Комментарии к статье

Белорусский чиновник заговорил по-белорусски, чем очень удивил и порадовал людей

  • Імя
    07.12.2025
    Ай Божачкі якое шчасцейка, луковец гаворыць на мове. Зараз плакаць буду.
    І што? Не па мове судзіце, а па справах. Бо хоць на кітайскім, але для Беларусі
  • Імя
    07.12.2025
    Імя, а што вы зрабілі для Беларусі?
  • Лявон
    07.12.2025
    Імя, ні імя, ні мазгоў…
  • з Омска таварыш
    07.12.2025
    Імя, "Бо хоць на кітайскім,"

    з Омска таварыш ...
  • Імя
    07.12.2025
    Лявон, мазгоў няма ў тых, хто вырашыў, што беларускамоўны чыноўнік пойдзе супраць лукі
  • М
    07.12.2025
    Імя, колькі чыноўнікаў у 1990-1991 гг. выступілі супраць Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, беларускіх сымбаляў і ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў?
  • Нейкае абы што
    07.12.2025
    Імя, паслухай, гэты чыноўнік выхаваў дзяцей-сірот, развіваў фізкультуру і спорт, робіць дарогі людзям, ды яшчэ і па-беларуску. Такія цудоўныя людзі патрэбныя нашай краіне пры любой уладзе.
    Калі Лукашэнка 30 гадоў ва ўладзе і ніяк не атрымліваецца яго скінуць, то што прапануеце: ні дарогі не будаваць, ні дзяцей-сірот не гадаваць? І так дзясяткі гадоў?
  • Лявон
    07.12.2025
    Імя, ні імя ні мазгоў…Пры любой ўладзе патрэбныя свае людзі. Летувісы, Латышы і Эстонцы захавалі сваю мову, культуру, архітэктуру, бо сьвядомыя запісаліся ў камуністы і занялі ўладныя пасты каб адстоіваць і бараніць сааё і ў іх атрымалася. Каб яны гэта не зрабілі ,то прыбалтыка была б асіміляваная.
  • SK
    07.12.2025
    Пэўна, што ня проста тут гэтаму чалавеку. Ведаю па сабе.
  • Dziaciuk
    07.12.2025
    Адчыапіцеся ад яго, хай размаўляе спакойна па-беларуску, не рабіце лішняга шуму, каб не зашкодзіць чалавеку. Лепш чым захапляцца, самі пачніце гаварыць на нашай мове і гэта будзе добрая справа.
  • ЎІЎ
    07.12.2025
    Нават лукашэнкаўскі чыноўнік загаварыў па-беларуску, а бабарыканцы і іх сябры каля КР далей на расейскай, якую так моцна абараняюць.
  • Торвальд
    07.12.2025
    ЎІЎ, твайму сіпачу да Бабарыкі ніколі не дацягнуцца.
  • Не хачу расейскі рубель
    07.12.2025
    Торвальд, на фіг вашага Бабарыку з яго адзінай валютай з РФ.
  • Торвальд
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Toзiк
    07.12.2025
    У тым райвыканкаме колькi памятаю заýседы хтосьцi размаýляе. Чыноýнiкi прыходзяць з вобласцi, а не з Miнску. Па вырашэнню спраý лепей iдзе чым у сталiцы, калi на гэта есць сродкi.
  • Мясцовы
    07.12.2025
    На Клеччыне шмат беларускамоўных. Клецкі раён займаў першае месца па карыстанню беларускай мовай па выніках даследавання некалькі гадоў таму назад. Цяпер, на жаль, чынавенства рэдка карыстаецца роднай мовай, а раённая газета ды яе карэспандэнты практычна адракліся ад роднай мовы. Што не скажаш пра жыхароў: людзі карыстаюцца роднай мовай і ў крамах, і ў аптэцы і г.д.
  • Скотт
    07.12.2025
    Слушайте,я не буду утверждать,что у нас 100% граждан свядомые и хотят говорить по-белорусский,но 25-30% хотели бы перейти на белорусский,но бояться дискриминации. У мяне сябр беларусскамоўны і з ім я кажу выключна на беларусскай,але ён напрыклад пераходзіць на русскую у крамах,таму,што шмат хамят,адсоткаў 20% гэта агрэсіўныя бондаревы,якія не даюць спакойна карыстацца роднай мовай. Дзе яшчэ размаўляць па-беларусску як не у Беларусі?
  • Імя
    07.12.2025
    Скотт, дзіўна, гэта прама супярэчыць майму асабістаму досведу. Большасць прыязна ставіцца да беларускай, нярэдка намагаецца ёй адказваць. Праблема ў тым, што калі я сыходжу, гэтыя самыя людзі з палёгкай вяртаюцца да расейшчыны. У інфантыльнасці праблема, а не ў непрыняцці беларушчыны. Апошняе назіраецца толькі ў мясцовых народжаных тут расейцаў ці ў нядаўніх перасяленцаў з розных рускамірных срак.

    Зрэшты, можа гэта ад габарытаў носьбіта залежыць, бо, скажам, колы камунікацыі былі самыя розныя, акрамя мо самых маргінальных…

    [Зрэдагавана]
  • Лупіце на трасянцы.
    07.12.2025
    Скотт, гэта ваш забабоны. Я ўсюды размаўляю па-беларуску і да мяне ставяцца больш уважліва і паважліва. А на базары часта зніжаюць цану. Агрэсію сустракаў нячаста. Апошні раз паўтары гады таму ў аптэцы на бульвары Шаўчэнкі ад супрацоўніцы, якая перасялілася з Латвіі. Я яе паставіў на месца.
  • Імя
    07.12.2025
    Па-першае, гэта жорсткая трасянка. Раней у вёсках гэтак размяўлялі, толькі палепей.

    А так да - нармальны беларус сярод населенія.
  • вясковы (з Цапры)
    07.12.2025
    Імя, а я не заўважыў "жорсткай" трасянкі. Я заўважыў як чалавек напружваецца, успамінаючы патрэбныя словы.

    Хіба можа быць інакш у рускім моўным асяроддзі? Вы мо і вутку з качкай не блытаеце, а я от блытаю.
  • вясковы (з Цапры)
    07.12.2025
    Памяці Багуслава Радзівіла

    Закурыць белы снег ад гарачай крыві,
    у агоніі птушка заб'ецца.
    То не слуп саляны, пабялеўшы, стаіць -
    паляўнічы з жыццём растаецца.

    Не задушыць аркан і страла абміне,
    Шпагу спыніць трываласць даспеха.
    Што ж ты падаеш пан? Што ж ты падаеш пан?
    Стрэлу ўласнага б'е цябе рэха.

    Новай Мышы і Клецку пакутлівы крыж
    абміне твае Слуцак і Біржы,
    і не ты ўпадзеш на Зялёным масту,
    пакідаючы Вільню на выжлаў.

    Збэсціць імя тваё і падменіць яе
    польскі фільм на маскоўскія грошы.
    Не паверу я ім, а паверу табе,
    заставайся сабой, мой харошы.

    Не задушыць аркан і страла абміне,
    Шпагу спыніць трываласць даспеха.
    Што ж ты падаеш пан? Што ж ты падаеш пан?
    Стрэлу ўласнага б'е цябе рэха.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць