Комментарии к статье

«Яростная, оскорбительная критика всего белорусского. Но из прошлого в будущее невозможно пройти мимо современности». Носевич основательно ответил Алесю Белому

  • "фінская" ідэнтычнасць зараз нашмат мацнейшая за "суомі" ? Што за лухта ?
    25.06.2026
    Кашмар, "беларуская" ідэнтычнасць зараз нашмат мацнейшая за "ліцвінскую", lol, Што за Маскоўска - "Вільнюская" лухта ? Беларусы = Літвіны. Калі не так, тады пішы што "нямецкая" ідэнтычнасць зараз нашмат мацнейшая за "дойчланд", ці "фінская" ідэнтычнасць зараз нашмат мацнейшая за "суомі" і г.д. Наша сітуацыя не выключэння з правіл а правіла, вы моў не ведаеце таму вас нашым ворагам не цяжка заблытаць
  • ::
    25.06.2026
    ., гаворка пра магілёўцаў, якія пачаткова самі прынялі маскавітаў?
  • Кашмар
    25.06.2026
    ., А я вось якраз у гэтым пункце бліжэй да меркавання сп.Насовіча. Прапаную паглядзець на цяперашнюю сітуацыю. Як вы мяркуеце, які працэнт грамадзян атаясамлівае сябе з Еўропай у Горадні - і ў Магілеве? (Нарэшце, колькі гарадзенцаў былі ў той самой Еўропе і колькі магілёўцау?) Можна і больш простае пытанне - колькі падтрымліваюць лукашэнку там і там? Колькі падтрымліваюць Расію ў вайне з Украінай там і там?
    Ці па другім пытанні (тут памятаю, што выклікала ўжо тады непаразуменне, калі гэтае апытанне праводзілася, гадоў 10 таму). На пытанне - ці хацелі б вы працаваць у прыватнай ці ў дзяржаўнай эканоміцы - у Гомелі 80% за савок, у Берасці нашмат менш.
    А прыдняпроўцы - гэта таксама нашы грамадзяне, з кім прыйдзецца будаваць новую Беларусь. I як бы мы з-за іх не пайшли на чарговую ітэрацыю "добрага цара ў абдымках Расіі"
  • .
    25.06.2026
    Маеце дакладную статыстыку, што ўсход Беларусі нібыта падтрымлівае Расею ў вайне з Украінай?
    Прывядзіце.

    Ведаю пра вялікі памер рэпрэсій да антываенных актывістаў (па справе "Гаюна", ў тым ліку) менавіта па гомельшчыне.

    Рэгіянальныя адрозненні, ў тым ліку, пасля зачыстак і рэпрэсій - не повад падымаць тэму сепаратызму, тым больш па ўласнаму жаданню.
    Ці гэта нейкі крынджовы мазахізм, дабравольная здрада радзіме, ці свядомая правакацыя.
  • Кашмар
    25.06.2026
    ., Крый божа, дзе ж вы тут сепаратызм угледзелі. Я ж чорным па беламу пішу, што ўсе пералічаныя - беларускія грамадзяне, з якімі нам прыйдзецца будаваць агульную дзяржаву. I пытанне хутчэй у тым, як адвучыць частку насельніцтва (і не толькі на ўсходзе, безумоўна) глядзець у бок Расіі.
  • .
    25.06.2026
    У накідзе і абагульненні пра ўсіх "прыдняпроўцаў", якое прагучала.
    У канстатацыі "рэгіён ... культурна належыць да Расіі", "Магілёў - гэта заходнерускі горад".

    У Вас не толькі рызыкі, якія трэба пралічваць, а цалкам класіфікацыя "гэта не наша".

    Была і спроба нацягнуць нібыта "гістарычныя" прычыны, але пасля аргумента пра магдэбургскае права пакуль не паўтараецца.
  • Кашмар
    25.06.2026
    "фінская" ідэнтычнасць зараз нашмат мацнейшая за "суомі" ? Што за лухта ?, Выйдзіце на вуліцу хоць у Менску, хоць у Гародні, хоць у Гомелі і запытайце мінакоў, кім яны сябе лічаць. Добра, калі адказ "літвін" вы пачуеце хаця б ад 10%.
    I так, Лiтва не тоесная Беларусi. Ліда ці Глыбокае, напрыклад, - Літва. Кобрын ці Столін - Палессе. Крычаў ці Ветка - Заходняя Русь. Але ўсе вышэйназванае - Беларусь.
  • %
    25.06.2026
    Вось што я вам скажу, паважаныя беларусы і літвіны. Прыкладна ў 1980-81 годзе (памятаю дакладна што Брэжнеў быў жывы), дапамагаў я (яшчэ школьнік) свайму дзеду на весцы. І вось між іншым зайшла размова ў майго дзеда пра нас, пра людзей якія жывуць вось тут, тады яшчэ Белоруссии. І вось паказвае ен на поўдзень і кажа - "Там палешукі, там украінцы". Паказвае на усход і кажа - "Там маскалі" (менавіта так і сказаў). Паказвае на захад, кажа - "Там палякі". А мы, кажа, літвіны. І вось - зраблю пару заўваг - адукацыя ў майго дзеда, як кажуць 4 клясы, веска наша у Свіслацкім раене с прадвеку праваслаўная (потым вядома ўніяцкая, потым сілай у маскоўскае праваслаўе пераведзена). Дзеду майму (як і ўсім шматлікім жыхарам той нашай вескі) ўсе гэтыя ТУПЫЯ сеньняшнія размовы пра кепскасьць і недарэчнасьць літвінізма як зразумела былі невядомыя. Але вось тады я, яшчэ даволі такі малы чалавек, упершыню пачуў гэта - ЛІТВІН. І сеньня мяне вельмі нэрвуюць вось такія розныя гісторыкі, якія раптам (найперш на палахлівую дагоду летувісам) гатовыя расплюшчыцца, але адмовіўшыся самі прымусіць і ўсіх астатніх адмовіцца ад свайго.
  • Праўда
    25.06.2026
    %, а хто заклікае адмаўляцца ад гістарычнай назвы? Здаецца, Насевіч гэтага не робіць.
  • Можа пан Белы мае рацыю?
    25.06.2026
    Добра, добра, але як тады патлумачыце, што дзе толькі не беларускае, там паскрабеш і расейскае (русское) бачна?

    Бачыш беларуса і чуеш расейскую мову. Заходзіш на Бастыён Беларушчыны а тут спасылкі на расейскамоўныя крыніцы. Бачыш размовы і перапіскі нейкіх КР актывістаў і ўсё быццам бы расейскае. Чытаеш думкі беларускай Нобелеўскай лаўрэаткі а яна расейскае бароніць. Пытаешся беларусаў пра вектар а яны на Расію глядзяць. Пытаешся якую музыку слухаюць беларусы і чуеш расейскую. І так далей.

    Зразумела, што ёсць выняткі, але гаворка пра большасць. Што казаць, калі нават беларусы на эміграцыі не ў стане ад расейскага адчапіцца.
  • .
    25.06.2026
    Гэта ўсё тлумачыцца відавочна: працяглым суіснаваннем з рускім светам і яго ўплывам.

    Такі ж эфект ува ўсіх прыгнечаных народаў: татараў, якутаў і г.д. Украінцы вось толькі што былі ў такім жа стане.
    І каб растлумачыць гэта, не патрэбныя маргінальныя ідэі, што беларушчына гэта нібыта імперскі канструкт.

    Насамрэч гэтая ідэя Белага не адрозніваецца ад імперскай "нацыянальную ідэнтычнасць мы вам падарылі". Параўнайце з "Украіну прыдумаў Ленін".
  • Праўда
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Gloria victis
    25.06.2026
    ., у сэнсе маргінальны канстуркт, калі заходнерусізм і трыадзінства гэта факт пра расейскую ідэалогію.
  • .
    25.06.2026
    Вы са мной размаўляеце? Вельмі дзіўны аргумент. Так кажаце, нібыта я спрачаўся з гэтым і нібыта гэта нешта абвяргае з маіх слоў.
    Заходнерусізм і трыадзінства - так, частка імперскай ідэалогіі.
    А беларускае адраджэнне - не.

    І якое гэта мае дачыненне да кантэксту ("Можа пан Белы мае рацыю?" не можа ўбачыць, што факты ўплыву рускага свету тлумачацца банальна самім ўплывам) ?
  • Gloria victis
    25.06.2026
    Gloria victis, адраджэнне? Дык а такое белорусское нараджэнне часам не было якраз у заходнерусізме?
  • .
    25.06.2026
    Вы ізноў гэта мне? У гэты раз міма належнага паведамлення адказалі. (Блытанасць - яна ва ўсім.)

    Не, не было. Тое, што заходнерусісты аднымі з першых сістэматычна апісвалі беларусаў, не значыць, што яны былі першымі прадстаўнікамі беларускай ідэнтычнасці або стварылі гэтую ідэнтычнасць.
  • Gloria victis
    25.06.2026
    ., дык не дзякуючы ім назва краіны змянілася з Літва на Белая Русь, а мясцовых жыхароў пачалі называць беларусамі, канкрэтна белорусами?
  • .
    25.06.2026
    Не.
    Краіны з назвай "Літва" (або ВКЛ) ў час дзейнасці заходнерусістаў не існавала. І краіна "Белая Русь" не з’явілася (што за каша ўвогуле?).
    "Змяніць назву" краіна не магла хаця б таму, што за 90 год да першых прац Каяловіча РП была падзелена РІ і іншымі дзяржавамі.

    Беларускае генерал-губернатарства, Беларуская губерня, Беларускае ваеннае губернатарства ствараліся пасля падзелаў і таксама за дзесяцігоддзі да пачатку дзейнасці заходнерусістаў.
    Значыць, уплыў заходнерусістаў на назву тэрыторыі (ў той час, не краіны) - прыдуманы. Назва існавала без іх, да іх.
  • Gloria victis
    26.06.2026
    ., толькі не кажыце, што напрыклад для Віленшчыны, Гарадзеншчыны Белая Русь (Беларусь) была натуральнай назвай.
  • .
    26.06.2026
    Тут ніхто не вырашае пра адзіную "правільную" назву, тым больш у папярэднія гістарычныя перыяды, калі нават назва дзяржавы ўтрымлівала "Літоўскае".
    Крытыкуецца спроба фальсіфікацыі Белага, дзе ён выстаўляе заходнерусістаў стваральнікамі беларускай ідэнтычнасці, а адраджэнцаў - іх паслядоўнікамі.

    І калі ён ўжо не можа так сцвярджаць пра ўсю Беларусь, то абараняе хаця б толькі Віленшчыну (і Гродзеншчыну) як небеларускія.
    Маўляў, Расейская Імперыя толькі пасля заходнерусістаў пачынае называць віленшчыну беларускай.
    Насамрэч гэта пытанні назваў адміністратыўных адзінак у РІ: пры першым падзеле РП у 1772-м стварылі Беларускае генерал-губернатарства, а пры другім у 1794-м - Літоўскае.
    З-за таго, што вось так гістарычна крэмзалі землі ВКЛ, зусім не вынікае, што злева ад мяжы 1 паддзела (яна ж пасля мяжа губерняў) - Літва, а справа - Беларусь.
  • Можа пан Белы мае рацыю?
    25.06.2026
    Праўда, атрымліваецца, што беларушчына - пусты гук. Той самы беларус можа быць прыхільны харватчыне, фіншчыне, італьяншчыне, але гэта ж не робіць яго прадстаўнікамі гэтых нацыі.

    Што з таго, што той беларус прыхільны беларушчыне на словах, калі фактычна яму на яе пофіг, калі не карыстаецца беларускай мовай і не ведае сваёй культуры.
  • Праўда
    25.06.2026
    Можа пан Белы мае рацыю?, а як можна быць прыязным харватчыне і ня толькі не размаўляць харвацкай, але і выступаць за інвазію ў Харватыю чужой, варожай культуры? У нашым выпадку - за кансэрвацыю культурнай акупацыі.

