Трэба было прыберагчы гэтую навіну на першае красавіка...
Жора
06.11.2025
Які сэнс маюць усе гэтыя прапановы? АПК не прыйдзе да ўлады ў агляднае будучыні. Калі прыйдзе да ўлады нехта-нешта нацыянальнае, тады будзе іншае абмеркаванне, іншы час, іншыя героі. Іншы набор станцый да пераназывання. Усе гэтыя канцэпцыі, праекты, планы - чыстае марнатраўства і засвойванне сродкаў. Што далей, будуць пісаць праект пераназывання вуліц у кожным горадзе? Там шмат працы. На пару дзясяткаў год хопіць.
Інсайдар
06.11.2025
Жора, мне распавядалі як нейкія нашыя грантасмокі атрымалі грант па напрамку палітвязняў. І вынікам іх працы была прэзентацыя на колькі слайдаў з "аналізам" працэнтных суадносін мужчын і жанчын, бландынаў і брунэтак і г.д. сярод палітвязняў. І гэтыя асобы, калі што, засядаюць у каардынацыйнай радзе і на старонках нн яны часам распавядаюць пра сваю патужную барацьбу...
Імя
06.11.2025
Жора, відаць, намагаюцца стварыць вобраз будучыні. А брацца за яго грунтоўна - сцыкотна, таму выходзіць вось так.
Алесь
06.11.2025
Фрунзенская - Змеева гора, Октябрьская - Святоюрьевская, Первомайская - Ляховская слобода, Пролетарская - Три Корчмы, Московская - Обсерватория, Парк Челюскинцев - Ботанический сад, Площадь Победы - Монумент Победы, Площадь Ленина - Площадь Независимости, Восток - Великая Слепня
Спадар
06.11.2025
Самая галоўная праблема на дадзены момант.... Цырк
Filipp
06.11.2025
Некаторыя прапановы неблагія.
Drill baby drill
06.11.2025
Калі майму коціку няма чым заняцца, то самі можаце здагадацца, што ён сабе ліжа. Відаць гэтак сама і АПК. Ну ніякага ўплыву на зьмену назваў станцыяў мінсага мэтро АПК ня меў,ня мае і з такой дынамікай хутчэй за ўсё не будзе мець ніколі. Можа хопіць ўжо?
Woodoo Cult
06.11.2025
[Рэд. выдалена]
Найперш не галасі!
06.11.2025
Трохкарчмовая занадта складанае слова. У адным жвкхкаоанёвым слове 2 р, хк, рч. Назвы метро мусяць быць як мага простымі ў вымаўленні. "тры карчмы" і то лепей. "Раваровы завод" занадта ганарова для мотавела: там даўно ўжо мотароварафабрыка, а не завод - толькі збіраюць гатовыя камплекты. Камароўскі лес добра.
Ну-ну
06.11.2025
Найперш не галасі! , прытым што на месцы гэтае станцыі мэтро ёсьць выдатны мікратапонім Архірэйская Слабодка. Назва дае процьму цудоўных варыянтаў для назвы станцыі – Архірэйская, Слабодка, Слабадзкая... Можа быць нават чацьвёрты варыянт, Архірэйскаслабодзкая (але гучыць ужо амаль настолькі ж грувастка як і Трохкарчмовая). А наогул, навіна зусім не на часе і дыскрэдытуе АПК, выстаўляючы яго ў вачах людзей як структуру зусім адарваную ад рэаліяў. Выдаткаваных на гэты праект грошай хапіла б ну хоць бы на камплект якіх-небудзь турнікетаў або бінтоў для ПКК.
Хто гэта?
06.11.2025
А хто гэта - Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі - з 47 падпісычкамі ў тэлеграме?
Зашквар
06.11.2025
У гонар могілак станцыі называць? Ад назвы "Ракаўская" адмовіліся яшчэ тады, бо пасля Чарнобыля шмат анкалогіі было. У людзей асацыяцыя з хваробай. Зараз таксама ўсплёск анкалогіі. Людзі і так у дэпрэсіі, а яшчэ перад носам будзе такая назва маячыць.
Ж
06.11.2025
Зашквар, што з горадам Ракаў на так ? Што вы тут наплялі, якога хрэна ? Ракаўская шаша ёсьць (была), прадмесьце аднайменнае, кілбаса "ракаўская" была, ракаўскі кірмаш таксама быў шырока вядомы. Нікога, акром вас, такія асацыяцыі не наведваюць...
Імя
06.11.2025
Зашквар, гэтыя ж людзі прыблізна тады ж з усіх кандыдатаў абралі Лукашэнку, а потым разам з ім будавалі русскій мір 30 гадоў, і што?
Даедзем
06.11.2025
Татарская Слабада - добра. Трэба ўсё гэта паскудства з Фрунзэ, Мельнікайтэ і пераможцамі Машэрава прыбраць.
Ракаўская стала чамусьці Спартыўнай (дарма што насупраць балетнай школы).
Папраўка
06.11.2025
Даедзем, бо там какей жа.
Беларус
06.11.2025
Не "дэкамунізацыя і дэкаланізацыя", а беларусізацыя
«Трохкорчемная», «Раздорожная» и «Макаенка». Какие названия станций метро предлагает Объединенный переходный кабинет
АПК не прыйдзе да ўлады ў агляднае будучыні.
Калі прыйдзе да ўлады нехта-нешта нацыянальнае, тады будзе іншае абмеркаванне, іншы час, іншыя героі. Іншы набор станцый да пераназывання.
Усе гэтыя канцэпцыі, праекты, планы - чыстае марнатраўства і засвойванне сродкаў.
Што далей, будуць пісаць праект пераназывання вуліц у кожным горадзе?
Там шмат працы. На пару дзясяткаў год хопіць.
Цырк
Назвы метро мусяць быць як мага простымі ў вымаўленні.
"тры карчмы" і то лепей.
"Раваровы завод" занадта ганарова для мотавела: там даўно ўжо мотароварафабрыка, а не завод - толькі збіраюць гатовыя камплекты.
Камароўскі лес добра.
Ад назвы "Ракаўская" адмовіліся яшчэ тады, бо пасля Чарнобыля шмат анкалогіі было. У людзей асацыяцыя з хваробай. Зараз таксама ўсплёск анкалогіі. Людзі і так у дэпрэсіі, а яшчэ перад носам будзе такая назва маячыць.
Ракаўская стала чамусьці Спартыўнай (дарма што насупраць балетнай школы).