Комментарии к статье

«Национальная идентичность — важнейший инструмент сопротивления русскому миру»: Тихановская выступила на Форуме имени Костюшко

  • Жора
    02.06.2026
    Крывадушша - гэта калі пра нацыянальную ідэнтычнасць вяшчае тое, хто аддаў сваіх дзяцей у расейскамоўную школу і сам у сям'і расейскамоўны.
  • Той русафоб з 1990-х
    02.06.2026
    Жора, значыць гэта проста пусты гук і тэатр для наіўных. Што ж, у плане нацыянальнай ідэнтычнасці і невероятных Пазняк меў рацыю. Зрэшты, таксама як і пра Расію, за што тыя невероятные яшчэ да 2022 яго абзывалі русафобам.
  • Крытыка не карысная
    02.06.2026
    Жора, Лепш запозьненае навяртаньне, чым ніякага. Усе беларусы выраслі, ня маючы рэальнага выбару, ў прымусовай атмасфэры савецкае русіфікацыі. Будзьма цярплівымі й ветлівымі да тых, хто зноў адкрывае для сябе беларускасьць у сталым узросьце. Падбадзёрвайце й дапамагайце, а не крытыкуйце.
  • Беларус
    02.06.2026
    Той русафоб з 1990-х,
    Русафобам, радыкалам ён ніколі ня быў. Гэта быў вобраз, створаны КДБ. Умераны палітык.
    Ну і нарэшце ў апошні час ягоная палітычная пазыцыя што да Масквы патыхае элемэнтамі русафільства (квінтэсэнцыя - гл.апошняе інтэрв'ю Белсату) пра моцную Расію, радыеактыўны попел (с), акупанта Броўдзі.
    І стаў заўзятым трампістам: (у выніку дзейнасці Трампа) "можа ўзьнікнуць магчымасьць альбо лібэралізацыі рэжыму Лукашэнкі, альбо зьмены лукашысцкай дыктатуры на іншы кіроўны рэжым. Прытым не абавязкова прапуцінскі і прамаскоўскі". То бок, можа ўзьнікнуць а можа і не ўзьнікнуць. Неабавязкова такі і неабавязкова такі.
    То бок,
    1991 г. Уся ўлада беларускаму вызвольнаму руху.
    2026 г. Усю ўладу лукашысцкаму рэжыму, які можа стацца лібэралізаваным, а можа і іншым кіроўным рэжымам, не абавязкова прамаскоўскім.
  • Рэальнасьць
    02.06.2026
    Той русафоб з 1990-х, І ўсё ж сёньня Пазьняк робіць пралукашэнкаўскія — а значыць, і прамаскоўскія — заявы.
  • Найперш не галасі!
    02.06.2026
    Беларус, радыкалам пагаварыць. Мяркую, так будзе дакладней.
    Але аматарам размоў такое добра заходзіць як немаведама якая барацьба.

    Што датычыцца беларускай культуры яна добра заходзіць і рускамоўным беларусам. Сапраўды , каштоўнасна злучае , нас усіх і так супрацьстаіць рускаму міру, Ціханоўская мае рацыю.
  • !!!
    02.06.2026
    Тут няма пытання да Бяляцкага, які ўсю сваю дзейнасць быў нацыянальна свядомы ці Ціханоўскай, якая такой стала ці прынамсі іграе апошнія гады. Але пытанне да значнай часткі новай апазіцыі. Як так, што перад палякамі і іншымі нацыямі столькі гаворыцца пра беларускую нацыянальную свядомасць, але за гэтай шырмай вельмі часта чутна расейшчыну ды нават, як у выпадку бабарыканцаў, нейкія здзекі з той нацыянальнай ідэнтычнасці.

    Можа пара пра гэта ГУЧНА пагаварыць, у тым ліку на старонках НН?
  • ???
    02.06.2026
    !!!, забавно, что вместо того, чтобы прогуливаться по городу и/или заниматься своими делами, ты ходишь за границей уши развесивши и мысленно считаешь, кто на каком языке разговаривает между собой. Может для внутреннего спокойствия в лес какой сгоняй, где людей меньше?
  • чыт. заўважана
    02.06.2026
    ???, напісаў нейкі хамаваты расейскі троль, замест заняцца сваімі расейскімі справамі.
  • Секундачку
    02.06.2026
    "Па-першае, культура служыць мостам паміж беларусамі па абодва бакі мяжы. Калі сотні тысячаў апынуліся ў выгнанні, праз мову, літаратуру, музыку, тэатр, супольную памяць мы захоўваем сувязь адно з адным"

    Колькі сярод мігрантаў пасля 2020 было датычных да сферы культуры? Сотні тысяч гэта нейкая маніпуляцыя. Больш за тое, давайце падлічым, колькі з тых зехаўшых увогуле карысталася ці прынамсі ведала беларускую мову.

    Агідна тое, што сярод беларусаў, якія апынуліся ў 2020 Польшчу, хапае носьбітаў русского мира.
  • Мова — найважнейшы, законны інструмент супраціву маскоўскаму імперыялізму
    02.06.2026
    «Мова — найважнейшы, цалкам законны інструмент супраціву маскоўскаму імперыялізму»
    -Litvin
  • беларускія эксперты не разумеюць прыроды мангольскай імперыі
    02.06.2026
    Мова — найважнейшы, законны інструмент супраціву маскоўскаму імперыялізму, Нажал Нават сёння, заходнія і шматлікія беларускія эксперты не разумеюць прыроды мангольскай імперыі. Мангольская імперыя можа існаваць толькі да таго часу, пакуль яна пашыраецца. Памятаеце, што зрабіў хан Пуцін першым, калі яму быў перададзены мангола‑маскоўскі трон паміраючым, прасякнутым алкаголем ханам Ельцыным? Казаклік Пуціна — паходы ў Чачню, Малдову, Грузію і Украіну — служыць для легітымацыі яго заяўленага мангольскага права на ўладу для мангола‑маскоўскіх імперыялістаў. Кожная з гэтых гвалтоўных войнаў функцыянуе не толькі як заваёва, але і як рытуал палітычнай валідацыі, што адсылае да старой стэпавай традыцыі, у якой рэйды замацоўвалі аўтарытэт. Паспяховы казалік робіць больш, чым проста забяспечвае тэрыторыю; ён дае ідэалагічнае абгрунтаванне існавання самой Маскоўскай імперыі. Гэта асабліва эфектыўна ў рэгіёнах Афра‑Азіі, дзе дэмакратыя слабая або адсутнічае, што дазваляе Маскве прадстаўляць сябе як законны імперскі цэнтр, які трымаецца на сіле і міфе, а не на згодзе.
  • Тутэйшы
    02.06.2026
    Колькі разаў Ціханоўская сустрэлася з беларусамі(тутэйшымі), якія жывуць вакол Вільні?
    Ці ўвогуде хто з Беларускіх актывістаў.
  • там дзе эканоміка там і палітыка
    02.06.2026
    «Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву ускаму міру»

    усё так спадарыня, толькі а як па іншаму можа быць ў РБ? там дзе эканоміка там і палітыка, вы як я ведаю за "татальныя санкцыі" спадарыня ...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць