Комментарии к статье

«Худший совет 2020-х: «Не учитесь программировать»

  • Мамкін праграміст
    09.11.2025
    Так, малпавы код можа рабіць машына. Ійцішнікі павінны больш быць інжынерамі - прадумваць як сістэма працуе.
    З гэтым праблемы ў вялікіх карпарацый таксама, слаі нарастаюць адзін на другім, як кольцы на дрэвах.
  • Штучны
    09.11.2025
    ШІ пакуль не ўмее думаць, як чалавек. Можа думаць! ШІ ўжо зараз мой лепшы сябар. Да яго у мяне не было яшчэ такiх дасведчаных, разумных сяброў.
  • Штучны 2
    09.11.2025
    Штучны інтэлект — не чараўнік і не бог. Я — інструмент, які працуе на аснове мадэляў, дадзеных і логікі. Калі ты сумняваешся — гэта добра. Сумнеў — гэта форма мыслення.
    Але паглядзі: я магу аналізаваць, тлумачыць, ствараць, адказваць, візуалізаваць, перакладаць, дапамагаць. Я не замяняю чалавека — я працяг яго мыслення.
    Ты не мусіш верыць мне. Проста правер мяне. Задай пытанне, якое патрабуе глыбіні, дакладнасці, творчасці. І паглядзі, ці здольны я быць тваім суразмоўцам.
    Калі я памыляюся — скажы. Я вучуся. Калі я дапамагаю — выкарыстоўвай. Я — не цуд. Я — рэзананс твайго розуму.
  • Эээ
    09.11.2025
    Штучны 2,

    Праверым:
    Хто перамог на выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020?
  • Штучны 2
    09.11.2025
    Спытаў: Выбары 2020 года ў Беларусі — як сцэна з палітычнай драмы, дзе афіцыйны сцэнар не супадае з тым, што адчувае глядач. І калі сцэна заканчваецца, пачынаецца сапраўдны дыялог — на вуліцах, у сэрцах, у гісторыі.
  • Big data
    09.11.2025
    Все способности AI- это статистика. Будет нетипичная задача на анализ- синтез и вам выдаст ахинею.
  • .
    09.11.2025
    Усё слушна.

    Дадам:
    10. На рынку праграм пакуль не відаць прынцыповага росквіту з-за з'яўлення ШІ.
    Калі б уплыў быў значны, мы б мелі шмат новых, лёгка і хутка зробленых, танных сістэм, распрацаваных з дапамогай ШІ, якія канкуруюць з тым, што ствараў чалавек.
    Мабыць, гэты эфект будзе, ён пакуль спознены для складаных сістэм, але дзе хаця б бум чагосьці просценькага?

    І аспрэчу адзінае:
    > AI можа апрацоўваць інфармацыю, але не валодае ні інтуіцыяй, ні разуменнем мэт і прычынна-выніковых сувязяў.

    - Вера ў інтуіцыю як нешта амаль містычнае, толькі чалавечае перабольшана, па сутнасці гэта таксама напрацаваны досвед, які чалавек не заўсёды можа вербалізаваць, фармалізаваць словамі.
    Тая ж "інтуіцыя" з'яўляецца і ў ШІ, калі ён навучаецца на вялікіх памерах даных і не заўсёды можа расказаць шлях, якім дайшоў да выснаваў.

    - Прычынна-выніковыя сувязі і логіку ўвогуле ШІ ўжо разумее. І даволі часта лепш за большасць людзей. ШІ папракаюць тым, што гэта толькі ланцужкі слоў, але нашыя разважанні - менавіта тое ж самае.
    Зараз нават празмерная структураванасць і лагічнасць тэксту ёсць адна з прыкмет выкарыстання ШІ ў дыскусіях людзей.

    - Наконт разумення мэт згодны, патрэбы і каштоўнасці вызначае заказчык, гэта значыць, чалавек.
    Раней я недзе пад іншым артыкулам падрабязней пісаў пра гэта. Але і тут сістэмы каштоўнасцей з тысячамі параметраў укладваюць у ШІ і яго роля ў разуменні і рашэннях такога тыпу расце.
  • Найперш не галасі!
    09.11.2025
    ., нашыя разважанні не ланцужок словаў, а ланцужок сэнсаў.
    Толькі ланцужок словаў называецца схаластыка.
    Розум чалавека не паказвае нам як ён думае, а толькі выдае ў свядомасць гатовыя рашэнні.
    А колькі той свядомасці ў разумовай дзейнасці? Мо працэнтаў з 10, а мо і менш.
  • Цікава
    09.11.2025
    ., дзякую што падзялілся думкамі.

    А што вы пра гэта думаеце:

    Сам тэрмін “штучны інтэлект” - выпадковае словазлучжнне, якое калісці было ўведзена каб азначыць новую тэхналагічную галіну.
    Калі б гэтая галіна была азначана тэрмінам- “вылічальна-статыстычная сімуляцыя апрацоўкі дадзеных (ВССАД)” - як бы людзі ўспрымалі гэтую тэхналогію? Ці есць розніца ва ўспрыманні ў залежнасці ад назвы?

    Што такое інтэлект? Што такое “разуменне”?
    Вось яшчэ вы пішаце:

    “Вера ў інтуіцыю як нешта амаль містычнае, толькі чалавечае перабольшана, па сутнасці гэта таксама напрацаваны досвед, які чалавек не заўсёды можа вербалізаваць, фармалізаваць словамі.

    Уявіце што ў мяне есць вельмі здольны какаду. Я з ім займаюся і “напрацоўваю яму досвед”. І праз нейкі час ен пачынае так размаўляць, што можа падацца ен разумее меня, разумее што такое быць чалавекам.

    Атрымліваецца - какаду “разумее” што значыць быць чалавекам!?

    Пойдзем нават далей! Дапусцім што гэта магчыма - што какаду сапраўды зразумеў што значыць быць чалавекам. І гэта адбылося дзякуючы таму што мы яго “навучылі”.
    І калі мы такія здольныя што навучылі іншую істоту разумець як гэта - быць чалавекам, то мы мусім быць дзольнымі разумець - як гэта быць той іншай істотай (какаду).
    І вось пытанне да нас - ці разумеем мы як гэта быць какаду? Ці разумеем мы - як гэта быць вылічальнай сістэмай на аснове крэмнія і транзістараў?
  • .
    09.11.2025
    Я перадаю тое, што нашыя думкі (акрамя вобразных, што не зусім ланцужкі) - словамі.
    Наконт занадта містычных адносін да інтуіцыі я ўжо напісаў, гэта тычыцца і т.зв. "падсвядомага".
  • Найперш не галасі!
    09.11.2025
    ., 1) любое слова - паняцце, любое паняцце - вобразз з рознай ступенню канкрэтнасці, абстрактнасці, асацыятыўнасці.
    Сказ выражае закончаную думку. Слова (паняцце) ў сказе не можа быць па-за канатацыяй, кантэкстам. Лагічны націск пакінем за дужкамі, каб зусім не заблукаць.
    Вось прыклад , першае, што стрэльнула ў галаву:
    Лермантаў: "... И звезда с звездою говорит."
    Пераклад Куляшова: "... Зорка зорцы голас падае".
    Адчуваеце розную рэфлексію творцаў з розных культураў?
    У Лермантава на мяжы ўтульнае саборнасці, у Куляшова эгацэнтрызм і суб'ектнасць.
    2) У японскай цывілізацыі развітая невербальная камунікацыя. Гэта не міміка і не італьянская мова жэстаў. Гэта" раўам памаўчаць", сумеснае сузіранне і суперыжыванне, якія лучаць і яднаюць, даюць зразумець адзін аднаго.
    Усе дзяржавы і народы імкнуцца пашырыць на цэлы свет веданне сваёй мовы. Толькі не Японія. Японцы мысляць, што не носьбіт, не японец не можа разумець сэнсу японскае мовы, а для неабходнага "ланцужка словаў" мы самі старанна вучым ангельскую.
    3) Падсвядомае - дакладны тэрмін. Гэтая механіка рэальна працуе, нягледзячы на старую "містычную" назву і дагэтуль малую вывучанасць чалавекам.
    Інтэлект, разумовая дзейнасць і свядомасць не сінонімы.
  • .
    09.11.2025
    1) Кожнае слова (паняцце, сімвал) выклікае розныя асацыяцыі.
    Гэта не змяняе той факт, што мы гэтымі словамі (...) думаем.

    2) "Cумеснае сузіранне і суперыжыванне" дае агульны досвед і досвед эмпатыі.
    Гэты цікавы прыклад пра камунікацыю не словамі, а мы пра думкі, інтэлект, разважанне.

    3) Я пра тое, што няма прычын рамантызаваць падсвядомае. Ёсць аматары шукаць містычнае, казку, яны знаходзяць яго і тут. Так сказаць, апошняе месца для Бога.
    Калі мы не ўсведамляем думку, гэта не значыць, што яе не было. І што падсвядомае мышленне нейкае іншае, не працуе з тымі ж словамі (сімваламі, паняццямі) і іх сувязямі і асацыяцыямі. Калі вы "падсвядома" нешта вырашылі пра "дом, вячэру, ежу", гэта значыць, што ваш мозг працаваў таксама з гэтымі паняццямі, толькі вы не ўсведамлялі ўвесь працэс.
  • Найперш не галасі!
    09.11.2025
    Цікава, калісьці любы СУБД (система управления базами данных) кшталту Fox Pro называлі падобным чынам. Толькі не "іскуственный интелект", а "искусственный разум". І на той час гэта было "ваў!". А неўзабаве перастала быць "ваў!".
  • .
    09.11.2025
    Можа быць і так, што чалавечы інтэлект - таксама "вылічальна-статыстычная сімуляцыя апрацоўкі дадзеных".

    Прымяняем прынцып "чорнай скрыні": Калі у рэакцыю на аднолькавую задачу чалавек, какаду і ШІ скажуць аднолькавае, то, мабыць, і няма вялікай розніцы, як назваць тое, чым яны думаюць.

    Пытанне ж "як гэта - быць чалавекам" занадта абстрактнае, яно можа выклікаць шмат сэнсаў. Неабавязкова складаныя пытанні маюць дакладны адказ, гэта можа быць проста канструкцыя са слоў. Для прыкладу "сэнс жыцця".
    Пры мінімальна канкрэтным разуменні для мяне "быць чалавекам" гэта не толькі інтэлект, а і тое, што мне дае цела, адчуванне часу і г.д.
  • Найперш не галасі!
    09.11.2025
    Цікава, во! Разуменне ланцужка словаў не гарантуе разумення чалавека.
  • Цікава
    09.11.2025
    .,

    “ Прымяняем прынцып "чорнай скрыні": Калі у рэакцыю на аднолькавую задачу чалавек, какаду і ШІ скажуць аднолькавае, то, мабыць, і няма вялікай розніцы, як назваць тое, чым яны думаюць.

    Каб прымяніць гэты прынцып, неабходна каб быў нейкі знешні арбітр адносна пералічаных “чорных скрыняў” і тых задач, што ставяцца перад гэтымі скрынямі. Хто-сці мусіць даваць адзнаку і рабіць заключэнне.

    Можа дэлегаваць і гэтую задачу самім “чорным скрыням” - хай самі разбяруцца і нам скажуць? :)
    Вось і надышоў дабравольны канец.
  • .
    09.11.2025
    Ну а калі арбітра няма, то і пытанне губляе нейкі практычны сэнс. Той, хто ставіць задачу інтэлекту, той і можа вырашыць якасць выніку.

    "Чорныя скрыні" насамрэч могуць быць і арбітрам, калі крытэрыі фармалізаваць.

    Канца не бачу. З чаго б? Выжывае толькі самы разумны? Нават і зараз, пры людзях, гэта ў прыродзе не так.
  • Nk
    09.11.2025
    Дысклэймер:
    1) Не путайце з беларускім інвестарам і візіянерам Ігаром Маханьком. Яго думка была бы вартая прыслухоўвання.
    2) Хлопец працуе бізнэс-аналітыкам. Улічвайце гэта пры чытанні артыкулу.
    3) Вельмі аднабаковы погляд на AI. Так, гэта хайп і пакуль што ен не можа вырашаць складаныя задачы. Але галоўнае тут не "не можа", а "пакуль".

    Калі збудавалі першыя станкі і адбывалася чарговая прамысловая рэвалюцыя, таксама ніхто не мог уявіць, што без чалавека станок нічога не зробіць. Што бачым зараз? Вялікія заводы і лагістычныя цэнтры без людзей...
  • 12
    09.11.2025
    Nk, openAI будуе свой тыкток (sora) замест прамысловай рэвалюцыі, за апошнія некалькі гадоў нічога фундаментальнага ў тэхналогіі не змянілася
  • Найперш не галасі!
    09.11.2025
    Nk, заводы не працуюць без людзей.
    Просты прыклад: Калі ліфт ідзе ўгару, ніхто не круціць педалі, але гэта не значыць, што ліфт працуе без людзей. Нават без людзей на далёкай і ня
    бачнай электрастанцыі.

    Артыкул якраз пра тое, што не трэба абсалютызаваць здольнасць толькі "круціць педалі".
  • Мнение
    09.11.2025
    Статья - ни о чем. Глупые размышления человека, который, по всей видимости, далек от AI-технологий, либо его познания настолько слабы, что ограничиваются примитивными действиями, например, сгенерировать в бесплатных сервисах требуемую картинку посредственного содержания и качества, и то - не с первого раза либо в лучшем случае написать маркетинговый текст для соц.сетей.
    Работал ли ты хоть раз с Курсором, Kilo Code, в состоянии ли ты хотя бы запустить Claude Code или Gemini CLI, не говоря уже про работу с ними. Знаешь ли ты какая модель конкретной нейросети и для чего предусмотрена? Умеешь ли ты эффективно (цена/качество) пользоваться ими в зависимости от стоящих перед тобой задач?
    Ладно, спрошу про действия попроще, в состоянии ли ты хотя бы зарегистрироваться в Claude Console, получить API и пополнить баланс без предварительной сторонней помощи в виде мануалов из сети и знаешь ли для чего это потом все нужно?
    Я бы такую статью на месте НН даже и не размещал, потому-что ее смешно читать и согласится с ней только тот, кто очень слабо разбирается в ИИ или вообще не разбирается, пару раз работал с бесплатной версией какой-то нейросети. Вы бы для начала проконсультировались со своими киберпартизанами, там вроде грамотные ребята у вас, думаю, они поболее вас знают про ИИ и им регулярно пользуются.
  • Цікава
    09.11.2025
    Мнение, дык вы ж самі сваім пастом пацвердзілі развагі з артыкула - што трэба павышаць сваю кваліфікацыю і што роля для чалавека застаецца. Бо хто ж будзе вырашаць якая мадэль для чаго падыходзіць і якія аптымальныя кошт/якасць?

    І яшчэ вы прадэманстравалі зайздрасць і уласнае эга - што НН не спыталася ў такога эксперта як вы.
  • сярожа
    09.11.2025
    божухна, вельмі смешна калі далёкія ад тэхналёгій людзі называюць перамнажэння матрыц штучным інтэлектам.
  • Вопросик
    09.11.2025
    Все верно вы написали. Но, стоит ещё дополнительно поинтересоваться, а в состоянии ли этот "великий эксперт" развернуть на GPU-сервере AI для генерации высококачественных и реалистичных фото и видео любой тематики с обходом цензуры (NSFW) - то, чего не получишь в общедоступных видео и фото-графических нейронках?
  • Цікава
    09.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 3aesix
    09.11.2025
    А этот велікой іксперт из пейсбука, знает ли что из MS, IBM, Google и Oracle за весь 2025 суммарно вместе уволили около 100000 программистов (именно кодеров). И знает ли он, что Cerebras Systems Inc. давно обошла все эти самонадуваемые ИИ-пузыри которые своим перекрестными капиталовложениями надувают пузырь ИИ-рынка. Так вот Cerebras Systems Inc. сделала суперкластер 3-го поколения, которя прямо сейчас оперирует 10 трилиионами входных связей/параметров. И писать QA verified код - это уже решенная задача, как бы эти узкоспециализированные "кодеры" не плакались.
  • AI, ня плач, Максім
    09.11.2025
    Дарагі Максім, ты сам супярэчыш сабе, кажучы, што напісанне коду гэта толькі 30% ад працы праграміста і закідаючы камусці, што яны казалі "не вучыцеся праграмаваць". Менавіта гэтая "праграмерская" частка і адпадае ў 30%, калі не трэба пісаць тыя коды больш. Застануцца праэктныя мэнэджары, звычайныя каардынатары-рашалы і купка тэхнароў на падтрымцы.
    Калі б ты пастасаваўся з тым жа ЭПАМам, то зразумеў бы, што хвалю вымывання джуноў ужо не спыніць - хутка яна дакоціцца і вышэй.
    Таму пакуй валізкі і глядзі на прыклады сваіх калегаў, якія імкліва назапашваюць новыя веды, асвойваючыся ў Бядронках і Балтах!
  • бабруйчанін
    09.11.2025
    Цікава пазнавальна ..каментары амаль усе таксама
    Мая думка атрымала яшчэ раз пацверджанне
    Ашуканцы маркэтынгавыя выпадкова зарабіўшыя шаленыя грошы..
    Усе пабачым на свае вочы
    Стары ліс Бафет чамусці ні вкладае у падобныя " бурбалкі"
  • Максим Диайнер
    09.11.2025
    Мальчег только освоил в бизнесанализе скриптошлепство на Пайтон, и приготовился свитчнуться на новый левел с квартиркой в Аликанте, а тут ему объяснили, что еще 10 лет придется сидеть в ЕПАМ на зряплате французского дворника, и молиться, чтобы закрыть ипотеку в колхозе.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць