Комментарии к статье

Мария Колесникова ответила, кто несет ответственность за события 2020 года и почему не обойтись без разговора с Лукашенко

  • Вяснячка з-пад Вушачы
    19.02.2026
    Няхай спытае свайго босса- «Я считаю мифотворчеством массовые репрессии» - бабарыка, май 2029 года.
    Але для маразму хіба ранавата.
    "Мне складана ўявіць, што людзі не ведалі, што ў Беларусі былі і раней палітычныя зняволеныя. Мне складана сабе ўявіць, што яны не ведалі, што ў 2006 годзе адбывалася ці ў 2010 годзе. І якая вялікая колькасць людзей ужо цягам гэтага часу (…) падвяргалася рэпрэсіям"
  • Ага
    19.02.2026
    > падобныя абвінавачванні ў адрас лідараў мірных пратэстаў нагадваюць ёй сітуацыю з гвалтам над жанчынамі, калі ахвяру абвінавачваюць у тым, што яна сама вінаватая

    Хібная аналогія. Ахвяра гвалтавання адказвае толькі за сябе, і у яе хаця б ёсць шанец не сустрэць гвалтаўніка, а ў мірных пратэстоўцаў у 20-м такога шанцу не было. Лукашэнка так даўно загнаў сябе ў кут, столькі крыві на ім, што агітаваць наіўных невероятных на мірныя пратэсты, не маючы за душой плана Б, - гэта дурасць на мяжы злачынства, а можа і за ёй.
  • adkaz - MASKVA !
    19.02.2026
    "Марыя Калеснікава адказала, хто нясе адказнасць за падзеі 2020 года" adkaz - MASKVA !
  • Нас большасць
    19.02.2026
    Не трэба адказваць на закiды пра "падставiлi людзей". Гэта методыка КГБ i Пазьняка замест злачынцаў абвiнавачваць ахвяраў i каб нiчога не рабiць, каб лукашэнка заставаўся вечна.
  • Вы уже победили!
    20.02.2026
    Нас большасць, тогда почему вы прекратили мирные протесты?
  • Žvir
    20.02.2026
    Нас большасць, svaimi slovami spadarynie tolki pacviardžaje, što ū 2020-m adbylasia padstava liudziej.

    Nu, nia treba bylo pratestavac, u tym liku i kvietkami, i škarpetkami z pantofliami. Prosta spytac Lukašenku, čaho jon choča i što jamu tyreba, i atrymac adkaz, jaki nikomu nia byū, i nia josc, sakretam: "chaču ūlady", i na hetym supakoicca, biez usich tych nastupstvaū.

    A jana dasiul nia viedaje adkazu na pytannie, ličyc, što tolki Tramp jaho viedaje.

    Ciapier jana prapanuje faktyčna "game over", dac Likašenku toje, što jon choča, i što trymaje hvaltam, dyk a navošta ty pačynala ??? Raspiska ū padstavie liudziej... Usio bylo daremna...
  • У РБ не было рэсурсаў ў 2021 каб супрацьстаяць драпежнай імперыі
    19.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Nemo
    20.02.2026
    Якая сьмешная мадама.
  • Румын
    20.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Pupupu
    20.02.2026
    Вы студэнт, вам 19, вы выходзіце ў 2020 на заклік Марыі. Няўжо вы ня ведалі што адбывалася апошнія 20 год і сутнасць рэжыму?!
  • Хм...
    20.02.2026
    Сначала она говорит, что не несёт ответственности за действия режима, а затем утверждает, что ей сложно представить, что 20-ом году, люди не знали с кем имеют дело. И она же при этом, призывала на МИРНЫЙ протест!

    Про то, что говорил её Босс о репрессиях и вспоминать не стоит, это уже за гранью.

    Честно говоря, это все больше выглядит, как нечто из области медицины, а не политики.
  • Весялковы поні
    20.02.2026
    Хм...,
    Яна навучалася граць на дудачцы 12 гадоў у Нямеччыне!
    Але сунецца туды, дзе ёсць магчымасць смачна есці за гранты Еўразвяза і нешта балбатаць!
    Марыя, а што ты зрабіла для Беларусі і беларусаў? Тваі сардэчкі і парваны пашпарт не залічваюцца!
  • CNDB
    20.02.2026
    Чаму яна маўчала пра 2006 і 2010 год ў 2020-ым?
  • Интересно
    20.02.2026
    Если она не хочет нести ответственность, то почему так упорно лезет обратно в политику и непременно на лидирующую позицию?
  • М. Колесникова, торгпред торгового дома "Лукашенко и сыновья"
    20.02.2026
    Грустно читать, как она уходит от ответа про ответственность: мол, все сами знали, чего ожидать. Сам факт выдвижения Бабарико при ее участии, что, в свою очередь, мобилизовало и обнадежило людей, опровергает этот ее тезис.
    Но еще грустнее то, что она, наконец, прибегает к предсказуемому "Посмотрите в глаза родным", помогая негодяю выходить по очередному кругу сухим из воды с помощью торговли людьми. Кого она держит за дураков, делая вид, будто никому не понятно, чего он хочет?
    Не послаблений ему, под каким угодно соусом, а максимального дальнейшего усиления санкционного и всего, какое только возможно, другого давления.
  • Саламон
    21.02.2026
    М. Колесникова, торгпред торгового дома "Лукашенко и сыновья", закіды пра адказнасць на бок бабарыканцаў - гэта маніпуляцыя, бо любая праява нязгоды з дыктатурай - гэта заўсёды асабістая небяспека. Але і бабарыканцам варта быць да канца шчырымі і прызнацца, маўляў яны разглядалі толькі сцэнар сыходу дыктатуры пад ціскам вынікаў перакульваючага галасавання. А што тычыцца удзелу ў рэвалюцыі, то тут выбар невялікі - альбо вы кладзецеся пад дыктатуру, спрабуеце прыставацца пад яе, разумеючы, што гэта тупік, альбо абіраеце ўласны спосаб змагання ў ёю.
    Але зараз паўстае пытанне - што рабіць далей? І мяне падаецца, што тыя, хто спрабуе супрацьпаставіць гуманітарную дзейнасць з незразумелым працягам палітычнай барацьбе дзеля ліквідацыі дыктатуры, і нават дзеля "гуманітарных меркаванняў" альбо макей-стайл ратавання Беларусі патрабуе спыніць ціск і палітычную барацьбу (як Кавалеўскі) - гэта проста кан'юнктуршчыкі, якія згодныя спекуляваць на лёсах палітзняволеных, каб атрымаць нейкі вынік тут і зараз, а што будзе потым - іх не турбуе. Гэта ў чымсці нагадвае Дзмітрыева, які удзельнічаў у кампаніі-2020 выключна дзеля самапіяру, разумеючы, што ён ня мае ніякіх шансаў пры Лукашэнку, але грэбліва ставіўся да Ціханоўскай, перамога якой адчыніла б яму рэальны шлях да абрання.
  • січас
    20.02.2026
    Маша, раскладваю на пальцах. адмыслова для цябе. недзе я чытаў, што быў афрыканскі дыктатар, які абяцаў вызваліць зняволенага, калі той застрэліць іншага зняволенага выданым пісталетам. і зняволеныя па чарзе забівалі адзін аднаго. ты зараз прапануеш ратаваць тых, хто ўжо сядзіць, закошт тых, хто сядзе потым. табе добра, ты выйшла. але на тваё месца адразу сеў нехта іншы.
  • воўк
    20.02.2026
    Чым адкажа Пазняк? Бо Калеснікава заклікае да такого ж самага, да чаго заклікае і Пазняк. І калі іх пазіцыі на 100% супадаюць, то трэба альбо прызнаваць Калеснікаву адданай патрыёткай, альбо залічваць ў агентуру і яе, і сябе разам. Іншага тут не дадзена.
  • я адзін з мільёнаў Беларусаў хто цалкам падтрымлівае Марыю
    20.02.2026
    воўк, я адзін з мільёнаў Беларусаў хто цалкам падтрымлівае Марыю , Трампа і Пазьняка ў намаганнях ў спыненні, крымінальнай аблогі РБ, якая працуе толькі на драпежную імперыю, і дужа небяспечна дзеля існавання нашай краіны . Мы антыімперыялісты лічым дзеля што дзеля нас літвінаў-беларусаў прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт. І любыя падыходы павінны сыходзіць менавіта з гэтага. Сам я нацыяналіст - антыімперыяліст, таму ніколі за расейскамоўнага Бабарыку з газпрома (ці ён ужо не з газпрому ) не галасаваў.
  • Сподні
    20.02.2026
    воўк, а вы не носіце штаны? Іх жа носіць і Пазняк, і калеснікава і нават лукашэнка. Дык вы ж такі самы, як яны.
  • BOB
    20.02.2026
    Прыбярыце ўжо яе са стужкі. Яна - ніхто!!!
  • рукалицо
    20.02.2026
    кто объяснит колесниковой, что ее критикуют не за диалог с усатым вовсе
  • Марыся
    20.02.2026
    Марыя, відавочна, што Вам трэба было заўсёды граць на дудцы. У палітыцы Вы -нуль.
  • Žvir
    20.02.2026
    "Цяпер ніхто, напэўна, акрамя Трампа, не мае паняцця пра тое, што патрэбна Лукашэнку" - jakaja pustynia ! Biaskoncaja pustynia. Navat pryklad Ukrainy ničomu jaje nie navučyū...
  • пацалункі з фашыстамі
    20.02.2026
    Адзін усё хацеў "паглядзець у вочы Пуціну" і ""проста перастаць страляць", гэтая хоча "пачаць гаварыць" з крывавымі забойцамі-калябарантамі. І хоць што хочаш рабі - яна ўпарта не робіць аніякіх высноў і аналізу падзей, у яе ў правале рэвалюцыі ўсё роўна вінаваты той супраць каго рэвалюцыя была, не даў сябе скінуць, вось сволач такая. Аж не ведаеш ці плакаць, ці сьмяяцца з такой наіўнасьці. Вось толькі тыя хто за такімі лідарамі пайшоў - ім цяпер не да сьмеху. Ну нічога, гэта такі урок які варта было вывучыць народу на шляху да незалежнасьці - нельга ісьці за ўсялякімі "харошымі рускімі", дарыцелямі кветак і іншымі "ружовымі поні", нельга марна хадзіць кругамі пад відэякамерамі і разыходзіцца па хатах на выходныя. Інакш апынесься ў вязьніцы, у вайне, у зямлі, пад акупацыяй. Усе гэтыя бяззубыя і бякрыўдныя шпацыры і размовы - гэта для дэмакратычных краін і для мірнага часу. А дарыць падступнаму ворагу, што вынішчыў і выгнаў з краіны ужо дзясятую частку насельніцтва, варта толькі адно - сьмерць.
  • Шэры
    20.02.2026
    Вельмі рады што яна выйшла. Але як палітык яна памерла.
  • Не была она политиком
    20.02.2026
    Шэры, а была культурный сектор у Бабарико.
    Просто волной подхватило.
  • Ні дня без Калеснікавай
    20.02.2026
    НН мабыць разам з немцамі гатуе Калеснікаву на змену лукашэнку.
    Бабарыкінская флейцістка вызывае ў беларусаў аднолькава з лукашэнкам ваніту.
    Можа хопіць ужо ?
  • на галубом глазу
    20.02.2026
    «Прыклад пачатку дыпламатычнай ініцыятывы сядзіць зараз перад вамі. Калі б хтосьці з кімсьці не пачаў размаўляць у нейкі момант, то мяне і многіх людзей, хутчэй за ўсё, яшчэ не было б на волі. І калі ёсць такі шанец, хаця б адзін працэнт, што падобныя ініцыятывы дапамогуць вызваліцца іншым людзям і дапамогуць змяніць гэтую рэпрэсіўную машыну, яе спыніць, мне здаецца, гэта варта таго, каб пра гэта гаварыць».
    Хтосьці(?) пачаў размаўляць.. Гэта яна сціпла пра самую магутную дзяржаву, якая пераканаўча паказала як трэба размаўляць з рознымі мадурамі-самадурамі, каб палітвязні пачалі выходзіць на свабоду.
    А тут дзейнічала перамовамі-угаворамі, і які вынік? Дзе абяцаныя больш за тысячу вызваленых? Толькі пару дзясяткаў разам з Машай?
    Навошта гэта круцельства? Спытайце: можа падпісала нейкія паперы і таму так незразумела сябе паводзіць?
  • Tut
    20.02.2026
    Уражвае наіўнасць Калеснікавай. Пытацца ў сваякоў нельга. Гэта маніпуляцыя. Яны неаб'ектыўныя. Некаторыя сваякі гатовыя нават забіваць іншых людзей каб іх родных выпусцілі з турмы.
    Наступаць на адныя і тыя ж граблі нельга ў выпадку Лукашэнкі. Ужо колькі раз з ім размаўлялі і дамаўляліся, а свабодных выбараў дагэтуль няма, і толькі рэпрэсіі ўзмацняюцца. Гэта і ёсць палітыка дамаўлення са злачынцамі - тое што у Беларусі дагэтуль дыктатура. Лукашэнка не прэзідэнт, ніякія дыпламатычныя адносіны з ім немагчымыя па законе. Яму ніхто не замінае выпускаць палітзняволеных, спыняць рэпрэсіі і праводзіць свабодныя выбары. І хай Кавалеўскі, Калеснікава і іншыя не плятуць лухту, што нібыта Ціханоўская замінае выхаду палітвязняў.
  • Ваўкалак
    20.02.2026
    Навошта ўвогуле гэтую даму ўспрымаць усур'ёз? Яна сакратарка Бабарыкі, не больш.
  • школоуски конюх
    20.02.2026
    мария а что вы скажите или спросите у граждан украины которые пострадали и умерли под киевом и бучей от прохода войск через бсср?а что вы скажите или спросите у тех кого посадили вчера и посадят завтра так как в бсср репресии без остановки идут?и как правильно сказал беляцкий военное положение?то есть вы хотетите что бы усатый байстрюк мог заниматься торговлей людьми?мое мнение мария политика это явно не ваше
  • Яська, гаспадар з-пад Вільні
    20.02.2026
    Колькі ўжо часу прайшло, але адказу на пытанне "Які ў Бабарыкі і Калеснікавай быў плян на пратэсты?" так ад іх і няма. Не зразумела чаго яны хацелі дасягнуць, калі відавочна, што выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца, а пратэсты разганяюцца брутальна, а потым вядзецца "гандль" палітзняволеннымі і прыкладаў да 2020га было шмат, 2010-2015, 2017, 2019
  • кто
    20.02.2026
    виноват? Колесникова, Позняк Бабарыко, Тихоновская, Тихоновский, Цепкало, Лукашенко, Эйсмонт, Путин, проклятая империя, запад, Германия, Трамп, его зять, медиа, бабки у подъезда, и т.д. Кто ни в чем не виноват? конечно обычные беларусики -их все виноватые ввели в заблуждение.
  • Светач
    20.02.2026
    кто, адказ у люстэрку
  • .
    20.02.2026
    Паслядоўна:
    1. Марыя была часткай каманды, якая працавала ў выбарчай кампаніі. Трэба аддаць належнае, эфектыўна.
    Калі пачаўся гвалт і пратэсты, ніхто не браў на сябе адказнасць і кіраўніцтва. Акрамя хлопчыкаў з Нехты. Сама Марыя дакладна была разгубленая, памятаю гэта.

    2. Сітуацыя ў час пратэстаў насамрэч была непрадказальная. Ніхто не ведаў, што будзе. Масква тупа маўчала і чакала (як і ў час мяцяжу Прыгожына). Чыноўнікі хісталіся. Лукашэнка баяўся. Мабілізацыя грамадства была вялікая і таксама непрадказальная нікому.
    Але не дайшла да патрэбнага ўзроўню ўплыву на ўсіх працоўных, на "эліты" і вайскоўцаў.

    3. У 2020-м ніхто не прадказваў памер рэпрэсій. Так, маглі прадугледзіць паўтор 2006 і 2010/2011, тэрміны для лідараў на год і невялікія адміністрацыйныя тэрміны для часткі ўдзельнікаў.
    (Я, некаторыя суразмоўцы, мабыць, яшчэ хто бачылі і варыянт Прыднястроўя, зачысткі тэрыторыі, бо народ Лукашэнке не патрэбны для ўлады. Але як адзін з варыянтаў, не адназначна абавязковы).
    Тыя, хто зараз папракае, наіўныя, знаходзяцца пад ўплывам кагнітыўнага скажэння "заднім розумам разумныя". Калі тады яны не дзейнічалі, то не з-за геніяльнасці, а з-за боязі. Лідар многіх тутэйшых "задняразумных" Пазняк у верасні 2020-га сам заклікаў мірна выходзіць на плошчу.

    Высновы. Закідваць удзельнікам выбарчых кампаній 2020-га адказнасць за ўсе наступствы - занадта. Можна папракаць недастаткова глыбокім кіраўніцтвам рызыкамі. Але гэта папрок пасля падзей, тады такі ўзровень быў немагчымы і ніхто яго не дэманстраваў.
    Увогуле гэта блізкая да лукашысцкай пазіцыя: "калі вы пачыналі справу не са 100% гарантаванай перамогай, трэба было нічога не рабіць, сядзець дома, не злаваць дзеда".
  • вельмі цікава
    20.02.2026
    ., вы чамусьці не напісалі пра план. Які, па-вашаму, быў план у бабарык у 2020-м?
  • Žvir
    20.02.2026
    ., "Масква тупа маўчала і чакала". Vam (i nam) nie było čuvać, značyć maŭčała... Łahična... I Patrušaŭ zavitaŭ da Łukašenki pamaŭčać ad imia Maskvy... Niesumnienna !

    Adnak siłaviki nie padtrymali pratesty, bo dla šarahovych usio było niečakana, i sami jany nie arhanizavany dziela hetaha, a aficery viedałi ab čym maŭčyć Maskva.

    Mnohija viedali niepasredna ad Łuki, jon pravodziŭ sustrečy i narady z siłavikami. I heta byŭ by navat i nie kazachstanski varyjant...
  • .
    20.02.2026
    У іх быў план на выбарчую кампанію і не было плана на пратэсты супраць узброенага гвалту.
    (Я пра гэта адразу напісаў у п.1. Чытайце ўважліва.)
    І Марыя сама пра гэта кажа.
  • вельмі цікава
    20.02.2026
    ., такая кароценькая праграмка? А які сэнс (мэта) у ёй быў? Канапацкая з Караткевіч з такімі праграмамі потым не прызначалі сябе палітлідарамі.
  • Необучаемые
    20.02.2026
    ., разве в условиях диктатуры может быть избирательная кампания? Она может быть только в условиях демократии. 30 лет их Лукашенко учит, а они не могут ничего уразуметь.
  • .
    20.02.2026
    Вы сур'ёзна толькі што ад мяне даведаліся пра падзеі 2020-га і праграму штаба Бабарыкі? На які ўзровень аналітыкі тады прэтэндуеце?
    І чаму пытанне да мяне? Я не ўдзельнік той каманды.
    Думаў, чалавек нешта не зразумеў ў маіх разважаннях, а ён гуляе ў "рытарычныя" пытанні не па адрасе. Несур'ёзны падыход.

    Калі Вы або Ваш лідар мелі на той час (пачатак 2020-га года) праграму па знішчэнню ўлады Лукашэнкі, раскажыце, калі ласка. І якія крокі вы рабілі тады.
    Толькі нармальна, паслядоўна, без вось гэтага блазенства. Абяцаю ўважліва паслухаць.

    І да кучы заўвагі па Вашаму тэксту (1 радок - а столькі памылак):
    - За Канапацкую з Караткевіч людзі не падпісваліся і пасля не галасавалі.
    - Наколькі памятаю, штаб Бабарыкі сышоў з выбарчай кампаніі як самастойная адзінка, таму нікога "не прызначаў". Іх лідар Бабарыка сядзеў ужо за кратамі.
    - "Самапрызначэнне" часцей падлукашыстыя прымяняюць да Ціханоўскай. То-бок без сувязі да Калеснікавай. І ўвогуле, тут маркер саўковага выканаўцы, які думае тэрмінамі "прызначылі", "заплацілі".
  • А поразмыслить?
    20.02.2026
    вельмі цікава, Сенс был срубить по лёгкому деньжат на кампании. А вот кто и почему финансировал это самый секретный и главный вопрос.
  • вельмі цікава
    20.02.2026
    ., вы ўзяліся тлумачыць тут усім пра Машу і штаб бабарык. Дык, разве не галоўнае пытанне: якую мэту яны мелі ў сваім удзеле ў выбарах? Зарысавацца, як Канапацкая, Караткевіч, Чэрачэнь і інш., ці яшчэ што? Бо ўсе, аказваецца, ведалі пра мінулыя выбары, дык на што ў бабарык быў разлік у 2020-м? Што вы думаеце, бо што я думаю вы мне таксама патлумачылі.
  • .
    20.02.2026
    "Тлумачыць сваё бачанне" не эквівалентна "несці адказнасць за". І тым больш "быць мішэнню для прэтэнзій, якія толькі ў галаву не прыйдуць".
    Калі гэта няясна, схадзіце сабаку пакусайце, супакойцеся.

    Юрысты штаба, напрыклад, Знак, лічылі, што ўлада павінна будзе застацца ў межах законнасці, пры тым узроўні ўключанасці ў еўрапейскае супрацоўніцтва і фінансаванне.
    Яны не прадбачылі момант, што ўлада павагаецца і пасля разваг абрубіць цалкам еўрапейскі вектар.

    Гэта не тлумачэнне, гэта факт з 2020-га. Ён нічога не дадае да маіх першапачатковых п.1-3. І калі Вы нават фактаў не ведалі, на якую аналітыку прэтэндуеце?

    Галоўнае пытанне прапусцілі: план Ваш і Вашага лідара ў пачатку 2020-га, што рабілі самі.
    Бо прэтэнзіі няўцямныя (напрыклад, пра "самавызначэнне") можа кожны прыдумаць, а самому быць канструктыўным здольныя не ўсе. Ваш шанс захаваць твар. Слухаю ўважліва.
  • дапусцім
    22.02.2026
    А поразмыслить?, калі, напрыклад, гэта так было, то, канешне, цяпер трэба хацець усё вяртаць назад у 2019 і сорамна глядзець родным палітвязняў у вочы.
  • Чыннік
    20.02.2026
    Необучаемые, ты за 30 гадоў не здолеў вывучыць мову тытульнай нацыі, на чыёй зямлі ты жывеш. Дык хто тутака ненавучальны?
  • .
    20.02.2026
    А чаму Вы гэта мне пішыце? Ад мяне толькі што даведаліся або вырашылі, што я з бабарыканцаў?
    Пытанні да Вас такія ж як да папярэдняга аратара (які пра "самапрызначэнне").
    І просьба такая ж. Які план быў у Вас і Вашага лідара, што рабілі.
  • .
    20.02.2026
    Пра Маскву на сустрэчах з карнікамі ён маўчаў, размова ішла пра ўласную адданасць яму і яго прыказам (любым).
    Калі ён не баяўся б, не сустракаўся б. Ён шукаў падтрымку не Масквы, а сваіх рэсурсаў, людзей, выканаўцаў.

    Масква ніколі не маўчыць, калі ведае, што казаць. Тым больш па справах тых тэрыторый, якія лічаць залежнымі ад сябе.
    Кожныя дзеянні суправаджаюцца масіўным аб'ёмам прапаганды, хлусні, заяў, каментарыяў у сацсетках. Нічога гэтага не было.
    Нават адваротнае было: як расейскія журналісты атрымалі ад лукашысцкіх карнікаў (за што пасля Сіманьян пыталася ў Лукашэнкі, а ён адказаў "перагорнем старонку").
  • Žvir
    20.02.2026
    ., voś jak raz naadvarot. Svaim u jaho davieru nie było, heta i vymusiła jaho zbirać narady z adkaznymi pryznačencami siłavikoŭ, matyvujučy ich napiaredadni vybaraŭ. I pra Maskvu tam hučała...
    Uvieś pramaskoŭski akupacyjny režym trymajecca na Łukie, usia viertykal pabudavana pad jaho, nichto inšy nie advažycca pryniać rašennie i nie pryznačany prymać. Tamu pravilna zaŭvažyć, što Maskva nikoli nie maŭčyć, kali maje patrebu skazać, a što skazać - jana zaŭždy maje. I jana skazała, prosta vy nia čuli, i heta nia dziva... Nie da vas pryjazdžaŭ Patrušaŭ, dy inšyja lubianskija...
  • .
    20.02.2026
    Масква, калі ведае, што сказаць, не маўчыць у публічнай прасторы. Усе майданы яна палівае брудам, а калі мае на іх свой бок, то падтрымлівае. У 2020-м маўчала.

    Лукашэнка яшчэ больш баяўся чужых выканаўцаў (маскоўскіх) за сваіх. Бо ён іх не кантралюе. І выдатна ведае, што калі будзе прыказ, чужыя выканаўцы яго прыбяруць. У гэтых пытаннях ён не дурны.
    Пагрозу ад Масквы ён адчуваў, інакш не было б затрымання вагнераўцаў. Ягоныя аналітыкі таксама падкідвалі версіі пра маскоўскія спробы ўплыву на выбары.
    (Дарэчы, гэтыя версіі лукашыстаў дагэтуль ходзяць і сярод нібыта нацыянальна свядомай публікі - пра купленых маскавітамі Бабарыку, Ціханоўскага і Цапкалу. Не пра людзей пад уплывам рускага свету, а менавіта купленых.)
  • Учиться, учиться, учиться
    20.02.2026
    Испытываю чувство глубокого морального удовлетворения собой за анализ и оценки всех тех лиц в кампании псевдовыборов-20. Не верил никому. Никого не поддержал. Никому не поставил свою подпись. Никуда не вышел. Потому в эти якобы протесты не верил. Ведь я учился в том числе на работах Ленина, кто есть революционеры и как и почему происходит революция. А там хождение с цветами, да по дворам потом. Не революция, а шапито. Даже общебелорусскую политическую стачку не смогли провести. В итоге репрессии, посадки, массовая эмиграция. Все в депрессии, но не я. Потому что я правильно оценивал и предсказал события. А многие нет. Ну, кто на что учился.:))
  • Леніну
    20.02.2026
    Учиться, учиться, учиться , ну і сядзіш у гне.
  • Чыннік
    20.02.2026
    Учиться, учиться, учиться , гдзе быў бы твой Ленін, калі б не жыды з іх "Бундам", поп Гапон, эсэры ды грошы немцаў, на якія Ленін і ўчыніў майдан? І так, у дурня не бывае дэпрэсіі, бо ён не мае розуму.
  • .
    20.02.2026
    Квінтэсэнцыя дробненькага чалавечка. Для якога яго ўласнае Эга і чорная радасць ад таго, што сам нібыта быў самы разумны, пераважвае болю пра радзіму.

    Пра Леніна ўжо неаднойчы казаў Вам. Ён рабіў не рэвалюцыю, а контррэвалюцыйны пераварот і дзейнічаў не ў інтарэсах народа, а супраць. Таму яго паводзіны не прыклад, маральны або практычны. Сучасныя карнікі нашчадкі ленінцаў, дзержынскіх.

    І калі гэта чалавек, які лічыць сябе гісторыкам, з адной цэнтральнай вуліцы, паводзьце сябе асцярожней у каментарыях.
  • Быть революционером, а не имитатором сложнее
    20.02.2026
    Чыннік , В том то и талан Ленина, что использовал всех и вся, все события, вступал в коалиции, раскольничал, брал деньги на революцию где только возможно и в итоге привел свою партию к власти. Потому Ленин и велик как революционер и политик, а вы с псевдооппозицией уже 30 лет позоритесь.
  • Учим словарь раздел Родина :))
    20.02.2026
    ., А для меня понятие родина не синоним слова государство Беларусь. Для меня родина это лес, речка, дом жены в деревне. А Беларусь это абстракция. Я родился в БССР. Живу в РБ. Могу доживать при новом названии. При этом моя родина никуда не денется. Даже если я эмигрирую куда.
  • .
    20.02.2026
    Для хатаскрайніка радзіма там, дзе хата с краю, а ўсё, што вышэй 1 узроўню піраміды Маслоў, то абстракцыя.
  • Шцірліц
    20.02.2026
    Учим словарь раздел Родина :)), с чего начинается Родина, с картинки в Твоём Букваре!
    А такие как ты жили бы без Роднины и при Третьем Рейхе, если тщы победили бы немцы. Говорил бы на немецком и яростно доказывал, что родной язык этот тот, на котором говорит фюрер.
  • Тут вам не там :))
    20.02.2026
    ., Таковых тут 90%. И все они русскоязычные. Поэтому потрудитесь заинтересовать их материальными плюшками, а не духовными. Если конечно хотите придти к власти. Ленин смог заинтересовать гениально просто: " фабрики рабочим, земля крестьянам, народам мир. Долой войну." И Ельцин смог: "Берите столько суверенитета сколько сможете проглотить".
  • .
    20.02.2026
    Карнікі, іх сем'і, частка чыноўнікаў і прыкарытнага бізнесу. Не 90%.
    У звычайным коле знаёмых такіх мінімум, толькі чыесьці сваякі або вымушанае па працы. Труслівых крыс-шасцёрак ніхто не любіць.

    Ленін нікога не прывабіў. За яго не галасавалі. Ён ніколі не выйграваў выбары, з-за нейкага лозунгу. То быў узброены пераварот, без падтрымкі народа.
    І, вядома, ні фабрык, ні зямлі, ні міра людзі не атрымалі.
    І Ельцын не даваў свабоду Казані або якому яшчэ рэгіёну. Супраць Чачні ваяваў.
    Вы купіліся нават не на сутнасць іх "тэорый" (калі яны ўвогуле былі), а на танную прапагандысцкую жуйку. Проста на словы, якія ніколі не працавалі.
  • Учитесь революции у революционеров
    21.02.2026
    ., Революция в переводе с латыни означает переворот. Ленин совершил революцию или переворот? :)) Считайте как вам угодно. Потому Ленин и революционер, что не утруждал себя нормами буржуазного юридического права. Ленина, большевиков не избрали? А вот избрали. Накануне переворота за большевиками было большинство избранных депутатов Петроградского совета из солдат, рабочих во главе с Троцким. Плохо вы учили историю КПСС, молодой человек.:)) А если Ленина и не избирали? Какое это имеет отношение к их цели и задачи захвата власти? Никакого.
  • .
    21.02.2026
    1. Калі вынікі выбараў бальшавікам не падабаліся, яны іх адмянілі і пачалі знішчаць канкурэнтаў.
    Тое, што Леніна не выбіралі, мае адносіны да гэтай дыскусіі: Вы толькі што сцвярджалі, што "Ленін здолеў прывабіць..." Вашая памылка.
    2. Наіўны давер да слоў Леніна, Ельцына - памылка другая. На якую аналітыку прэтэндуеце, калі паўтараеце жуйку прапагандыстаў для непісьменных і напалову пісьменных?
    3. Тое ж самае з паўторам штампа "буржуазны". Ён меў значэнне ў супрацьстаўленні "буржуазны"-"пралетарскі" (тыпа "камуністычны"). "Дрэнны" - "добры". Вы дагэтуль камунізм жадаеце пабудаваць? Памылка тры.
    А калі не, то якія адносіны мае тэорыя бальшавіцкага тэрору ў мэтах будаўніцтва камунізму да сучаснасці? Беларусы не пралетарыі і не рухаліся да камунізму.
    4. Розніца паміж народнай рэвалюцыяй і контррэвалюцыйным пераваротам у тым, што новая ўлада (ленінская) не прагрэсіўная, а рэакцыйная, і што захоп улады не дзеля народа, а ў народа. 1917: змяніць маладую дэмакратыю на тэрор, 2020: змяніць тэрор на дэмакратыю. Прынцыповае супярэчанне 4.
    5. Калі выкінуць з параўнання 1917-2020 гэтае нерэлевантнае пра камунізм і тэрор супраць народа як метад, што застанецца ад ленінізму з Вашых прапаноў? Толькі "ўладу можна забраць толькі гвалтам". У Расеі гэта правіла жыцця. Тады навошта тамы твораў Леніна? Памылка 5.
    6. І нарэшце Румынія, Польшча, Чэхаславакія, краіны Балтыі не выкарыстоўвалі ленінізм, калі вярталі ўладу нацыянальным дзяржавам пры распадзе СССР. І гвалту тады не было. Што значыць і правіла "толькі гвалт" не абсалютнае. Недакладнасць 6.
    7. І ці дапамог бы свой рэвалюцыянер-"ленін" палякам у пачатку 1980-х, калі СССР быў яшчэ моцны? Значыць, і "гвалт" не гарантуе поспех.
    Во як. Значыць, проста параўнанне сучаснасці з ілюзіямі пра 1917 з галавы былога піянера не працуе. (Дарэчы, такія ж штампы чуў ад Кныровіча, Чалага).
    Разглядзець спіс паслядоўна, вядома ж, не здолееце.
  • Ага
    20.02.2026
    Шцірліц, дык ён там і жыве шчасліва, разам з вамі і большасцю насельніцтва. Што такое "Трэці Рым", як не Трэці Райх? Пра мову маскоўскага фюрэра я ўжо і не кажу.
  • Тут вам не там :))
    20.02.2026
    Шцірліц, В истории нет сослагательного наклонения. " Если бы да кабы". Нету. Поэтому оставьте ваши влажные фантазии.:))
  • Мари,
    20.02.2026
    не виноватая я. Они сами меня просили. Я только за "любить-долбить" отвечаю.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць