Комментарии к статье

«Алеся» готовится нырять под Свислочь. Как метро будет пересекать реку

  • Жвір
    23.05.2026
    Вада ў рацэ зялёная ўжо цяпер! А некалі ў рацэ (Камсамольскае возера) плавалі, і дзеці боўталіся, а на берагах загаральшчыкі ляжалі аблогам. Што здарылася ?
  • .
    23.05.2026
    Вы зараз глядзіце не на колер самой вады, а на колер адлюстравання. Зялёная, там дзе адлюстроўваюцца дрэвы, блакітная і белая - дзе адлюстроўваецца неба.

    А ўвогуле вада пасля вадасховішчаў пагаршаецца ў якасці па параўнанню з праточнай.
  • Жвір
    23.05.2026
    ., Не, я ўлічыў гэты момант, што да адлюстраваньня той зеляніны. Плюс меў магчымасьць назіраць раку наўпрост, без дапамогі фота.
  • .
    23.05.2026
    Спёцы ў гэтым годзе пакуль не было. Магчыма, дадатковы фактар, які пагаршае якасць вады: рэканструкцыя плаціны Мінскага мора. Трохі памяншалі ўзровень і праз альтэрнатыўны вадаскід - слаламны канал гоняць меншы паток. То-бок, вада ў горадзе павольней аднаўляецца.
  • Жвір
    23.05.2026
    ., павольней аднаўляецца, г.з. павольней праганяе празь сябе, як вядома, тоны арганікі, якая жывіць розную рачную мікрафлору. Тэмпература паветра й вады мае значэньне, але ня ёсьць галоўным фактарам.
    Прыклад: возера(!) Разнас, у якім вада не зелянее нават у жніўні і нават на мелкаводьдзі.
    А сёньня маем сітуацыю, калі возера Нарач, што дае пачатак рачулцы, і якое, як вядома, жывіцца крыніцамі(доннымі і прыбярэжнымі), таму мае водаабмен і збольшага халоднае, зелянее ўжо ў ліпені...
    А быў жа час, калі з возера можна было піць ваду, плывеш бывала на чоўне, зьнімеш бейсболку, чэрпанеш вады й нап'есься. Нават маторныя сродкі перамяшчэння па вадзе там былі забаронены, за выняткам адной рыбалоўнай арцелі... Сёньня ж усім пофіг.
  • .
    23.05.2026
    Глабальнае пацяпленне (у цёплыя месяцы зараз праграваюцца і глыбіні на лясных азёрах, звычайна студзёныя).
    Гаспадарчая дзейнасць калгасаў каля азёр і рэк.
    Рэкрэацыйная нагрузка (больш людзей у Мінску, больш на азёрах і рэчках за горадам, у тым ліку з-за росту аўтамабілізацыі).
    Парушэнні экалагічнага балансу (як іншы вынік, цэркарыёз ад птушак на той жа Нарачы з 1990-х).
  • Жвір
    23.05.2026
    Яшчэ дадам зьнятыя абмежаваньні на разбудоўлю ўзьбярэжжа, на выкарыстаньне маторных сродкаў. Ды й цыркарыёз той не ад птушак, птушкі самі набраліся яго з тых вадаёмаў. Заўважце, што праблема з'явілася адначасова ў шматлікіх вадаёмах краіны, а птушкі там былі заўжды, раней, і нічога не здаралася. Вы ж ня станеце цьвердзіць, што птушкі мэтаскіравана занесьлі праблему ў вадаёмы Беларусі, а ў суседнія дзяржавы чамусьці не ?
  • .
    23.05.2026
    Так, разабраўся, птушкі - не галоўны фактар, а частка біялагічнага цыклу.
    У суседніх краінах праблема таксама існуе: Мазурскія азёры ў Польшчы з 1990-х, часам Літва ў цёплыя сезоны з 2000-х.
    Пры гэтым праблемы не паўсюдна, а кропкава, ў рэкрэацыйных зонах.

    Таму імавернымі галоўнымі прычынамі: турызм і забудова ўзбярэжжа, пры падтрымцы падоўжанага сезона з-за глабальнага пацяплення.
    Далей эўтрафікацыя (рост біямасы ў вадзе), зарастанне бухт, ўсё гэта асабліва на мелкаводдзі і ў стаячай вадзе, пагаршэнне цыркуляцыі вады.
    Усё гэта самаўзмацняецца праз пазітыўную зваротную сувязь. Экасістэма можа доўга трымацца, а пасля рэсурсаў для кампенсацыі праблемы не хапае і яна рэзка пераходзіць у новы стан.

    І, калі вярнуцца да артыкулу, ўся гэтая бясконцая забудова Мінска, пханне людзей мегакварталамі аднойчы прывядзе і да незмяняльных лакальных экалагічных катастроф.
    Напрыклад, Цнянскае вадасховішча не вытрымае маштабаў забудовы Паўночнага Берага, стане тэхнічным вадаёмам з забаронай купацца.
  • Жвір
    23.05.2026
    ., Рацыя, асабліва апошні абзац, безумоўна. Разбудова Менску выходзіць за межы здаровага сэнсу й нармальнай лёгіцы, грошы рашаюць усё, грошы ды прыхамаць чужынскай па-сутнасьці ўлады. Магутнасьці працэсаў санітарнай перапрацоўкі не ўпраўляюцца, а горад усё разбухае ды раздзьмуваецца. НН пісала, што нейдзе пад Маладзечнам цэлае возера капалі, каб скідаць у яго менскае .. ўнячча. То бок, экалёгія ўсё яшчэ спраўляецца, але пераход у новы стан ужо пачаўся...:)
  • .
    23.05.2026
    Пруды-адстойнікі - вядомае забудаванне. Раней былі і ў Мінску, на месцы сучаснай Серабранцы.
    Новыя з-пад Маладзечна летась перанеслі ў раён паміж Жодзіна і вайсковым палігонам. Навіны з тык-току зніклі і СМІ не пішуць.
  • леся
    23.05.2026
    ну может у них там хоть какое-то присутствует образования

    мой муж все еще верит в людей (

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць