В Румынии контролируемо взорвали Дунай, чтобы направить поток воды на АЭС
-
03.08.2026Гэта слушнае пытанне, з перспектывамі пацяплення і росту Мінска.
Пакуль не памятаю значнага паніжэння ўзроўню Вілейскага вадасховішча ў спёку. Хаця сама Вілія ніжэй дэградавала, і даўно.
Паглядзіце архівы ўзроўняў вады на Віліі і на Заслаўскім вадасховішчы, будзе ясней, ці ёсць рызыкі. -
03.08.2026Бес Працоўны, Вілейскім вадасховішчам затапілі 9 вёсак, а калісьці судаходную Вілію ператварылі ў сярэднюю рачулку
-
03.08.2026Абсурдна перадаюць навіну, ў тым ліку і частка румынскіх СМІ. Не могуць даць проста мапу са стрэлачкамі, яшчэ адно згубленае ўменне разам з інфаграфікай.
Словамі: скала пад вадой у правага берага і накіроўвала 85% патоку да левага, дзе праз 2 км пачынаецца доўгі рукаў Дуная Бала.
Таму аперацыя ў комплексе: 1) падарвалі скалу справа; 2) затопяць баржы, не ў гэтым месцы, а далей злева на ўваходзе ў рукаў.
Паток перанакіруецца па галоўнаму руслу направа, дзе праз 40 км частка вады яшчэ раз адхіляецца ўжо на Чарнаводскую АЭС.
Скалу першы раз падрывалі яшчэ 70 год таму. Тады гэта рабілі не для АЭС, а для паляпшэння суднаходства. -
04.08.2026.,
[Рэд. Выдалена]
Атамная галіна, як і любая іншая, не можа быць космапалітычнай.
Што дастанецца НН за так:
1. АЭС у Чарнаводэ ( Румынія ) і АЭС Пакшт (Венгрыя) не проста дзве АЭС, а два розных геапалітычных выбары.
Пакшт пабудавана па савецкаму праекту. Там усталяваны ВВЭР 440 (4 блокі) і планавалася будаваць яшчэ два блокі для ВВЭР 1200.
Чарнаводэ - вынік супрацы з Канадай. Там усталяваны два CANDU. Тяжкаводныя. На прыродным уране. Выбар быў зроблены пры Чаушэску.
2. Дунай. Колькі у гэтым слове з пункту гледжання ...з майго пункту гледжання - Беса Працоўнага:
а. Уран не вадарод, якім колісь напаўнялі Цыпіліны. Ён не ляціць проста так уверх. Спатрэбяцца вывяржэнні вулканаў, выкіды кшталту Чарнобыльскага...Потым ён асядзе. Пры магчымасці, у рэшце рэшт, на дне Чорнага мора, прыкладам.
Вялікіх рэк не так і многа. І Днепр і Дунай - "вялікая вада". Для пошукаў прыроднага асадачнага урана спатрэбіцца заняцца палеагідралогіяй, для пошукаў тэхнагеннага - гідралогіяй. Розніца будзе толькі у тым, што тэхнагенны уран збярэцца у сучасных асадках наземных і падземных рэк, а прыродны - палеарэк.
Калі Прыпяць, Убарць, Свідавец-Балотніца належаць басейну сучаснага Дняпра, то іх продкі належалі басейну палеаракі. І не проста палеаракі, а "вялікай вады".
Уран, які здабываўся за часам Варшавского Договора і СЭВ, на тэрыторыі ГДР, Чэхаславакіі, Польшы, Балгарыі з удзелам СССР рабіўся сыравінай для савецкага ВПК і савецкай атамнай энэргетыкі.
Таму выбар Румыніі Чаушэску адрозніваецца ад выбару Чэхіі і Балгарыі у тым, што гэта відавочная спроба стаць самастойнымі у атамнай энэргетыцы.
Басейн палеаракі, продка Дуная, да распада і пасля распада СССР эксплуатаваўся істотна па-рознаму.
Да 1990-га 70% урана, здабываемага у Балгарыі, здабывалася падземным свідравінным вышчалачваннем.
У 1992-м Балгарскі урад спыніў такую здабычу.
Венгерскай Пакшт патрэбны ТВС з узбагачаным уранам. І узбагачаны уран і ТВС застаюцца, наколькі я сабе гэта уяўляю, расійскімі.
Іншая справа - румынская Чарнаводэ.
б. Дунай - агульная транспартная артэрыя і крыніца вады для ахалоджвання. Яго абмяленне - перашкода і для дастаўкі расійскіх "ловушек расплава" на Пакшт і для забора вады мінімальна неабходнага патока (м3/г).
в. АЭС - магутны інструмент палітычнай прывязкі залежных краін. Руская старонка вікіпедыі, прысвечаная АЭС Чарнаводе, сярод іншага нагадвае і пра знікненне кантэйнера з уранам у пагранічным з Венгрыяй жылецы (адм. адзінка у Румыніі). Гэта, мяркуючы па габарытам, проста адпрацаваўшая сваё зборка для CANDU. Наўрад венгерская альбо румынская старонка будзе пра гэта нагадваць.
Калі я памыляюся, праверце.
[Рэд. Выдалена]
У беларускім Інстытуце геалогіі будзе "гнездавацца" НПЦ "Геология", па таму ж самаму прынцыпу, як "загадкавы" аддзел "загадкавага" Інстытута медыцынскай генэтыкі гнездаваўся у 7-й клініцы Мінска у 1986-м.
Мне здаецца я мала ведаю пра Румынію і Чаушэску.
Такое непослушание СССР нікому на дараваў.
[Зрэдагавана]
Храналагічна спачатку вырашалася праблема водазабеспячэння Мінска.
Колькі было пабудавана насосных станцый, каб скарыстацца вадой Віліі?
Вілейскае водасховішча вышэй водазабора Астравецкай АЭС.
Але мне невідавочна, што гэта удалы праект.
Астравецкая АЭС, наколькі я разумею, будзе канкураваць за ваду з некалькімі раёнамі Мінска.
Найстарэйшая у свеце камерцыйная АЭС на р. Арэ у Швейцарыіі стаіць на штучным востраве.
Левы рукаў для ахалоджвання АЭС, правы - для рэзэрвовай ГЭС.
Я смутна сабе уяўляю Вілейска-Мінскую сістэму. І такой дасканаласці праекта, як у швейцарцаў не бачу.
Швейцарскай "бабулі" не трэба падымаць ваду на 60 м, і рэзэрвовая ГЭС проста побач.
На Астравецкай - пуска-рэзервовая кацельная на газе альбо салярцы і чатыры насосныя станцыі: па адной на кожны блок на самой пляцоўцы і дзве - двухэтапны пад'ём на 60 м ад вадазаборнага каўша на Віліі.
Хопіць рэсурса Вілейскага вадасховішча і на АЭС і на Мінск?