    Гэта рытарычнае пытанне. Такія людзі прыязныя не беларушчыне, а імпершчыне, тут нават няма месца для спрэчкі. Гэта звычайныя тутэйшыя асімілянты, якіх вы ўпарта называеце "беларусамі". Ня трэба так.
  • Люстэрка
    25.06.2026
    Беларусы, шчыры проста народ, дык адкажыце тутака ці тамака на пытанюсечка, хто прасунуў ідэю, што тутэйшы народ называецца белорусами, а краіна гэтая Белая Русь.
  • бабруйчанін
    25.06.2026
    Люстэрка
    Адкуль пайшло ? Ад.суседзей з поўдня папоў эпіскапаў камрадаў настаўнікаў маскавітскіх князеў))))
  • бабруйчанін
    25.06.2026
    Белы як нехта пракаментавал " маючы другую эдентычнасць празапас " сваю ...пасіянарнасць))) экстрэпалюе на беларусаў
    Насовіч так " па рускі" як беларус ні адмаўляе мінулае далекае ..міфічнае абапіраецца як на рэальнасць мінулае блізкае Старыну і адказвае
    Старыну ні рушь навіну -( міфічнае мінулае) ні уводзь
    Пагарда пыха скандальнасць абразлівасць Белага ад галоўнай " ідэнтычнасці" натуральная ..хуцпа па крыві ..
    Пасля... афіцыйная назва Belarus- Litva ці (Litwa) як мае быць На мой погляд
  • не беларус
    25.06.2026
    У сям’і як мінімум з другой чвэрці 19 ст. польская ідэнтычнасць. Збераглі дагэтуль, пры гэтым памятаем, што паходзім з літоўцаў (літвінаў). Думаю, такіх сямей хапае яшчэ. Няхай Насевіч на сябе замнога не бярэ ў ацэнцы рэальнасці.
  • Што такое бела-рускае
    25.06.2026
    Ці не выглядае смешна, што абаронца беларушчыны Насевіч карыстаецца хіба амаль выключна расейскай мовай, а "беларусафоб" літвін Белы піша па-беларуску, у тым ліку свае кнігі пра нашу спадчыну?
  • Праўда
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • бліск
    25.06.2026
    Праўда, гэта паказвае, што такое тая белаРУШЧЫНА, якую бароніць Насевіч і крытыкуе Белы.
  • Bielarus4ever
    25.06.2026
    бліск, якое дачыненьне Белая, Чорная, Чырвоная Русь мае да маскоўскай імпэрыі Пятра шалёнага і канцэпцыі трыадзінства 19 стагодзьдзя.
  • Праўда
    25.06.2026
    бліск, гэта кепска характэрызуе самога Насевіча, але не аргументы, якія ён няблага сфармуляваў.

    Што яднае ліцвіністаў і рускамірных - гэта яскравае ігнараванне рэчаіснасці. Стапяцідзесяцігадовай ідэнтычнасці народа і аграменнага пласта беларускай культуры ў першым выпадку і гігантскай варожай імперыі - у другім.
  • LOL
    25.06.2026
    Bielarus4ever, Чорная? Яшчэ пра фіялетавую і зялёную забыліся.
  • бабруйчанін
    25.06.2026
    Праўда
    ??? Так і есць ..Праўда
  • Не той самы
    25.06.2026
    Алесь Белы, у адрозьненьне ад нашчадкаў як шляхты, так і беларускіх сялян, мае запасную ідэнтычнасьць, якую цудоўна рэалізуе ў Ізраілі. Што пра гэты народ пісала ў любых сваіх творах пісала шляхта ён чамусьці пасьлядоўна замоўчвае, нават апускаючы нязручныя моманты, направа і налева "цытуючы" таго ж Міцкевіча)
  • Са шляхты
    25.06.2026
    Не той самы,

    "Jankielu, mówi, jeśli łaska,. Wszak to me zaręczyny, zagrajże Jankielu,. Wszak nieraz przyrzekałeś grać na mym weselu!"

    Што тут дрэннага?
  • Алесь, найперш не галасі!
    25.06.2026
    Але ж мясцовы каментатар кропка тут разгаласіўся, цікава, цікава. Можа прасцей было б на фейсбуку напісаць?
  • Mickiewicz ці Коялович
    25.06.2026
    Не ведаеш расейскай мовы? Не слухаеш расейскай музыкі? Не ведаеш расейскіх зорак? Не лічыш Рэчы Паспалітай варожай? Не беларус!

    Гэта тое беларускае, якое крытыкуе Белы і бароніць Насевіч?
  • Bielarus4ever
    25.06.2026
    Mickiewicz ці Коялович ,
    прычым тут польская ці расейская мова, калі мова беларусаў - беларуская (у тэкстах таго часу літоўская ці руськая). Расейскую мову навязвала расея, а польскую - другая РП.
  • Беларусы, скажыця Ў
    25.06.2026
    Калі беларусы адмовяцца ад расейшчыны і як пан Белы пачнуць карыстацца беларускай мовай, а не расейскай як Насевіч, тады пагаворым.
  • Какие вы смешные
    25.06.2026
    Беларусы, скажыця Ў , А белорусы не откажутся от русского языка, что тогда?
  • Праўда
    25.06.2026
    Какие вы смешные, беларусам расейшчына без патрэбы. Толькі асімілянтам твайго кшталту, якіх пакуль яшчэ праз недагляд не “асвабаділі” і не пагналі швабрай на вайну з цывілізаваным светам.
  • Усім, хто супраць беларушчыны
    27.06.2026
    Трэба скласці з сябе назву беларусы і ісці на ўсе чатыры бакі. Урэшце рэшт так і адбудзецца. А пераконваць нейкага тут - марная справа. Белы - літвак, які здаў Беларусь , Насевіч - белы рускі, які здаў Пагоню ў 1994-1995 гг.. Абодва - не нашы, не беларускія. І не трэба тут ля-ля пра іх нейкую складаную ідэнтыфікацыю.
  • ліцьвін
    25.06.2026
    Спадар Белы піша лухту. Якая розніца, раней наш народ называлі ліцьвінамі, зараз беларусамі, яшчэ раней крывічамі, дрыгавічамі і радзімічамі. Гэта ўсё наша тысячагодняя гісторыя. Полацкае і Тураўскае княствы, ВКЛ, Рэч Паспалітая, БНР, БССР і нарэшце Беларусь. Усяслаў Чарадзей, Вітаўт, Скарына, Касцюшка, Каліноўскі, Міцкевіч і Сянкевіч і шмат хто яшчэ нашы героі, якімі кожны свядомы беларус ганарыцца.

    Белы працуе дакладна не на беларусаў і нават не на кашчунітаў-летувісаў якія не могуць прымірыцца з беларускай гісторыяй ВКЛ, бо з'ехаў ад іх у Ізраіль. А на каго?

    [Зрэдагавана]
  • Valadzimir
    26.06.2026
    ліцьвін, гэта Вы пішаце прафанскую лухту, зводзячы складаныя працэсы нацыястварэньня да ўсяго толькі простай зьмены назваў. Нагадаю, што ніякага "нашага" народу, як адзінай супольнасьці, адрознай ад суседзяў, да Вялікага Княства Літоўскага НЕ існавала! Калі б не было ВКЛ, створанага лютвой-літвой, нашчадкамі заходніх славянаў ЛЮТІЧАЎ, тыя старажытныя плямёны, якія жылі на тэрыторыі сёняшняй Беларусі, былі бы падпарадкаваныя суседнімі дзяржавамі, і сталі бы часткай нацый, якія у іх склаліся. Паказальны прыклад тут - крывічы. Адна іх частка стала русскімі-расейцамі, а другая - літвінамі-"белоруссамі" (не было б ВКЛ - усе яны сталі бы "русскімі"). І паколькі тутэйшы народ, як адзінае цэлае, перамяшаўшыся фізічна (праз пераезды і перасяленьні) і біялагічна (праз зьмешаныя шлюбы) склаўся у Вялікім Княстве Літоўскім, ягоная агульная нацыянальная назва - ЛІТВІНЫ ! А "белоруссамім"-"беларусамі" літвіны ВКЛ, нагадаю, сталі НЕ ў выніку "простага" перайменаваньня, а ў выніку поўнага ЗЬНІШЧЭНЬНЯ Расеяй і ейнымі хаўрусьнікамі іхнай нацыянальнай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.
  • Valadzimir
    25.06.2026
    "...Друзии лютичи литва...".
    Недарэчная "беларуская" "ідэнтычнасьць" грунтуецца на адкрытай фальсіфікатарскай хлусьне пра гісторыі гэтага краю, і куды гэтая хлусьня вядзе "белоруссов" зараз абсалютна відавочна.
  • Песнь о Путнике Красном Солнышке и победной думе великой о мерике красно будущей
    26.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Аляксандр
    26.06.2026
    Свір у час свайго знаходжання ў Віленскай губерні ўваходзіў у Свянцянскі(Завілейскі) павет, а не Ашмянскі.
  • Gorliwy Litwin
    27.06.2026
    Што да наезду Насевіча на мяне дык я асабіста неяк перажыву. Але ж ён насамрэч не хоча каб усё літоўскае затаптанае ў РБ ў зямлю, уваскрасала. Абурае вось гэта. Яму, бач, камфортна жыць у свеце Пушкіна і Герцэна, а нічога няшчыра панскага, міцкеўка-сыракомкавага, апроч як у музеі і на могілках ён бачыць у краіне не хоча, такі інтэлігентны заходнерус.
  • .
    27.06.2026
    Так а што такое літоўска-літвінскае Вы ўзнаўляеце? Якія такія пазітыўныя каштоўнасці, традыцыі і падыходы?
    Колькі не памятаю, адзіная нянавісць, бруд, гной, дурасць. Усё негатыўнае.
    Адзін цэтлік цягаеце, а за ім пустэча, смецце або скрадзенае ў іншых.
    Мовай карыстаецеся беларускай, погляды - мадыфікацыя поглядаў тых жа заходнерусістаў пра "беларусаў не існавала, фэйкавая нацыя". Манеры не шляхетныя, манеры даносчыка.

    І паўтор кпінаў акупантаў. Папрок, што беларускае толькі ў музеях і могілках. Спачатку знішчаць і выціскаць з агульнай культурнай прасторы, пасля цынічна папракаць "а куды ж вы дзеліся".
    Імперац сказаў, Белы падхапіў.
  • Gorliwy Litwin
    28.06.2026
    Вось гэты абзац з фінала "Пана Тадэвуша" - красамоўна тлумачыць чым Літва Міцкевіча прынцыпова адрозніваецца ад Беларусі Насевіча

    Ach! wy nie pamiętacie tego Państwo młodzi!
    Jak wśród naszej burzliwej szlachty samowładnej,
    Zbrojnej, nie trzeba było policyi żadnej.
    Dopóki wiara kwitła, szanowano prawa,
    Była wolność z porządkiem i z dostatkiem sława!
    W innych krajach, jak słyszę, trzyma urząd drabów,
    Policyjantów różnych, żandarmów, konstabów;
    Ale jeśli miecz tylko bezpieczeństwa strzeże,
    Żeby w tych krajach była wolność — nie uwierzę.

    Вы не знаёмыя ўсе з справаю такою,
    Калi да шляхты самаўладнай неспакойнай
    Не трэ' было палiцыi нiякай збройнай.
    Пакуль жыла ў ёй вера i пашана права,
    Была свабода з ладам i з багаццем слава!
    А на чужыне, чую, ўрад трымае драбаў,
    Жандараў, палiцэйскiх, розных там канстабаў...
    А дзе парадкi толькi меч аберагае,
    Свабода ў краi тым, мяркую я, благая".

    Белая Русь - гэта акурат такая краіна, ў якой рэкордная ў свеце на душу насельніцтва колькасць "драбаў, жандараў, палiцэйскiх, розных там канстабаў", Атрымліваецца, што "нацыянальная гордасць" белых русаў - гэта такі таталітарны "парадачак", Мір, Дабрабыт і Шчырасьць, дасягнутыя коштам поўнай адмовы ад грамадзянскіх свабод. Да гэтага бела-рускі праект ішоў усе 200 гадоў свайго існавання, у тым ліку апошнія 120 "сьвядомых" гадоў. А Міцкевіч, хай і ідэалізуючы, апелюе да такой дэмакратыі, якую падтрымліваюць узброеныя грамадзяне. З рознымі нюансамі,, такая дэмакратыя існуе, пакуль што, ў ЗША, Швайцарыі, Ізраілі. За такую дэмакратыю, дзе б ні жыў, змагаўся Тадэвуш Касцюшка, "прыхаваны галоўны герой" паэмы Міцкевіча. Менавіта такой ў ёй паўстае ідэальная Літва. Мяркуйце самі, каму які ідэал бліжэйшы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць