Комментарии к статье

«Когда назвал цену за квартиру не в долларах». Белорусы постят мемы о том, какие мелочи выдают ненастоящих белорусов

  • даведка
    27.11.2025
    Буквально на днях в новостях телеканала ОНТ вышел сюжет про недвижимость, где стоимость аренды съёмных квартир даже сама корреспондент называла в долларах.
  • CV
    27.11.2025
    даведка, дык Лукашэнка сам, калі прыязджаў у Новую Аколіцу, пытаўся пра кошт метра ў клятых амерыканскіх далярах!
  • Satan
    27.11.2025
    Паца-Ваца... я асабліва таксама ня памятаю. У пачатку 90х быў ужо відак і я глядзеў пра Тома і Джэрі, Скруджа і г.д. А бліжэй да сяр.90х я пачаў больш кнігі чытаць. А вось пра даляры - гэта факт))
  • Быў-нябыў відак
    27.11.2025
    Усе ведаюць пра Пацу-Вацу, расеянам не зразумець
  • Найперш не галасі!
    27.11.2025
    Satan, цяперака не адмыешся. Ня ведаеш-значыць маскалёк, агентура.
    Але не сумуй, братка, я таксама ня ведаю паца-вацу. Абодвух нас выкрасляць з беларусаў.))
  • даведка
    28.11.2025
    Мне тоже ближе Дзед-Барадзед, абыйшоў белы свет...
  • Satan
    27.11.2025
    Быў-нябыў відак, блаблабла. Я ў Расеі ўвогуле быў адзін раз. Прыблізна 2 гадзіны ў аэрапарту
  • Моладзь
    27.11.2025
    Быў-нябыў відак, ведаць то ведаюць, але для мяне гэта хутчэй гісторыя, што некалі такі персанаж быў папулярным. То бок тут яшчэ пытанне ўзросту мае вельмі вялікае значэнне. З дзяцінствам гэты персанаж суадносіцца толькі ў аднаго пакалення, а ўжо выраслі людзі пакалення постпацаваца.
  • Дык не быў ён папулярны!
    27.11.2025
    Проста усе ведаюць хто такі паца ваца😂 Ну тут чаго няма таго няма, не разумеюць расейцы хто гэтакі і ўсё!
  • Давно
    28.11.2025
    Найперш не галасі! , ты и так скорее литовец!
  • Бартош
    27.11.2025
    Ты беларус? А ну паўтары слова "шчучыншчына" !
  • Ivan
    27.11.2025
    Бартош,

    Шчырыя шчучынцы са Шчучанаўшчыны шануюць шчаўе з шчупакамi па-шчучынску.
  • ЎІЎ
    27.11.2025
    Беларуская мова выдае несапраўднага беларуса.
  • Тэкля
    27.11.2025
    Акцэнт забылі, асабліва пра тое як беларус кажа гукі [дзе], [це]. Рускія не могуць такое вымавіць, да і ва ўкраінцаў часта чуецца акцэнт, ці небеларуская інтанацыя.
  • Акцэнт
    27.11.2025
    Тэкля, украінцы дзэкаць таксама ня ўмеюць - толькі пачуеш у Польшчы "денькуе" і ўжо ясна. Альбо гэтае "пшепрашям" - увогуле хіт
  • Імя
    27.11.2025
    У сям'і размаўлялі па-беларуску, але словам "буська" ніколі не карысталіся. Мяркую, і гэтае слова таксама мае нямецкае паходжанне (Bussi).
  • Касы
    27.11.2025
    Імя, буську давай
  • Ёсік
    27.11.2025
    За савецкім часам у арміі расейцу сказаў прынесьці запальнічку з шуфлядку, знік на 10 хвілін, прыйшоў, кажа не знайшоў. Пайшлі разам, паказаў, дзе ляжыць, дык кажа, што гэта верхняя паліца. А другі пайшоў за качаном капусты, прывалок два, кажа, што ў іх велок, а калі я паслаў за качаном капусты, дык для яго гэта дзьве адзінкі, бо ці велок (качан), ці капуста, усё адно.
  • Найперш не галасі!
    27.11.2025
    Ёсік, па капусту.
    Калі за кспустай, то следам за капустай. Следам за дзедам і пайшоў па дзеда.
    Ну і прымаўка ў прыклад: за вадой пойдзеш - назад ня вернешся.
  • Найперш не галасі!
    27.11.2025
    "рэжуць беларускі слых"
    "Рэзанне слыху" муляе маё беларускае вока, а калі чую, то рэжа вуха.
  • Найперш не галасі!
    27.11.2025
    Найперш не галасі! , было ў артыкуле, тут больш да Рэд. НН.
  • куплять
    27.11.2025
    как-то один россиянин в разговоре не понял мое слово "куплять". Я даже не подозревал, что в России так не говорят.Я думал,есть слово "купля/продажа, так почему нет слова "куплять"?
  • Аналитик
    27.11.2025
    Когда не знаешь глупых фраз Новицкого. Коси коса, пока роса.
  • Найперш не галасі!
    27.11.2025
    Аналитик,
    Касі каса пакуль раса.
    Каса далоў-касец дамоў (с)
    Расейскі аналаг "куй железо пока горячо".

    Касілі на раніцы, калі раса, альбо ўвечары з тае ж прычыны. Цягаць касу па мокрай роснай траве нашмат лягчэй чым па сухой, адсюль і прыказка.
  • Васіль
    27.11.2025
    Я беларус, ведаю што такое бусак, вільчак, калёсы, шуфляда, гной, кіт, шаршатка, пчальнік. Але забі мяне не ведаю ніякіх Пацаў-Вацаў. Ага, Пацаў ведаю, бо гэта старажытны магнацкі род. А хто такія Вацы? Не рабіце паспешлівых высноў з-за няведання Пацаў-Вацаў і нейкага барадатага мужыка ў тэлеку. Вось і НН замест слова "пакаштаваць" ўжывае слова "паспрабаваць". Мне вуха і вочы рэжа. Але я не думаю, што гэта напісаў маскаль.
  • што ж
    27.11.2025
    Не ведаеш расейскай, не ведаеш расейскіх зорак, не ведаеш расейскай пап-культуры і культуры? Не белаРус!
  • Самы чэсны
    28.11.2025
    Ну вы іх панавучвайце яшчэ, а як потым вызначаць будзем дзеля дэпартацыі?
  • непрыхвасьцень
    28.11.2025
    >> Вядома, можа выдаць небеларуса і ўжыванне слова «Беларусія», але, здаецца, ужо многія запомнілі, што беларусы так ніколі не кажуць.

    не совсем правда. частенько использую словосочетание 'солнечная белоруссия' в качестве саркастического словосочетания. но понятное дело, в виде отдельного слова 'белоруссия' не использую.
  • 2
    28.11.2025
    Палова пастоў на рускам наречіі. Што толькі не прыдумаюць неверагодныя, каб не вучыць родную мову. Яны хутчэй будуць вучыць сербскую, польскую, літоўскую, але не родную. Вось такі сіндром непаўнавартасці. ці як гэта назваць?
  • Імя
    28.11.2025
    2, манкурцтва. Вы ж ня думаеце, што яны пазбавяцца расейшчыны, вывучыўшы іншую мову?
  • !
    28.11.2025
    а я калісь сказала рускім дзецям: о, у вас там смородіна і агрест ростут, пошлі собірать. Дык таксама не маглі ўцяміць, што я ад іх хачу.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць