Комментарии к статье

«Нет возможности дальше тянуть бесплатный формат». Фестиваль Tutaka впервые будет брать деньги за вход

  • Ага
    31.03.2026
    Добра, што не паспеў у гэтым годзе падаць ПІТ. У мінулым пазначыў фундацыю Тутака як атрымальніка 1,5%.. у гэтым проста выдаткую на квіток.

    PS у 2002 як памятаю уваход на Басовішча (бранзалецік удзельніка) быў 10 злотых. Тады не было такой спонсарскай падтрымкі, і неяк спраўляліся.
  • Проста жыхар
    31.03.2026
    Ага, тады і 10 злотых каштавалі болей за цяперашні курс, таму параўнанне не вельмі дарэчнае.
  • Ігнат
    31.03.2026
    Ніколі не быў платны ўваход на Басовішча. 10 злотых: уваход у намётавае мястэчка на ўсе дні фестываля
  • Ага
    31.03.2026
    Ігнат, напэўна маеце рацыю. Я пра парадак цэн. Разумею, інфляцыя за дзесяцігоддзі, але нават калі разглядаць толькі пастаноўку намёта, х10 (было 10, стала 100 злотых) неяк занадта. Пры тым што курс долара да злотага ў 2002 быў прыблізна такі ж, як і цяпер. Злоты нават крыху ўмацаваўся.
  • Борэк
    31.03.2026
    Так та не шкада заплаціць. Спадзяюся толькі што музыкантам і іншым удзельнікам дадуць нармальна зарабіць. Вялікую справу робяць, як бы лёгка гэта не падавалася
  • Тру
    01.04.2026
    А які сэнс у бясплатнасці? Прывучалі аўдыторыю, што беларуская культура – гэта тое, за што не трэба плаціць.
    Пры гэтым бралі шалёныя % з рамеснікаў і не даплочвалі музыкам.
  • Цікаўлюсь
    01.04.2026
    Ці будуць нейкія скідкі на квіткі ўладальнікам пашпарта " Новая Беларусь"?
  • Gioa
    05.04.2026
    Нічога страшнага. Разумею. Усе фестывалі і канцэрты каштуюць грошай. А тут зусім невялікая сума. Мне спадабалася ў мінулым годзе. Прыеду і ў гэтым з іншай краіны, і сяброў прывязу. Будзем жыць у Беластоку і кожны дзень ездзіць туды на цягніку.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць