Диета на квашеной капусте: новый тренд в администрации Трампа
-
18.06.2026Тэрмінова запатэнтаваць і прадаваць англасаксам па цане азэмпіка
-
18.06.2026Дзікпікавіч, Калі яшчэ навучыць іх запякаць мяса ў духоўцы па рацэпце маёй старой і рабіць паляндвіцу замест паскудскіх гамбургераў можна забраць Манхэтан.
-
18.06.2026Капустка! канечне... Аднак, япошка адкрыў даўно адкрытае, і шаткуе капусту, у прамым і пераносным сэнсе...
Хто там бліжэй да Трампа? падкажыце яму, што ў "Літоўскай гаспадыні" ёсьць цудоўны рэцэпт ! -
18.06.2026Адкрылі Амерыку). Люблю ўсё вышэйпералічанае ( дыетычнае)і капусту ставім пастаянна. Што праўда з бульбачкай ужываем, ды са смажанінай з цыбуляй. Таму - вісцэральна не ў мінусе, але ў жыццярадаснасці насуперак усяму благому.
-
18.06.2026Як прадукт, багаты на клетчатку, квашаная капуста правакуе падвышэнне газаутварэння. У дадатак на дыетычнай колы.
[Зрэдагавана] -
18.06.2026Янка, не правакуе, а наадварот - выпраўляе праблемы з кішэчнікам, бо гэта ферментаваны прадукт. Паспрабуйце самі дадаваць невялікую колькасць ферментаваных прадуктаў да ежы.
-
19.06.2026Нешта не атрымалася ў мяне. За зіму 25 кг квашанай капусты з'еў, мяса - кураня, індычка, ялавічына, і як важыў 92 у кастрычніку, так і застаўся ў сакавіку. Мо яшчэ трэба нейкія ўколы ставіць ці кропельніцы?
а нашыя бабулечкі, калі б не рабілі гэта забясплатна, то былі б ужо трыльнершамі, абышоўшы маска