Комментарии к статье

Ни один лукашенковский СМИ и канал не использовал слово «ретрансляторы». Что это может означать?

  • Indrid Cold
    23.06.2026
    Ўчорай нагналі ботаў якія распавядалі лухту што гэта звычайныя вышкі сотавай сувязі, якія проста так пабудавалі ў 2026, там дзе ніхто не жыве і мабільным інтэрнатам не карыстаецца ;)
    Відавочна што лукашысты проста асвоілі грошы, якія расея заплаціла за рэтранслятары - хуценька пабудавалі на пустычы ўздоўж граніцы з Украінай. А калі іх схапілі на гэтым - прабуюць уключыць заднюю.
    Але як казаў раней - гэта абсталяванне выкарыстоўваецца ў вайсковых цэлях - таму з'яўляецца законнай мэтай для Украіны.
    І нічога лукашысты і іх пацешнае войска з гэтым не зробяць - бо Статкевіч адмераў час іх жыцця на выпадак вайны - два тыдня.
    А на месцы лукашыстаў, я бы купіў паліва, пакуль лука ўсё не прадаў у расею ;)
  • Мы людзі
    23.06.2026
    Indrid Cold, мы не боты, а звычайныя людзі, якія спрабавалі разабрацца, бо ў прыведзеных артыкулах недастаткова інфармацыі, каб зразумець, што за рэтранслятары такія.
  • Вы памыляецеся
    23.06.2026
    Indrid Cold, такія як вы раней пісалі, што толькі боты крытыкуюць Ціханоўскую. А цяпер высветлілася, што гэта не боты, а рэальныя людзі, якія расчаравалася ў ёй і яе камандзе. У тым ліку ўплывовыя палітвязні, дабраахвотнікі і нават людзі з яе офісаў і кабінетаў
    Так што вы памыляецеся, калі сцвярджаеце, што ўсе, хто не хоча вайны ў Беларусі, яны боты ці лукашысты.
  • Хмм
    23.06.2026
    Indrid Cold, читал статью, как от подростка мамка-папка отказались за хамство? Почитай.
  • Брыгадзір
    23.06.2026
    Мы людзі , “не все так однозначно, мы всей правды не знает, на верху виднее, мы политикой не интересуемся…”

    Во якая логіка ў тых, каму была цікава толькі чарка-скварка. А чатыроз гадоў вайны табе не хапіла каб разабрацца?
  • Аматару заклікаць бамбіць Беларусь
    23.06.2026
    Брыгадзір, а табе двух артыкулаў на НН не хапіла, каб разабрацца, што будзе далей?

    Чытай. Лукашэнка збяжыць за мяжу. https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/398276

    Расея ўвядзе войскі ў Беларусь па вайсковай дамове ОДКБ. https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/398275
  • Дык
    23.06.2026
    Аматару заклікаць бамбіць Беларусь,

    Яны гэтага і дабіваюцца.
    Каб потым, як Панамарэнка ў 1941, абвесціць усіх беларусаў народам-здраднікам. Маўляў, не шкадаваць анікога, усе камуністы выехалі.

    А самі далей чужыя грошы дзяліць.
  • Беларус
    23.06.2026
    Дык , у вас нарушены причинно следственные связи. Кто начал войну а также поддержал Россию в их агрессии, вот туда и направьте все ваши претензии. Точно также и сейчас - не хотите войны, так не помогайте России, уберите оборудование и ретрансляторы с вышек из приграничной зоны где никто не живет. В чем проблема? Поэтому направляйте все ваши притензии напрямую Лукашенко.
    Или вы думаете, что поставляя России различные компоненты для производства военной техники и вооружения, предоставляя топливо, логистику, и средства для наведения российских дронов, которые бомбят Украину и убивают там мирных граждан, что украинцы будут это терпеть, а у вас получится отсидеться и получить прибыль за поставки и помощь в военной агресии России? Раз сделали такой выбор, придется отвечать. В чем виноваты украинские дети, которые погибли от ударов российских дронов, которые залетели в Украину со стороны Беларуси использую беларусские вышки для позиционирования? Похоже вы только думаете о своей заднице, когда запахло реальной войной, которая началась в том числе и с территории Гомельской области, а когда Украина пригрозила ответными действиями, вы засуетились за свою безопасность, а на жизни украинцев, которых русские убивают уже четыре года, вам просто плевать.
  • Хрэнузубы
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • политзек
    23.06.2026
    Надеюсь, что их демонтирует именно Украина. ну чтобы у гауляйтера небыло больше иллюзий о мощи своей говноармии.
  • Indrid Cold
    23.06.2026
    политзек, у ніх няма ілюзіі наконт сваёй моцы, але ёсць ілюзія наконт моцы расейскай арміі. Яны дагэтуль вераць што Расея можа перамагчы і дапамагчы. Знішчэнне рэтранслятараў пакажа, што расея не здольная ім дапамагчы. Гэта прывядзе да анталагічнага шоку і разбурэнню гіперрыальнага сімулякра прапаганды. Карацей кажучы - да апошняга дурня дайдзе што пуцін такім голы кароль як і лука. І што ўсё што рускіх ёсць - гэта балабольства і панты.
  • Нельга недаацэньваць ворага
    23.06.2026
    Indrid Cold, у вас ілюзія наконт слабасці расейскай акупацыйнай арміі. Тэлемарафону абсматрэліся і ўкраінскіх ура-мы-перамаглі-блогераў?
  • Непамяркоўны
    23.06.2026
    Разгубленасць. Не ведаюць "красаўцы" што рабіць. Гэта і не мірнае насельніцтва тэрарызаваць.
  • рытарычнае пытанне
    23.06.2026
    Бугай, вы за каго?
  • Што не ясна?
    23.06.2026
    Лукашысты не хочуць увязвацца ў вайну. Вось што гэта значыць.
  • Ясна што
    23.06.2026
    Што не ясна? , даўно ўвязаныя. З першага дня
  • ну вы як з Месяца зваліліся
    23.06.2026
    Што не ясна? , Здрасце! Яны ўжо даўно ўвязаліся па самыя вушы ў вайну!
  • цыкада
    23.06.2026
    Што не ясна? , лука с фантомасом хотели и рыбку съесть и нах сесть, но все имеет свою цену
  • цыкада
    23.06.2026
    рискнет ли фюрер объявить мобилизацию и раздать оружие, если и к своим то потешным воякам абсолютно никакого доверия нет
  • Мы людзі
    23.06.2026
    Ясна што , не.
    Беларусы не ваююць за Расею. А табе хочацца, каб ваявалі.
  • Ну
    23.06.2026
    Мы людзі , што вы ўкладваеце ў словы "беларусы не ваююць за расею"? Калі відавочна, што ваююць (украінцы высветлілі прозвішчы больш за 2 тыс. такіх беларусаў. А колькі яшчэ не высветленых?). Ці для вас беларусы будуць "ваяваць" толькі пасьля подпісу указа вусатым прусаком?
  • Мы тоже люди
    23.06.2026
    Мы людзі , в комментарии выше речь про лукашистов. Вы себя к ним относите?
  • Лічбы
    23.06.2026
    Ну, гэта іх асабістае волевыяўленне - падпісаць кантракт з РАСЕЙСКАЙ арміяй (а многія з іх увогуле з турмаў расейскіх), яны не маюць ніякага дачынення да БЕЛАРУСКАЙ арміі.
    А цяпер прывядзіце лічбы, колькі ў расейскай арміі служыць УКРАІНЦАЎ. Лічбы ў дзясяткі разоў большыя.
    Толькі напачатак вайны ў арміі ЛНР-ДНР было 30 тысяч украінцаў. А за 4 гады яшчэ новых дадалося.
  • Хмм
    23.06.2026
    Лічбы, так у них есть готовый ответ на это. "Это не украинцы". Захватили б Харьков - и там бы были "не украинцы". Запорожье, Полтава, Сумы, Одесса - все не украинцы. Украинцы - в селах и на хуторах Ивано-Франковщины.
    Есть у нас подрядчики, украинская команда, хорошие ребята, прям украинцы-украинцы. Харьков и Запорожье. Ничего из того, что они говорят, не пройдет тут модерацию. Вообще ни слова.
  • Ну
    23.06.2026
    Лічбы, лічбы па недаўкраінцам пытайцеся ўва ўкраінцаў (ці каго яшчэ). Я адказаў на пытанне, ці ваююць беларусы на баку расеі .
  • Беларусы супраць вайны
    23.06.2026
    ну вы як з Месяца зваліліся, па самыя вушы ў вайну ўвязалася 30-тысячная армія ЛНР-ДНР, якая складаецца з украінцаў Данецкай і Луганскай абласцей.
    А беларуская армія не хоча ісці ваяваць супраць Украіны.
  • Хмм
    23.06.2026
    Беларусы супраць вайны, устаревшие сведения, там уже давно весь Бердянск и Мелитополь и город-герой-Мариуполь мобилизовали, и они с шутками-прибаутками сами погрузились в автобусы. В бусики даже не пихал никто.
  • Брыгадзір
    23.06.2026
    Хмм, так а ты чаго чакаеш, давай таксама на сво шуруй за пуціна, яго дварцы і малую такмачку.
  • Шкловский комбинатор
    23.06.2026
    Понятно, еще не придумали, как отползти от принятия решения либо-либо.))
  • Политзек
    23.06.2026
    Украина уже подтягивает технику к северной границе,вполне возможна демилитаризация юга Беларуси,тоесть создание буферной зоны
  • Пасеклі край наш папалам
    23.06.2026
    Политзек, ужо было ў гісторыі. Калі нашу краіну расчлянялі суседнія краіны. А потым праводзілі дэбеларусіфікацыю.
    Нічога добрага для беларускага народа гэта не прыносіла ніколі.
  • А што гэта дасць?
    23.06.2026
    Политзек, што дасць стварэнне буфернай зоны? І ў Лукашэнкі, і ў Пуціна ёсць зброя, якая б'е на сотні кіламетраў.
    Дроны, якімі так хваліцца Украіна ў лясістай мясцовасці неэфектыўныя. Самі украінцы ўжо абвешваюць свае дарогі сеткамі ад дронаў. А ў Беларусі і сеткі не трэба ў лесе вешаць. Дрон проста захрасне ў ветках.
    Дроны эфектыўныя толькі ў голым полі. У лесе - не.
  • як пасякуць, так і склеяць
    23.06.2026
    Пасеклі край наш папалам, прыклад Першай Сусветнай паказвае, што змена адміністрацыі можа ісці на карысць нацыянальнай справе. З 1915 года на занятых немцамі тэрыторыях пашыралася беларускамоўная аксвета і культура, працавалі нацыянальныя арганізацыі, ідэя незалежнасці БНР прывезена Луцкевічамі ў пакінуты бальшавікамі Менск з занятай немцамі Вільні... Нічога не зашкодзіць мець на першых парах да поўнай дэакупацыі такі ж арэал дэмакратычнай Беларусі на поўдні ці дзесьці яшчэ - з пераездам дэмсілаў з Варшавы ў Беларусь, з правядзеннем мясцовых выбараў на вольных ад рэжыму тэрыторыях, прывядзеннем да прысягі лаяльных дэмакратычным сілам вайсковых частак, з фармаваннем народнай міліцыі замест мянтоў рэжыму... Карацей, ёсць маса справаў, якімі можна і патрэбна будзе займацца ў Беларусі замест публікацый відэазваротаў аднекуль з Польшчы ці Літвы.
  • %
    23.06.2026
    А калі раней яны штосьці хоць з якой нагоды тлумачылі? На маей памяць ніколі і нічога.

    Ніякага ракетнага удара ад Украіны па рэтранслятарах не будзе. Найболей спроба (магчыма і верагодна цалкам паспяховая) FPV дронамі. Ну а потым можа што і будзе сказана, а можа і не. Мне здаецца, што уцягвацца ў вайну не жадаюць абодва бакі. Мяркую што не патрэбна тое і астатнім зацікаўленым
  • Кар
    23.06.2026
    %, зяленскі можа і жадае, каб прыкрыць свае карупцыйныя скандалы.
  • Небяспечныя непрадуманыя заявы і наступствы
    23.06.2026
    %, яшчэ Масква можа скарыстацца такім цудоўным (для яе шанцам). Сама ўдарыць па гэтых вышках. А Украіна пасля заявы Зяленскага ад 19 чэрвеня, што "даю Лукашэнку тыдзень", ужо ніяк не зможа даказаць, што ўдарыла Расея, а не Украіна.

    І далей тое, што і было трэба Маскве - расейскія войскі заходзяць у Беларусь "абараняць саюзніка".
    І пачынаецца другая серыя наступу расейскіх войскаў на Кіеў з тэрыторыі Беларусі.
  • ???
    23.06.2026
    Кар, а лукашысцкія карупцыйныя скандалы - 18 рэзедэнцый, майбахі, самалёты, бізнэс яго кланаў на мільярды - ты ва ўпор не бачыш???
  • Кар
    23.06.2026
    ???, бачу канечне.
  • логіка на крылах пегаса
    23.06.2026
    Небяспечныя непрадуманыя заявы і наступствы , "яшчэ Масква можа скарыстацца такім цудоўным (для яе шанцам). Сама ўдарыць па гэтых вышках".
    Т.б. Зяленскі са сваёй разведкай і арміяй бледна выглядае ў вачах Пазьняка, які ўключыў сваё паэтычнае ваабражэніе?
  • .
    23.06.2026
    Не патрэбныя складаныя схемы для таго, каб расейскія войскі зайшлі ў Беларусь.
    Мінімальна яны і так тут прысутнічаюць, а ў больш буйных памерах рэгулярна заходзяць у час вучэнняў.

    Не патрэбныя складаныя схемы і для таго, каб расейскія войскі напалі на Украіну з Беларусі.
    Яны і так ужо гэта рабілі і абыходзіліся без дадатковых апраўданняў пра Беларусь. Тым больш, гэта не пачатак, а працяг вайны - кожны новы напрамак удару не патрабуе "повадаў".
  • Nk
    23.06.2026
    Нарэшце добры аналіз істотнага факту, а не фантазіі некаторых арганізацый ці глупств некаторых экспертаў.

    Калі ласка, больш працуйце з фактамі і аналізам цяперашніх абставінаў.
    Менш звяртайцеся да "экспертаў" за якіх усе больш сорамна.

    Учорашні артыкул пра рэтранслятары - гэта гішпанскі/белполаўскі сорам.
  • Indrid Cold
    23.06.2026
    Nk, лухту пішаш. Больш так не рабі
  • Was
    23.06.2026
    Nk, тыя "эксперты" абмежаваны дадзенымі сяржанскай школай міліцыі.
    Больш за і ў чым іншым яны не разбіраюцца. Пры гэтым застрралі ў развіцці пачатку 2000-х.
    Любую іх лухту можна аправергнуць звычайнай пераправеркай дадзеных з адкрытых крыніц.
  • Піяр-патужнасць
    23.06.2026
    Украіна ў лютым ужо рабіла заявы аб знішчэнні рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі без аніякіх ультыматумаў. Ніякіх войн, рэвалюцый і г.д. не пачалося. Дакладна невядома ці былі гэтыя рэтранслятары, і ці ёсць зараз.
  • Піяр-саўковасць
    23.06.2026
    Піяр-патужнасць, на Расеі таксама пішуць што няма ніякіх украінсіх удараў, там толькі пішуць пра хлапкі ды абломкі. Так і ў лукашыстаў.
  • Ветразь
    23.06.2026
    Почему? Азаренок еще как отреагировал.
  • Ну-ну
    23.06.2026
    О, зноў у жывым этэры лайкі накручваюцца пад очань чэсными камэнтарамі. Тады ясна, тады лукашысты дакладна ня маюць аніякага дачыненьня да гэтых вышак, ага.
  • Жыгар галаўнога мозгу
    23.06.2026
    Карнавала ня будзе
    Няхай эксперты лепей шукаюць свае 500 ваенных прадпрыемстваў
  • Пылетолог
    23.06.2026
    Абсолютно правильное и совершенно нормальное решение, которое оставляет возможности для пропагандистского, политического, а если дело дойдёт - и военного манёвра (т.е. разных вариантов трактовки будущих возможных событий и реакции на них).
  • .
    23.06.2026
    Не кажуць:
    1. Таму што гэта сакрэтнае абсталяванне, якое ставілі непублічна, і разважаць пра яго небяспечна.
    2. Таму што трэба намагацца, каб зразумець, што гэта.
    3. Звычайная тактыка бязглуздых і хлуслівых: адмаўляй усё.

    Калі прасцей не рабіць чым рабіць, працягваюць не рабіць.

    Яны не заўважалі відавочнага: калі ракеты ляталі. Пра тое былі фота, відэа пацвярджэнні, людзі-сведкі, рэшткі ракет, рэканструкцыя траекторый. Не, "не было". Лукашэнка пасля сам прызнаў? Усё роўна "не было".
    А тут нябачнае. Рэтранслятары, якія ўключаюцца на моманты атак БПЛА і адключаюцца, якія можна запеленгаваць толькі тады. Як кавід для дурняў: памацаць не магу, значыць, няма.

    З разуменнем таксама цяжка. І не толькі ў лукашыстаў. Эмігранцкі байнет філасофствуе пра лёсы краіны і мінімальна спрабуе зразумець, а пра што размова, ў чым завязка, ключ.
    Эксперт з Байпола пераказвае стары артыкул з Зеркала, дзе не раздзяляюцца мабільная сувязь і радыёсігнал іншых дыяпазонаў.
    Людзі разважаюць, маўляў, тэхнічныя падрабязнасці не галоўнае. Але ад іх залежыць і кваліфікацыя дзеянняў улад РБ па міжнароднаму праву, і кваліфікацыя магчымых супрацьдзеянняў украінцаў.
    І дыяпазон далейшага магчымага.
    Калі нешта адбудзецца, ў далейшым заўсёды будуць разглядацца факты, а не вашая каша са стратэгічных канспіралогій, фобій, папрокаў і стэрэатыпаў.

    Магчыма, больш поўная карціна існуе ва ўкраінскім кантэксце, а ў беларускі яна перадана часткова і блытана. Тое ж самае, калі нашы суседзі не разумеюць важных для нас падрабязнасцяў жыцця Беларусі. Проста не чыталі, не ведалі.
    Беларускія СМІ самі маюць мінімальны масіў перакладных украінскіх артыкулаў па тэме, але перадавалі іх бяздумна, без аналізу, таму зараз, як і ўсе, блытаюцца з агульнай карцінай.

    Мяркую, і Зяленскі або ягоныя спічрайтары могуць не ў поўнай меры ўсведамляць той хаос, што адбываецца ў разуменні беларусаў. І маглі б больш канкрэтна расставіць акцэнты на няясных пытаннях, якія ўзніклі ў камунікацыі.
    Самім больш ясна раздзяліць мабільную сувязь і спецыяльнае абсталяванне для вайсковых мэтаў. Па магчымасці, з улікам вайсковай неабходнасці, зняць сумненні пра дахі пацівярховікаў і ранейшае знішчэнне абсталявання ў лютым.
    Яны не павінны гэта рабіць, але такі падыход мог бы знайсці больш прыхільнікаў.
    Іх жа мэта, як я разумею, не напад, а нейтралізацыя гібрыднай вайны на мяжы, ў тым ліку, праз змену меркаванняў. Каб масавыя ацэнкі былі такія ж адназначныя, як з ракетамі, якія ляцелі.
  • Дык
    23.06.2026
    .,

    Гэта думаць трэба.
    А ім трэба ачкі набіраць, зараз.
    Гэткі медыя-повад трапіўся.
  • @
    23.06.2026
    Ну дык падвязіце ау́тавышку Маз ( цэлы ж завод існуе у́ Менску дзе робяць краны, не трэба ж купляць-завозіць на россии у ваты Кировца чы там нейкія Клинцы), падымецца на кране рабочы с акумулятарнай балгаркай ды спіліць гэтыя ватныя рэтранслятары, і пытанне будзе закрыта!
  • Синдбад
    23.06.2026
    Люди давно махнули рукой на то, что заявляют пропагандисты режима. Всё, что говорят режимные "новости", это от властей и для них же самих. Аутотренинг. Власти сами себя обманывают, и тем сильны ! :)
  • Filipp
    23.06.2026
    "У той жа час замоўчванне можа быць і спосабам дачакаць, пакуль украінцы ўдараць першымі, каб стварыць у вачах насельніцтва шок нечаканасці, уражанне, што не Беларусь «пачала першай», што краіна стала ахвярай агрэсіі."©
    Калі будзе атака на тэрыторыю Беларусі, так і скажуць: звярнуцца да Эўропы і будуць патрабаваць супакоіць сваю "агрэсіўную сабаку". Гэта чытаема.
    Але ж, хутчэй за ўсё, рэжым не будзе нічога прыбіраць, а украінскі бок не будзе нічога знішчаць. Потым Зяленскі скажа, што Лука спужаўся/прагнуўся і выканаў загад Зяленскага.
  • Хмм
    23.06.2026
    Filipp, ой, я б не был так уверен. Там сейчас такая эйфория от потужных побед! Они уже прыгают вообще на всех соседей.
  • беларус
    23.06.2026
    Filipp, “агрэсіўная сабака” - гэта твая расія, што распачала гэтую вайну. вось туды і накіруй свае прэтэнзіі, а таксама ў адміністрацыю лукашэнкі, дзе так упарта падтрымліваюць ваенныя дзеянні і злачынствы расіі.
  • Filipp
    23.06.2026
    беларус, Мая, гэта Беларусь, і я выказваў не сваю пазіцыю, а магчымыя тэзісы рэжыму ( як гэта можна было не зразумець?).
  • Ну-ну
    23.06.2026
    Filipp, о, а вось і штатны філіпок кінуўся адбяляць лукашоначку гэтак жа сама, як ён перад гэтым адбяляў пэрсанажа выкрытага на пашпарце прыкрыцьця («Вольга Сямашка: бачу помсту за сваю працу», Наша Ніва, 2 ліпеня 2025), а потым абяляў ня менш цікавага пэрсанажа Скіндзерава («Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве», Наша Ніва, 5 красавіка 2026 году). Абсалютнае супадзеньне. Так бывае. Абсалютна ніяк незьвязаныя рэчы.
  • Ні рубля акупантам
    23.06.2026
    Некаторыя дагэтуль не разумеюць чым небяспечны маскальскі бізнес у Беларусі. Вось МТС выдае беларускія сімкі маскальскай арміі, тая ставіць іх у Шахеды і яны лятуць з дапамогай ізноў жа рэтранслятараў МТС бамбіць шматпавярховыя будынкі цывільных украінцаў. Адказ прыляціць па беларусах, што жывуць каля гэных вышак, а маскалі нібыта не пры справах. Ёсць усе падставы каб зачыніць МТС у Беларусі назаўжды.

    Кожны іх бізнес у Беларусі гэта траянскі конь. Азоны з Вайлберызамі па загаду ФСБ прывязуць зброю і выдадуць яе тутэйшым агентам Пуціна, ды што заўгодна. Усё гэта паскудства трэба з Беларусі выціскаць, каб адной раніцай знянацку не прачнуцца ў 'федеральный округ эрэф'.
  • Indrid Cold
    23.06.2026
    Ні рубля акупантам, спадар Пракапеня, у сваім інтэрв'ю на канале "Рускія - Норм" Асецінскай, пахвастаўся што ў яго цётка ўзначальвае нешта ў Расеі.
    Вывады рабіце самі ;)
  • Хмм
    23.06.2026
    Ні рубля акупантам, конечно ни рубля! Двушечку в Москву - рублей, думаешь?
  • хех
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Брыгадзір
    23.06.2026
    хех, так напішы у крэмль і спытай, чаго тут галасіш?

    [Зрэдагавана]
  • .
    23.06.2026
    Так а што ёсць па меркаваных аналагічных рэтранслятарах у краінах Балтыі? Акрамя стрэлачак на мапах у накідах.
    Пры масавым праслухоўванні эфіру Балтыкі: войскамі РФ, войскамі НАТА, цывільнымі і аматарскімі сродкамі даўно б з’явіліся факты анамалій радыёэфіра і доказы існавання рэтранслятараў.
  • вкратце:
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць