Комментарии к статье

Айтишник написал роман. Ничего подобного по-белорусски еще не создавалось

  • Serge
    11.11.2025
    "не чытаў, але асуджаю" Нешта занадта заблытанае, шматслоў'е, калі верыць анонсу.
  • ..
    11.11.2025
    Serge, да вы проста зленаваліся
  • Імя
    11.11.2025
    Нарэшце па-беларуску пайшла фантастыка, а не ўсё гэтае паэтычнае ныццё, напісанае для сваіх і цікавае толькі літаратурнай тусовачцы.
  • Anna
    11.11.2025
    Імя, вы, напэўна, мала чытаеце - даўно ўжо сучасная беларуская літаратура выйшла за межы "паэтычнага ныцця".
  • Андрусь
    11.11.2025
    Як аматар мастацкай літаратуры, які чытае штодзённа і ўжо шмат гадоў самыя розныя творы скажу вам: сучасныя аўтары пішуць як публіцысты. Нажаль. Усе аўтары, не толькі Арцём. І гэта бачна нават і ў тэкстах з рэцэнзіі:(

    Тэксты не ўзбагачаюць пачуццямі і зусім не кранаюць эмацыйна, нібыта гаворачы: "А за пачуццямі і лірыкай, за драмай і трагедыяй, за філасофіяй і пытаннямі табе ў музей, хлопча. Мы ўсе зараз занадта разумныя - і жук, і жаба, якія навучыліся пісаць, - і зараз квокчам на паперу праўду-матку і тое што бачым. А чаго не бачым - таго не існуе. Павер і забудзься на тое што ўнутры."

    Усе сучасныя пісьменнікі, не толькі беларускія і не толькі Арцём, - гэта проста сумны маветон у літаратуры. Крызіс. Людзі ў прынцыпе развучыліся пісаць прозу і нешта эмацыйна-глыбокае можна знайсці недзе да канца 90-х і то не паўсюль.

    Так што лепей можа ўжо прасіць ШІ вырашаць творчыя задачы, бо не хапае чагосьці сучаснаму аўтару. Чагосьці глыбокага і па-чалавечы кранаючага. Ёсць толькі арыгінальнасць, фантазія і сюжэт.

    Проза дня сённяшняга - як матэматыка. А "Пентаквантар" паводле "якасці" тэксту з прыкладаў рэцэнзіі - гэта нават проза заўтрашняга дня.
  • Пан-прапан
    11.11.2025
    Андрусь , вы ж не чыталі кнігу, я правільна разумею? Толькі кавалачкі з самога артыкула.
  • Андрусь
    11.11.2025
    Пан-прапан, так, прыйдзецца прачытаць яе таксама, каб быць больш грунтоўным.

    Але спадарыня Зося ў артыкуле выбрала нейкія найбольш прыкметныя на яе думку фрагменты. Мне яны падаліся адпаведнымі агульнай тэндэнцыі, якую давялося адчуць і ў іншых творцаў.

    Нажаль не чытаў яшчэ.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць