцыпова зьменіць у разуменьні гісторыі гэтага краю? Нічога. Усе вядомыя галоўныя гістарычныя факты застануцца тымі ж і на сваіх месцах: што "Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 у ВКЛ пачала набіраць моц паланізацыя, польска-каталіцкая-культура атрымлівала перавагу над візантыйскай" (Энцыклапедыя "ВКЛ"); што ў прадмове Статуту ВКЛ 1588г. Леў Сапега, магчыма, ужо заўважыўшы гэты "трэнд" і каб супрацьстаяць яму, з гонарам, і як здаецца, нават крыху пафасна заўважыў, што "не обчым яким языком, а своим власным права списаные маем"; і што праз сто з невялікім год, у 1697-м, "власная" мова літоўскага народу была забаронена у афіцыйным справавоцтве Рэчы Паспалітай. А вось з сапраўднасьцю запісу ў Хлебнікаўскім летапісы "друзии лютичи литва" беларускія дасьледчыкі гісторыі чамусьці разбірацца не хочуць. А гэты сьпіс, заўважу, мае "югозападное происхожденіе" і " основная часть рукописи писана в конце 50-х — начале 60-х годов XVI в." http://izbornyk.org.ua/ipatlet/ipat.htm . Гэта значыцца - Хлебнікаўскі сьпіс быў створаны на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага(!), куды рукі "северо-восточных" перапісчыкаў старажытнарускіх летапісаў дацягнуцца не маглі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць