Комментарии к статье

«Освобождали немцев от фашизма, а сами оставались в том же дерьме». Опубликована третья часть воспоминаний Григория Березкина о советских репрессиях

  • Мх
    06.12.2025
    Не трэба спрыяць замацоўванню міта што маўляў "камунізм=фашызм". (Тое што ў Германіі быў Нацыянал-сацыялізм увогуле ідзе лесам у падобных "гісторыкаў"). 30-я-40-я гады - час, калі рэпрэсіі ў той ці іншай форме вяліся па ўсім свеце (Той жа польскі лагер ў Бярозе-Картузскай, які па сутнасці быў створаны для генацыда дзеячоў беларускага Адраджэння 20-30-х гадоў), барацьба брытанцаў з нацыянальна-вызвольнымі рухамі ў Афрыцы, Блізкім Усходзе, Індыі, ЗША - масавае інтэрніраванне японцаў ў сувязі з уступленнем ЗША у вайну з Японіяй, якія ўтрымліваіся па сутнасці ў лагерах, пазней - рэпрэсіі супраць тых, хто спачуваў Савецкаму Саюзу ці проста сацыялізму). І так, Сталін вельмі любіў называць тых, асоб, ці тую краіну якія яму не падабаліся фашыстамі.
  • Žvir
    06.12.2025
    Мх, I što ? Tut paraŭnoŭvajuć mietady režymaŭ, stalinskaha savieckaha, i hitlieraŭskaha, jaki nazyvajuć tak, jak u toj čas jaho i nazyvali. Usim heta zrazumieła akrom vas.
    Toje, što represii vialisia pa ŭsim śviecie ničoha nie admianiaje. Represii i ciapier nikudy nia znikli.
  • імпэрыя «вызваліла» Асьвенцым, але nie бальшавіцкія канцлягеры
    06.12.2025
    Мх, Чырвоная армія Маскоўскай імпэрыі «вызваліла» Асьвенцым, але бальшавіцкія канцлягеры яна ахоўвала да апошняга. Мала хто ведае, што нацысцкія канцлягеры выкарыстоўваліся ў гэтай якасьці яшчэ пяць гадоў. З самых вядомых — Бухенвальд і Заксэнгаўзен (спэцлягер № 2 і спэцлягер № 7, у бальшавіцкай тэрміналёгіі). З 1948 года спэцлягеры былі перападпарадкаваныя ГУЛАГу, у 1950-м ліквідаваныя. Але іх абсталяваньне не прапала: новыя дбайныя гаспадары вывезьлі і выкарысталі па прызначэньні ў лагерах Маскоўскай імпэрыі. Як вынікае з гэтага дакумэнта, у Бальшавіцкай імпэрыі былі вывезеныя разборныя драўляныя баракі, абсталяваньне кухняў і пральні, мэдычная маёмасьць. А таксама нейкія «вытворчыя мэханізмы» — што хаваецца пад гэтым злавесным азначэньнем, у дакумэнце не расшыфравана.
  • Бабушка рассказывала о зверствах "партизан"
    06.12.2025
    Мх, Бабушка рассказывала о зверствах "партизан", как они делали ночные набеги на деревню и грабили, забирали всё, а кто сопротивлялся, могли и убить.
  • Курапа́ты лясны масіў на паўночным ўскрайку Менску, 250 тысячаў чалавек
    06.12.2025
    Мх,

    да 1941 года нас акупанты з азіі забівалі , Курапа́ты — лясны масіў на паўночным ўскрайку Менску (Беларусь), дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937—1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: да 7 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора Беларусі А. Бажэлкі), ня менш за 30 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора БССР Г. Тарнаўскага), да 100 тысячаў чалавек (паводле даведніка «Беларусь»), ад 102 да 250 тысячаў чалавек (паводле артыкула Зянона Пазьняка ў газэце «Літаратура і мастацтва»), 250 тысячаў чалавек (паводле прафэсара Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту Зьдзіслава Віньніцкага) і болей (паводле брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса).

    З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі, што паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасьцяў, духоўныя, эстэтычныя і дакумэнтальныя вартасьці якіх уяўляюць міжнародную цікавасьць».

    Зьяўляюцца найбольш вядомым сярод прынамсі васьмі месцаў масавых расстрэлаў, якія ажыцьцяўляў НКВД на тэрыторыі Менску
  • .
    06.12.2025
    Звычайны савецкі ватэабаўтызм. "А што мы? Так ва ўсім свеце робяць".
  • Так
    06.12.2025
    Žvir , так, аўтар пазбег фашысцкага халакосту і тут жа трапіў у савецкі халакост .
  • Мх
    06.12.2025
    Žvir , Так, "і тут жа трапіў пад савецкі халакост":, Папяпрэдне пайшоўцы ў "савецкую фашыскую" армію, ваяваўшы на баку "савецкіх фашыстаў", а пасля вайны яго не засмуціла праца ў "савецкай фашысцкай" газеце "Советское слово" (1945-1949). А потым праз сваю этнічную прыналежнасць ён трапіў пад рэпрэсіі. Але адсядзеўшы (1955) у "Карагандзінскай і Омскай абласцях." ён не стаў дысідэнтам, а пайшоў працаваць у "...загадваў аддзелам крытыкі і паэзіі ў часопісе «Советская Отчизна», у 1967—1969 гадах аддзелам літаратуры рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», працаваў літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1970—1975). Нядрэнна так яму "савецкі фашызм" не даваў жыцця. замест таго, каб назваць сталінскія рэпрэсіі "камуністычнымі рэпрэсіямі", для яго гэта "савецкі фашызм".
  • Мінак
    06.12.2025
    Мх, раскажыце пра вашае сённяшняе змаганне. З пакаленнем Бярозкіна вы расправіліся. Хто ў вас на прыцэле цяпер?
  • Жалезны занавес
    06.12.2025
    Мх, вы рэальна думаеце, што выйшаўшы з савецкага канцлагера ў Карагандзінскай ці Омскай вобласці ў 1955 годзе у турэмных лахманах, без грошай, можна было купіць білет за мяжу і з'ехаць? Сур'ёзна?

    Працаваў у бюлетэні «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» - чым вам не дагадзіла праца на карысць беларускай гісторыі і культуры?

    Нагадаю вам, што ён памёр 1 снежня 1981 года, калі ўвогуле нельга было нічога пісаць палітычнага ні пра камунізм, ні пра сутнасць савецкай улады.

    Іншыя адседзеўшыя ў савецкіх канцлагерах увогуле не пакінулі ніякіх успамінаў. Бо за гэта адразу рэпрэсіі.

    Гэтыя ўспаміны запісаныя тайком, хутка, тэлеграфным тэкстам, толькі наброскі, чарнавік, неразборлівым почыркам, людзі спяшаліся запісаць, каб ніхто не пачуў і не данёс.

    Вы зусім не уяўляеце абстаноўку таго часу.
  • Жалезны занавес
    06.12.2025
    Мх, гэтыя запісы - унікальны дакумент ад сведкі падзей. Астатнія сведкі знішчаныя, ці не пакінулі сведчанняў. Каб не быць знішчанымі ў атмасферы савецкага тэрору.
  • Помні злачынствы савецкага рэжыму
    06.12.2025
    Уладзімір Хадыка

    Верш
    Зляту на сухазем’е лістам —
    Ўладар начэй і дзён ўладар.
    Вятры па горле галасістым
    Прагоняць вір крыві і хмар.

    Тады сваіх здабыткаў кайстру —
    Што не дабраў, што стойваў сам, —
    Я перадам другому майстру,
    Другому сэрцу перадам.

    *Кайстра - сумка

    Уладзімір Марцінавіч Хадыка - беларускі паэт і перакладчык.
    Арыштаваны ў 1936 годзе, у 1937 годзе асуджаны на 10 гадоў савецкіх канцлагероў.
    Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Знаходзячыся ў апошнім загінуў у выніку няшчаснага выпадку 12 траўня 1940 года.
    Быў раздушаны каменнай глыбай на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ, якая праводзілася зняволенымі.
    Загінуў ва ўзросце 35 гадоў.
    Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 г. Рэабілітаваны - значыць ні ў чым не вінаваты.
  • Мх
    06.12.2025
    Жалезны занавес, Цікава, а чаму ж тады Пазняк як дурань пайшоў працаваць у той жа перыяд рабочым сцэны? Стаў бы заведваць аддзелам якога расейскамоўнага часопіса "Советская Отчізна". "Рэаліі таго часу". Значыць такая "прынцыповая пазіцыя" была ў гэтага Бярозкіна.
  • Кілер троляў
    06.12.2025
    Мх, а ты дзе працуеш, бот?
  • Мх
    06.12.2025
    Жалезны занавес, Я з гэтым не спрачаюся. Але падаваць гэта ў стылі "таварыш Сталін, здарыся вялікая памылка" таксама няправільна. Ён САМ пайшоў ў Чырвоную тады армію, САМ працаваў на савецкія СМІ 40-70-х гадоў, і нейкія ячшэ прэтэнзіі. Калі ён прынцыпова б лічыў тагачасны лад "няправільным" - хаця б не супрацоўнічаў бы з імі.
  • Проста прачытайце
    06.12.2025
    Чытаю першую часткі канспекту ўспамінаў Рыгора Бярозкіна. https://storiesabout.ru/berezkin
    Вы проста зайдзіце і пачытайце, у якой атмасферы жылі нашы людзі ў тыя гады.

    "Момент, который вселил тревогу и первое сомнение. Шел в школу, из дома – апрель 30 года. Из всех подвалов каменных домов из-за решетчатых окон на меня смотрели лихорадочно горящие глаза, бледные изможденные лица. Вчера этих решеток не было. Были запущенные подвалы. За ночь появились решетки. Я пришел в школу и спросил учителя географии Слуцкера:
    – Что за люди в подвалах. Вчера не было.
    – Это кулаки, – сказал он.
    – Кулаки…
    Я вернулся домой – сестра показывает газету.
    – Почитай.
    “Наша газета” – газета служащих торговли.
    На 3-й полосе портрет Маяковского в черной рамке, объявление о самоубийстве.
    С тех пор – что бы мне ни говорили о причинах смерти – для меня неотделимо Маяковский, его смерть и эти люди за решеткой".

    (Маіх продкаў як раз у 1930-м рэпрэсавалі, усю сям'ю. Гэта яны маглі быць там, у тых вокнах...)
  • Проста прачытайце
    06.12.2025
    Чытаю першую частку. Проста зайдзіце і прачытайце, у якіх умовах НКВДэшнікі бралі паказанні ў арыштаваных на іншых арыштаваных...

    "Еще одни – редактор ежедневной еврейской газеты “Октябрь” – Илья Ощерович.[38] В середине 37-го взяли. История ареста: Берман и другие чекисты – (Берман руководитель НКВД – буржуйский сынок из семьи сибирских лесоторговцев, сволочь). В книге одного из этих бонз – чекистов история одного лейтенанта, вошедшего в семью троцкиста, контрреволюционера. Этот лейтенант стал обхаживать дочку. Потом отца – Ошеровича – арестовывают.
    Дочка к жениху:
    – Папа арестован.
    – За что? Как? Хорошо, я выясню.
    Вызывает старика к себе в кабинет:
    – Я ознакомился с вашим делом. Это ерунда. Но вот один пишет. Тут вот о сионистском конгрессе. Вы там были? Расскажите.
    – Я там не был.
    – Ах ты сволочь.
    Сбивает с ног ударом, избивает.
    Сокамерник Ошеровича потом рассказал: – Однажды его вызвали, связали, бросили в машину, где уже лежали связанные, во рту кляп. Везут расстреливать. Прибежал конвойный:
    – Кто тут на О.
    Вернули.
    – В чем дело. Какого-то арестованного привезли – нужны были показания Ошеровича. Его вернули.. Взяли показания. На следующий день расстреляли".

    НКВДэшнікі выцягнулі чалавека з машыны, якая везла яго на расстрэл, каб перад смерцю прымусіць даць сведчанні супраць іншага арыштаванага.
  • Мусаліні захапіў Нямеччыну
    06.12.2025
    "немцаў ад фашызму"

    Смешна і адначасова трагічна, што камуністычная прапаганда з тых часоў далей у галовах шматлікіх беларусаў.
  • гісторык
    06.12.2025
    Відавочна, што камунізм, нацызм і фашызм - гэта рознае. Відавочна прынамсі для адукаваных людзей, якія не думаюць катэгорыямі камуністычнай савецкай прапаганды.

    Але тут вы паплылі. "лагер ў Бярозе-Картузскай, які па сутнасці быў створаны для генацыда дзеячоў беларускага Адраджэння 20-30-х гадоў" - нейкае спалучэнне лукашэнкаўскай прапаганды з адраджэнскай. Там сядзела непараўнальна больш палякаў чым беларусаў. І пра якое адраджэнне гаворка ў 1920-1930?
  • гісторык
    06.12.2025
    гісторык , гэта быў адказ на каментар Мх.
  • Мх
    06.12.2025
    "Чытаючы гэтыя радкі, разумееш паходжанне прапагандысцкага наратыву 2020 года. Тады многіх шакавалі цынічныя заявы ўладаў пра тое, што сінія ад збіцця спіны і ногі людзей нібыта намаляваныя фарбай. Цяпер пазл складаецца: нашчадкі чэкістаў добра ведалі «прафесійныя сакрэты» сваіх папярэднікаў і проста люстэркава перанеслі гэты досвед на сваіх ахвяр.", Вельмі складана не пагадзіцца з гэтымі радкамі. Бо зараз "там" працуюць якраз тыя самыя ідэалагічныя (а можа хтосці і прамыя) нашчадкі НКВД, камуністычна-савецкай рэпрэсіўнай машыны ўзору часоў Сталіна-Яжова-Берыі.
  • толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе
    06.12.2025
    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»
  • Это что за литвинизм?!
    06.12.2025
    толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе, так ведь Вильнюс - это город летувусов! И Калиновскому никто бы не выдал шенгенскую визу и не пропустил его через границу! Не говоря о том, что за такие письма ему бы сразу аннулировали ВНЖ, заблокировали счёт в банке и депортировали!
  • .
    06.12.2025
    > перад ім сядзяць не былыя ідэйныя чэкісты, а «крымінальнікі і псіхапаты, хлусы, маральна разбэшчаныя кар'ерысты, крывадушнікі...»

    Гэта і пра сучасных карнікаў.
  • Рощин
    06.12.2025
    В этих страданиях задним числом желание самовлюбленного вела вылепить из себя жертву и памятник себе воздвигнуть нерукотворный. Попал в некоторые передряги, это да. Но затем - сладкое место газетчика позволило ему выжить в войне. Под следствием был недолго, ничего ужасного там не было. Советский следователь, сравниваемый им же, и нечистоплотными писаками сегодня с гестапо, говорил с ним по душам… Сидел в Казахстане - ни слова… Может и вполне нормально себе сидел, скорее всего при должности. Вернулся в Минск, попал в писательскую обойму. Писал много, хорошо, получал большие гонорары, почести, все ордена вернули… Живи, работай, радуйся. Ан нет… бухло. Жена не выдержала, сдала в ЛТП. Не помогло… Родственники, считавшие его странным по жизни, все выехали в Израиль.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць