Комментарии к статье

Экс-сотрудник Академии наук наехал на инициативу Maldzis: Непрофессионалы дискредитируют настоящих ученых. Мацукевич ответил

  • Чивекуцам
    26.11.2025
    я такой классный, я купил на польском аукционе что-то старое, как же хочется себя трогать, какой я классный, так приятно себя трогать и листать onebid по ключевым словам, а потрогав себя, я сделаю на продажу много копий чего-либо, я классный, я всё возвращаю, как приятно
  • адказваю
    26.11.2025
    Чивекуцам, Колас, спадзяюся, гэта не ты. інакш ганьба...
  • Проста жыхар
    26.11.2025
    Чивекуцам, не разумею, а што кепскага ў вырабу і продажы копій такога кшталту артэфактаў? Напрыклад, тую ж мапу БНР сем год таму выпусцілі вялікім накладам праз краўдфандынг, прымеркаваны да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці, і кожны ахвотны набыў сабе за смешныя грошы.
  • Ванька, пшел вон, тут водкі няма
    26.11.2025
    Чивекуцам, пад адзекалонам ці баярышнікам пісалі?
  • Гг
    26.11.2025
    Проста жыхар, да ты вообще ничего не понимаешь, второе твоё сообщение - одни вопросы и непонимание. Ну получи образование какое нибудь, пойми хоть что нибудь
  • Проста жыхар
    26.11.2025
    Окэй, Радзівон, дзе тады юцюб-канал музея гісторыі НАН РБ, дзе рэгулярна публікуюцца відэа пра скарбы са сховішчаў? Дзе можна паглядзець алічбаваныя копіі рэдкіх гістарычных дакументаў, што захоўваюцца ў нацыянальнай бібліятэцы і гістарычным архіве? Што, няма такога? Можа хоць якая-небудзь БелТА публікуе артыкулы пра артэфакты са сховішчаў, прымеркаваныя да гадавін гістарычных падзей або нараджэння/смерці звязаных з німі асоб? Таксама няма такога? Ну дык і каго ў гэтым трэба вінаваціць?
  • Van der Graaf
    26.11.2025
    Проста жыхар, "дзе тады юцюб-канал музея гісторыі НАН РБ"

    Цікток яшчэ папрасіце.
  • .
    26.11.2025
    Паглядзіце на сайце НБ праект "Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў". Ён там з 2016 года.

    "Проект «Книга Беларуси XIV – XVIII веков» содержит копии полных текстов документов из фондов Национальной библиотеки Беларуси, изданных в XIV – XVIII веках и по территориальному, языковому, авторскому или содержательному признакам относящихся к Беларуси."

    Ёсць і іншыя калекцыі, але навігацыя для іх не вельмі інтуітыўная і ёсць праблемы з доступам з-за мяжы ў апошнія гады.

    Тое, што кажаце пра БелТА і іншых, тэматычнае да гадавін падзей, таксама часам з'яўляецца. Але хутчэй пра вайну або нешта "звыклае", тыпа Скарыны або вядомага беларускага аўтара.

    То-бок, вядома ж, вельмі не хапае анлайн архіваў, працы па лічбавізацыі выглядаюць спыненымі.
    Пры гэтым нельга і казаць, што зусім нічога няма: гэта перабольшванне ад тых, хто нават і не спрабаваў цікавіцца.
  • Мінак
    26.11.2025
    Проста жыхар, некалі хацеў трапіць у музей АН. Аказалася, што гэта практычна немагчыма, бо працэдура допуску аказалася няпростай.
  • Radzivon A. Kolas
    26.11.2025
    Проста жыхар, Шчыра спадзяюся, што ў каментарах Вам усё патлумачылі. Сацыяльныя сеткі, віртуальныя праекты, калекцыі ў рэпазіторыяіх адкрытага доступу — усё гэта ёсць, усё гэта функцыянуе, з усім гэтым можна азнаёміцца. Даруйце, канешне, але несці адказнасць за тое, што некаторыя людзі не чытаюць, не наведваюць, не праглядаюць гэтыя матэрыялы, я не магу. Са свайго боку я рабіў тое, што мог і ўмеў, каб зацікавіць і прывабіць аўдыторыю. Яна ёсць, яна невялікая, але ёсць. Праца па шырокаму агалошванню — межы кампітэнцыяў медыя, таму ім гэта і пакінем.
    З павагай.
  • Проста жыхар
    26.11.2025
    Van der Graaf, ну дык аўтар сам піша:

    "Сённяшні стан «вернутых артэфактаў» і наступны за імі інфармацыйны шум яскрава дэманструе крызіс сістэмнага навуковага ведання і даверу да прафесійных ацэнак у беларускай грамадзянскай супольнасці. І прыклад ініцыятывы «MALDZIS» яскрава дэманструе, што бывае, калі непрафесіяналы бяруцца за не сваю справу, дыскрэдытуючы сапраўдных навукоўцаў, а таксама сродкамі папулізма маніпулююць са свядомасцю беларусаў."

    І мае пытанні зводзяцца да аднаго: хто парадзіў гэты самы "крызіс сістэмнага навуковага ведання ў беларускай грамадзянскай супольнасці"? Добра, можна без юцюбаў і тыктокаў, але ж даўно створаны дзяржаўны анлайн-каталог музейных фондаў РБ так і застаецца амаль пустым.
    Тут у каментарах узгадалі пэўныя праекты, як "Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў", але іх сайты існуюць паасобку і неяк кепска індэксуюцца пошукавікамі, і калі не ведаць пра іх існаванне, то выпадкова не патрапіш.
    Ёсць, канешне, і прыемныя выключэнні, што актыўна ствараюць кантэнт і прасоўваюць навуку "ў масы", як той жа ж Веткаўскі музей, але гэта хутчэй насуперак, а не дзякуючы збудаванай сістэме.
  • Ну
    26.11.2025
    Radzivon A. Kolas, паважаны спадар Радзівон, крытыкаваць кагосьці, хто нешта робіць для папулярызацыі беларускасці і прапагандаванне свядомасці - спрэчная з усіх бакоў справа. Нават калі у гэтага "нешта" ёсць нейкія хібы і адмоўныя пабочныя эфекты, як Вам падалося. Канешне, Вас нехта падтрымае ў такой не канструктыўнай крытыцы. Толькі кіруе такімі людзьмі, верагодна, звычайная зайдрасць. І, хутчэй за ўсё, самі яны ў жыцці анічога не зрабілі для беларускай грамадскасці. Але ж, вядома, ўмоўна знакамітымі ўсе хочуць быць. Толькі не ўсе гатовыя для гэтага падняць дупу з канапы. Мне падаецца, вы маглі б проста паспрабаваць далучыцца да гэтай ініцыятывы (ці проста прапанаваць свае паслугі гісторыка-прафесіянала), каб нешта ўдасканаліць ці пачаць нейкі новы накірунак працы ў рамках існуючага наладжанага працэсу.
  • Найперш не галасі!
    26.11.2025
    Radzivon A. Kolas, адказнасць што "людзі не чытаюць, не цікавяцца" кладзецца якраз на навукоўцаў і ўсю інтэлігенцыю агулам. Але найперш на профільных адмыслоўцаў, навукоўцаў, даследчыкаў, а не на ўмоўных васяў-з-піларамаў.

    У добрага кухара стравы
    ядуць.
    У вас людзі вінаватыя, як у той Магрэты, з байкі Кандрата Крапівы" Еш, дурань, бо то з макам!
  • .
    26.11.2025
    Гэта розныя працы: навуковая і навукова-папулярная.
    Папулярызацыя, тлумачэнне, прасоўванне ў медыя і сацсетках і г.д.
    Па сутнасці асобная прафесія.
    Даследчык можа сумяшчаць, але галоўнае для яго не гэта.

    Дарэчы, мем "брытанскія вучоныя вынайшлі" з'явіўся пасля таго, як ім дадалі крытэрый папулярнасці, прасоўвання ў медыя. Ну і пачалі пісаць прэс-рэлізы, што перадрукоўвала прэса, а найбольш хайповыя дайшлі да такой якасці, што ўтварыўся мем.
  • Гамонка
    26.11.2025
    Колас кажа справу. Кожная псеўдабеларуская ініццыятыва ў замежжы дзейнічае па прынцыпе "пагаласціь на тры капейкі - скрасці на сто рублёў".
    Хай ідуць спачатку заробяць штосці на сваё існаванне, а потым займаюцца мецэнатствам разумнікі-бяссрэбранікі!
  • Палкоўнік Куратар
    26.11.2025
    Гамонка, правільна, раскулачыць гэтага Мальдзіса (або Мацукевіча, пакуль ніпанятна), а ўсе грошы ад мецэнатаў жэстачайшэ перачысліць на рахунак райвыканкама з пазнакай "на культурное возрождение и реставрацию".
  • Імя
    26.11.2025
    Палкоўнік Куратар, вы што, якія рахункі райвыканкамаў, толькі ў “фонд первава”, усё ў сямейны абшчак
  • Эмігрант
    26.11.2025
    Я, канешне, вельмі цешуся, што ў Беларусі ёсць нязлічаная колькасць арыгінальных кніг, мапаў, і іншых гістарычных артэфактаў, але які ў гэтым сэнс, калі яны схаваныя ад простых людзей? У найлепшым выпадку, яны час ад часу дэманструюцца на тэматычных выставах у той жа ж Нацыянальнай бібліятэцы, гістарычным або мастацкім музеі, але большасць часу яны проста ляжаць у сховішчах. Некаторыя артэфакты ўвогуле ніколі не выстаўляліся праз ідэалагічныя абмежаванні дзейнай улады. Калі пра ўсе гэтыя каштоўнасці няма інфармацыі ў адкрытых крыніцах, няма апублікаваных лічбавых копій, то гэта амаль раўназначна таму, што іх увогуле не існуе.
  • Nk
    26.11.2025
    Эмігрант, праблемы паглядзець ілі здабыць копіі гэтых артэфактаў няма. Трэба ведаць толькі дзе яны знаходзяцца.
    І гэта нармалёвая праца любой навуковай установы/архіву - даследаваць ці хаваць у надзейным месцы.
    Папулярызаваць - це іншая справа. У наш час сацсетак, хайпу і павярхоўна адукацыі - гэта занятак людзей іншай кваліфікацыі. Якіх Акадэміі Навук трэба заклікаць на працу ці на супрацоўніцтва.
  • не такі, як ёсць
    26.11.2025
    Што за бздура? Няхай сабе "хайпуюць" колькі заўгодна, калі тое ідзе на карысць
  • дуду
    26.11.2025
    Радзівон мае рацыю!
  • Cui prodest
    26.11.2025
    Хай бы аўтар публікацыі паведаміў, у якой галіне навукі праявіў сябе Радзівон Колас, каб выступаць ад імя прафесіяналаў. Можа ён экс-супрацоўнік Аддзелу Прыбірання смецця?
  • Radzivon A. Kolas
    26.11.2025
    Cui prodest, Насмяшылі)))
    Можа і прыбірання смецця)
    З павагай.
  • Каментар чалавека ў тэме
    26.11.2025
    Гэтая навіна адносіцца да свету акадэмічнай навукі (ці, як яшчэ не зусім дакладна кажуць, "афіцыйнай" ). Таму ў гэтай нататцы для звычайных, нармальных людзей можа быць шмат чаго няяснага або не зусім зразумелага. Таму патрэбен кантэкст. Па-першае, хто такі Радзівон Колас (засноўваюся, калі што, на поўнасцю публічнай інфармацыі, свабодна даступнай у інтэрнеце, так што нічыіх таямніцаў не выдаю). Радзівон Колас - чалавек, які нарадзіўся ў пачатку 00-х, адпаведна, толькі-толькі закончыў магістратуру. Адпаведна, навуковых прац ён мае вобмаль. Ну, проста фізічна яшчэ не паспеў. Паколькі ён толькі-толькі закончыў магістратуру, то ён яшчэ не закончыў аспірантуру (ці дактарантуру, калі ён на Захадзе), якая і з'яўляецца галоўным месцам апрабацыі даследчыка. Прасцей кажучы, галоўным месцам, дзе чалавек даказвае, што з яго выйшаў даследчык. Далей. Тыя нешматлікія навуковыя працы, якія Колас усё-такі паспеў напісаць, не датычацца ні картаграфіі, ні Семяновіча. Інакш кажучы, ён - не эксперт у заяўленай галіне. Гэта як калі б якісьці палітолаг, які выказваецца па Еўропе, раптам пачаў бы выказвацца па Індакітаі. Трэці момант заключаецца ў тым, што нават тыя нешматлікія працы Коласа, якія ён мае, датычацца не адной нейкай галіны ці тэмы, а ўсяго патроху ад XVII стагоддзя да XIX. У навуковым свеце гэта з'яўляецца аграменным рэд флэгам. І апошні момант: "Мальдзіс" хіба і не прэтэндаваў ніколі на адкрыцці ці нешта такое, а заўсёды казаў, што ставіць задачу проста папулярызацыі. Карацей кажучы, калі ў гэтай гісторыі хтосьці кагосьці і дыскрэдытуе, то дыскрэдытуе сам сябе неспецыяліст Колас.
  • Radzivon A. Kolas
    26.11.2025
    Каментар чалавека ў тэме, Сардэчна дзякую за тое, што займелі цікавасць да маіх прац. Шкада, што ў падобным рэчышчы, але што зробіш.
    Адказваць на Вашую ацэнку маёй навуковай дзейнасці я не стану, бо не бачу сэнсу. Адзначу, што з боку сваіх калегаў такой крытыкі я не чуў ніколі) можа прыдасцца ў будучыні.
    А ўзровень маіх кампітэнцый і спецыялітэту — пакіньце, калі ласка, акадэмічнай супольнасці.
    З павагай.
  • Ну-ну
    26.11.2025
    Radzivon A. Kolas, "пакіньце, калі ласка, акадэмічнай супольнасці" Вы напісалі толькі што чалавеку з нікнэймам "Чалавек у тэме" і які падрабязна апісаў, як працуе акадэмічную сістэму. Не працягвайце ганьбіцца. Зрэшты, лан, ок, можаце паспрабаваць выступіць у Польшчы пра Семяновіча, Смоліча і Сімяона Полацкага адначасова - уперад, усе карты ў рукі, самі эксперыментальна пераканаецеся, як падымаюць на смех тых, хто выказваецца пра ўсё на свеце od Sasa do lasu.
  • .
    26.11.2025
    Абодва бакі маюць рацыю. Патрэбны і крытычныя рэцэнзіі на кожнае "вяртанне", з карыснай інфармацыяй пра дакумент (мапу), яго каштоўнасць, іншыя экзэмпляры, дзе паглядзець у сеціве электронную копію.
    Не ўсе пра гэта ведаюць і разумеюць сярод медыя-шуму.
    І адказ слушны, "нікому не замінаем рабіць лепш".
    Для справядлівасці, Колас напісаў і вялікі абзац, у якім прызнаў безумоўна станоўчы эфект эфект прыцягнення грамадскай увагі.


    P.S. У каментарыях ён прыводзіць цікавую гісторыю, амаль міф:
    "Мне да сённяшняга дня было вядома толькі аб гэтым экзэмпляры Трэцяга Статута ВКЛ. Некалькі гадоў таму мне распавядалі наступную гісторыю гэтай кнігі.
    Сярод савецкіх войскаў, якія знаходзіліся ў Нямеччыне адразу пасля вайны, падчас "дзяльбы" розных рэчаў і прадметаў, адзін салдат папрасіў сабе стос кніг, які і атрымаў, уласна кажучы. Сярод гэтых кніг былі як інкунабулы, так і палеатыпы, а таксама арыгінал Статута 1588 г. Так гэты салдат прывёз гэтыя кнігі ў пасляваенны Мінск, дзе яны захоўваюцца ў яго сям'і.
    Аднак сёння калега паведаміў, што таксама арыгінал 1588 г. захоўваецца і ў музеі гісторыі горада Магілёва, а таксама і ў Гістарычным музеі (якая рэдакцыя — мне не вядома)."
  • Каментар чалавека ў тэме
    26.11.2025
    ., дарэчы, пасаж Коласа пра "арыгінал Статута 1588 г." у чарговы раз пацвярджае тое, што я напісаў вышэй (што Коласу захацелася парысавацца, а выйшаў пшык). Бо фраза "арыгінал Статута 1588 г." у прынцыпе нонсенс – ён быў выдадзены друкам, то бок, ён апрыёры не мае першага экземпляра, нейкага эталона. З друкарскага вартштату, вядома, выйшла не адзін экземпляр, а адразу некалькі. Дый сам Статут 1588 г. яшчэ дадрукоўвалі ў 1590-х гадах з датай "1588" на вокладцы. І калі пра дадрук Статута яшчэ можна не ведаць (хоць даволі ганебна для гісторыка, як па мне, не ведаць падставы пра дакумент такой вагі), то казаць пра тыпаграфскі дакумент "арыгінал" - гэта клініка, гэта як калі б географ пераблытаў Аўстрыю з Аўстраліяй.
  • Проста жыхар
    26.11.2025
    Каментар чалавека ў тэме , пра мапу Смоліча гэты Колас таксама абы-што панапісваў
  • Radzivon A. Kolas
    26.11.2025
    Каментар чалавека ў тэме , Шкада, што вы ўвесь час хочаце мяне падлавіць на нейкіх дробных памылках ці хібах. Як кожны жывы чалавек я раблю памылкі. Можа для вас сакрэт, але гэта нармальна.
    Не ведаеце, патлумачу, што пад арыгіналам маюць на ўвазе першае выданне, таму таксама выкарыстоўваюць такую фармулёку як "арыгінальнае выданне" і г.д.
    Калі б вы больш чыталі навуковых тэкстаў, а не браліся за тое, каб "выкруціць" нешта з маіх словаў, дык падобных пытанняў не ўзнікала б.
    У астатнім, ацэньваць маю дзейнасць, мае словы (дарэчы не я іх пачаў "папулярызоўваць") — вашае права, якое я паважаю.
    З павагай.
  • .
    26.11.2025
    Дзякуй за каментарый.

    Але вышэй Ваша паведамленне выглядае занадта косным, атакай на асобу Ad Hominem. Што нам тая асоба? Лепш па сутнасці сказалі б.
    Напрыклад, ёсць спасылкі на працы па Семяновічу. Вось іх і трэба разглядаць, а не тое, ці былі спецыялістамі тыя, хто іх прыводзіць. Самі выглядаеце несур'ёзна.

    Падача артыкула: "наехаў".
    Раней: "рэзка накаціў", "пачалі разганяць пра", "прынялі за наркотыкі". Тыпа падача на рускім блатным слэнгу бліжэй да народа?

    І каментатары туды ж. Хтосьці не зразумеў, што супрацоўнік Акадэміі Навук не сучасны, а былы.
    Астатнія, як заўсёды, вырашылі, што галоўнае вызначыцца, на чыім ты баку, а пасля лаяцца з іншым бокам. Толькі чорна-белае, толькі нянавісць.
  • Каментар чалавека ў тэме
    26.11.2025
    ., калі чалавек толькі-толькі выпусьціўся з універа, мае навуковы даробак трохі адрозны ад нуля, але ставіць сябе так нібы ён - Тымаці Снайдэр, Сяргей Плахій або Анджэй Новак, то заканамерна ўзнікае даволі нармальнае чалавечае жаданне асадзіць і спусціць з нябёсаў на зямлю. Больш за тое, лічу, што такая рэакцыя павінная была быць адзінай (той жа Мацукевіч мог бы напісаць больш рэзка). Інакш ствараецца атмасфера талерантнасці да таго, што першы лепшы чэл можа выказвацца пра ўсё што заўгодна, хоць нават пра "чыпы ў вакцынах" і "хімтрэйлы" . Як вынік, разбураецца інстытут рэпутацыі, які па ідэі як бы павінен функцыянаваць у нармальным грамадстве.
  • .
    26.11.2025
    Мне (хацеў напісаць "нікому", перадумаў) нецікавыя вашыя хворыя склокі і асабістая нянавісць. Няўжо з першага разу гэта не зразумела?
    Сапраўды, тут 2-3 збалансаваных каментатары, астатнія нешта галосяць з перакошанымі тварамі, выводзяць амаль пустую праблему ў маргінальнае.
    Вось праблему гэтага хворага грамадства і дыскусій лічу нашмат больш важнай за азначаную ў тэме.

    Калі нехта працягне па сутнасці, па таму ж Семяновічу і г.д., паслухаю.
  • Nk
    26.11.2025
    Абодва бакі маюць рацыю.
    Адны працуюць на навуку, другія - на папулярызацыю навуковай дзейнасці.
    Розныя напрамкі дзейнасці. Розныя скілы патрэбны.
    Абодвум бакам ман сэнс звярнуць увагу на фідбэк і удасканаліць працу.
    Акадэміі - пачаць больш асвятляць сваю дзейнасць, а Maldis - удасканаліць экспертызу і адбадансаваць колькасць хайпа ў бок каштоўнасці працы.

    Дарэчы, менавіта калабарацыя паміж бакамі можа зрабіць працу найбольш эфектыўнай.
    А сварыцца... Навошта? Пакінем гэта палітыкам і фэйсбучным ваярам. :)
  • Radzivon A. Kolas
    26.11.2025
    Nk, Дзякуй вялікі, што падкрэслілі гэта. Сапраўды з боку выглядае як спрэчка, але я ні ў якім разе не ўводзіў яе ў падобнае рэчышча. Трохі стаміўся, але адзначу таксама, што відаць дарма напісаў "Некалькі добрых словаў для справядлівасці", бо іх ніхто да ўвагі нават не прымае.
    Шкада, канешне, што і мэта артыкула так і засталася незаўважная.
    З павагай.
  • Ну
    26.11.2025
    Radzivon A. Kolas, вы, верагодна, яшчэ не ведаеце, што даказаць сваю правату ў каментарах (ці кагосьці пераканаць у нечым) - немагчыма. Ад слова "зусім". Спадзяюся, Вы разумееце, што тонеце толькі глыбей праз свае адказы тутака.
  • Не
    26.11.2025
    Божухна, вось заўсёды так. Сабраліся людзі, сфармулявалі для сябе ідэю, знайшлі пад яе грошы, зрабілі. І абавязкова з'явіцца вось такі зайздросьнік-гаўнаед які абалье ўсё брудам. Радзівонка, зрабіў бы сам, ну ня ведаю там - заняўся б папулярызацыяй ці чым яшчэ. Не, лепш узяць шуфлю пабольш, ды накінуць гаўна гусьцей.
  • user
    26.11.2025
    Единственный вопрос, который меня интересует относительно инициативы Maldzis, это кому юридически принадлежат выкупленные артефакты. В том, что они выкупают только копии не вижу проблем.

    Что касается научных сотрудников внутри Беларуси и недооцененности их труда, то пусть благодарит Лукашенко, который плюет на историю Беларуси.
  • Найперш не галасі!
    26.11.2025
    1) "Мальдісу" толькі за хайп і папулярызацыю ўжо варта выпісаць падзяку і нават грамату.
    2) здаецца, Колас пацвердзіў мае даўнія змрочныя падазрэнні: на нашых фондах сядзяць і дрэмлюць, як "курган векавечны", цэлыя аддзелы, музеі ды інстытуты. Не займаюцца ані навукай, ані папулярызацыяй.
    Але вось аднаго сон не бярэ і паводзіны, як сабака на сене - знайшоў ворагаў навукі, "Мадьдзіс" яму замінае выбраць сабе тэму і грунтоўна працаваць.
    3) А што такое экс-супрацоўнік АН? Якія ў экс-супрацоўніка кантэкст і матывы распачынаць скандал?
  • Хтосьці з-пад Коўна
    26.11.2025
    Цалкам зразумелы тэзісы, прапанавыя Коласам, цалкам зразумелыя спробы Мацкевіча выкруціцца за цацкі, куплёныя на грошы донараў. Але ці варта прыніжаць людзей, якія хоць і няўмела, але спрабуюць зрабіць нешта годнае для беларусаў? З іньшага боку, ці сапраўды гэта дапаможа беларускай думцы цяпер?
  • Gorliwy Litwin
    26.11.2025
    У існуючых варунках любыя культурныя каштоўнасці лепш перадаваць не дзяржаўным РБшным музеям, а нейкай установе накшталт Скарынаўскай бібліятэкі і музею ў Лондане. А калі б былі на такое рэсурсы - дык і стварыць яшчэ нейкі дадатковы цэнтр як мага бліжэй да РБ але па-за межамі даступнасці Красаўцаў. У Вільні ці ў Беластоку. (У Вільні ж ёсць музей пост-Луцкевічаўскі, дык можа і яму). У палякаў ёсць Рапэрсвільскі музей у Швайцарыі, і мабыць, не толькі ён. Прынцып вельмі ясны: Тое што сабрала эміграцыя ў момант жахлівых рэпрэсій на радзіме - у эміграцыі ж мусіць і назапашвацца, экспанавацца, папулярызаваць краіну, служыць навуковай і інфармацыйнай пляцоўкай. Для эміграцыі і для замежных сяброў краіны. Мяне насамрэч, менавіта гэты момант у дзейнасці ініцыятывы "Мадьдзіс" бянтэжыць. А што да спрэчкі дык я прыкладна аднолькава спачуваю абодвум бакам. Разумею Радзівона А. Коласа, які наракае на адсутнасць сістэмнага падыходу. Хаця выраз што ініцыятыва "хутчэй наносіць шкоду" - неапраўданы. Яна не праносіць той карысці, якую магла б і павінна была бы прыносіць.
  • 3% у міня
    26.11.2025
    Нічыво ні понял: што, чыво, каму, гдзе. В чом- в чом, а в этам я не спецыяліст.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць