Комментарии к статье

Юрконис о закрытии границ: Давайте не думать о Пете из Барановичей, который хочет заработать где-то там в Белостоке

  • Indrid Cold
    31.10.2025
    Беларусы не могуць навесьці парадак у сваей краіне і пры гэтым патрабуюць каб ім было КАМФОРТНА
  • Я выбачаюся
    31.10.2025
    Indrid Cold, а то літоўцы не абураюцца і не патрабуюць - якія ганяюць адпачываць у беларусь і хваляць на кожным вуглу лукашэначку
  • Вікінг
    31.10.2025
    Indrid Cold, занадта яны шмат хочуць.
  • Вісагінас
    31.10.2025
    Я выбачаюся, Паглядзіце відэа блогера Андрэя Павука, якое ён запісаў у летувіскім горадзе Вісагінас. Там летувісы не тое што размаўляюць па-расейску, а яшчэ і Лукашэнку хваляць, які ён маладзец.
    Уяўляеце, як гэта чуць Павуку, якому Лукашэнка прысудзіў 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, выгнаў з краіны, разграміў кватэру.
  • аэс
    31.10.2025
    Вісагінас, твой Павук пераўтварыўся у Волячку Карач, якая патрабавала ад літоўцаў міжнароднай абароны, а потым пачала гаўняць на Літву. Так і Павук, абарону атрымаў і пачаў вакол какаць. Хай лепш вучыць літоўскую мову і не шукае гаўно па розных кутках на чужой зямлі, літоўскія грамадзяне без яго разьбяруцца як ім жыць
  • А як жа!
    31.10.2025
    аэс, канечне , літоўскія грамадзяне, якія хваляць Лукашэнку, без Павука разьбяруцца як ім жыць. І літоўскія кантрабандысты, якія кормяць рэжым Лукашэнкі, таксама самі разьбяруцца як ім жыць. І літоўскія памежнікі, якія прапускаюць цягнікі з расейскімі дыверсантамі па маршруце Масква-Калінінград, таксама самі разьбяруцца як ім жыць.
  • Вісагінас
    31.10.2025
    аэс, літоўцы зачапілі беларусаў, цяпер беларусы будуць пільна сачыць за тым, што адбываецца ў Літве. І няхай не скардзяцца, што беларусы ўсё бачаць, і заўважаюць усе касякі літоўцаў.
    Беларусы добрыя. Але і памяць у нас таксама добрая. Запамінаем усё і надоўга. Хуценька замяць і прымусіць забыць не ўдасца.
  • Неюрконіс
    31.10.2025
    А як жа! , а якая беларусам справа да жыцця літоўцаў? Чым тады беларусы лепшыя за расейцаў, якія прыперліся наводзіць свой парадак ва Ўкраіне? "И всё вокруг колхозное и всё вокруг моё"??? Не, даражэнькія, не і не. У гасьцях гэта значыць у гасьцях, а калі не падабаецца, калі ласачка дадому, там парадку яўна няма. А літоўцы ўласна хай займаюцца сваімі справамі и наводзяць парадак без нашых падказак
  • Тошнит от "простоты"
    31.10.2025
    Хатаскрайники со своим лидером уже достали.
  • Пытанне
    31.10.2025
    Тошнит от "простоты", а ваш лідар хто?
  • Міхась
    31.10.2025
    Юрконіс мае рацыю. Грамадзтва мусіць зьняць ружовыя акуляры.
  • Юрконіс НЕ мае рацыi.
    31.10.2025
    Как будто он еще не проснулся. Что же он не обьяснил на примере Литовской СССР как литовский народ по его сегодняшним рецептам для беларусов подобным образом за много десятков лет оккупации СССР ничего не добился? Тошнит уже.
  • Юрконіс наш слон
    31.10.2025
    Юрконіс НЕ мае рацыi. , У Літве была партызанка. Тысячы калябарантаў і акупантаў былі зьнішчаныя. У Беларусі замест гэтага заклікі да роўнасьці гендэраў і інклюзіі. Тьфу...
  • Маніпулятару
    31.10.2025
    Юрконіс наш слон, прабачце, а дзе вы бачылі "у Беларусі замест гэтага заклікі да роўнасьці гендэраў і інклюзіі"? У Беларусі былі барыкады, сцэпкі, маршы, "Лукашэнка ў аўтазак, Лукашэнка ў Гаагу, Трыбунал, Пашол вон - ты і твой Амон".
    Ніякіх "заклікаў да роўнасьці гендэраў і інклюзіі" у Беларусі не было і сёння няма.

    Гэтыя заклікі з'явіліся толькі ў тых так званых офісаў і актывістаў і прычым толькі тады, калі яны пераехалі...у Літву.
  • Не думаць
    31.10.2025
    Калі не думаць пра ўмоўнага Пецю з Баранавічаў, то Пецю становіцца ўсё адно: Лукашэнка тут ці Ціханоўска, Расія ці Еўропа. Якая розніца, хто цябе кабе карае за сіпатага, пакуль сіпаты як гроб грошы, так і грабе?
  • Не раві, бялуга
    31.10.2025
    Каша нейкая у вас у галаве, у перамешку з трызненнем, таварыш.
  • Імя
    31.10.2025
    Не думаць, ага, то бок хай сабе абыякавыя Пеці радасна ганяюць кантрабанду без падаткаў і плююць на заканадаўства Літвы і ЕЗ? Але ж калі Беларусь складаецца з такіх Пецяў, у якую Яўропу сабралася беларускае спадарства? Наўпроставы накірунак вам ў эрэфію, там сраць хацелі на ўсе законы
  • Пытанне
    31.10.2025
    Імя, літоўскія кантрабандысты, якія ганяюць кантрабанду з Беларусі ў Літву, плацяць падаткі Літве? То бок іх кантрабандная дзейнасці ў Літве афіцыйна зарэгістраваная?

    Ці не плацяць? І займаюцца кантрабандай без падаткаў і плююць на заканадаўства Літвы і ЕЗ?
    Тады ім таксама наўпроставы накірунак ў эрэфію?
    Для гэтага нават цягнік ёсць адмысловы праз Літву ідзе: " Масква-Калініград".
  • Сузіральнік
    31.10.2025
    Лявацкія медыя два дзесяцігоддзя распавядаюць беларусам пра тое што яны ні ў чым не вінаватыя. Маўляў вінаваты рэжым. Не дзіва потым бачыць здзіўленыя вочы нормасаў якія шчыра не разумеюць "за што?".
  • Жалезны воўк
    31.10.2025
    Да ўлады ў Літве непазьбежна прыйдуць кансерватары на чале з маладым-гарачым Кашчунасам. Й толькі тады ў "маяхатазкраю" дыяспары пачнуцца сапраўдныя непрыемнасьці.
  • Жесть
    31.10.2025
    Жалезны воўк, и что в этом хорошего? Ждете депортации беларусов на гум.внж и беженстве назад в Беларусь? Звездочки на погоны охота получить? Или вам хату в Чижовке пообещали?😂
  • Беларусы
    31.10.2025
    Ну ладно, убедил. Раз так, то на следующих выборах изберем другую власть, а Лукашенко прогоним
  • Петя и Маша
    31.10.2025
    Беларусы, мы же просто не знали. А оказыается, беларусы Беларуси беларусам Литвы гибридные сигареты посылают. Ну дела.... Война, она такая.
  • Паправачка
    31.10.2025
    Петя и Маша, на літоўскім баку гібрыдныя цыгарэты забіраюць не беларусы, а літоўцы. Літоўскія кантрабандысты.

    За ўсімі беларусамі ў Літве пільна сочаць літоўскія спецслужбы. Таму беларусы ніяк не могуць займацца кантрабандай дзейнасцю на тэрыторыі Літвы. Гэта робяць грамадзяне Літвы.
  • Санкцыі
    31.10.2025
    Спадар Юрконіс, давайце не будзем думаць пра Пецю або Машу з Баранавічаў, якія хочуць зарабіць дзесьці там у Беластоку, а падумаем пра літоўскую мафію кантрабандыстаў, якая супрацоўнічае з цыгарэтай мафіяй Лукашэнкі і перапраўляе Лукашэнкіны цыгарэты ў Еўропу, дзе літоўская мафія мае вялікую дыяспару. https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/380085

    Я лічу, што трэба накласці за гэта санкцыі на Літву і дэпартаваць з краін Еўропы літоўскія дыяспары, якія спрыяюць кантрабандзе рэжыма Лукашэнкі.
  • Калі не думаць пра Селук
    31.10.2025
    Усё правільна спадар Юрконіс сказаў.У усяго ёсць свой прэдзел. У бізнеса, у шырокім сэнсе, лукашэначкі, таксама. Стаміўся перадаваць прыветы гэбэшным пачварам, а ўсім астатнім на здачу чаго небудзь.
  • А
    31.10.2025
    Так-так, давайце лепей думаць пра Вову з Масквы, які хоча каб яго грузы ездзілі транзітам у Калінінград.
  • Цягнік Масква - Калінінград
    31.10.2025
    А, пра Вову з Масквы, які хоча каб яго грузы ездзілі транзітам у Калінінград, Юрконіс і Наўседа нічога не сказалі.
    Цягнікі Масква-Калінград працягваюць курсіраваць па тэрыторыі Літвы. Расейскім грушнікам і дыверсантам, якія ў іх ездзяць, нічога не пагражае.
  • Ірына
    31.10.2025
    Літоўцы маюць поўнае права рабіць з мяжой тое што ім хочацца. Хочуць зачыніць – няхай зачыняюць. А беларусам варта падумаць пра тысячу палітвязьняў што сядзяць у турмах у тым ліку праз іх палітычную і грамадзкую абыякавасьць.
  • Доку Умаров
    31.10.2025
    Галоўнае падумаць пра Арсена і Гульнару каб ім было зручна даехаць да Калініграда.
  • Nk
    31.10.2025
    Ох, спадар Юрконіс. Губляеце павагу беларусаў, вы ж дасведчаны эксперт. І слухаць такое...

    Самае галоўнае, спадар Юрконіс, - беларусы абураюцца зачыненнем мяжы не таму, што ў Пеці і Машы згубілася магчымасць нейкая, а таму што беларусы выдатна разумеюць, што зачыненне мяжы з Літвой (ды яшчэ такое дзіравае зачыненнне) АНІЯК не ўплывае на рашэнні рэжыму.
    І шарікі гэтай ноччу - чарговы прыклад!

    Я прапаную спадару Юрконісу і іншым на пальцах і фактамі патлумачыць, як частковае зачыненне мяжы абмяжоўвае ці ўскладняе жыцце рэжыму. Не бла-бла-бла, а фактамі, лічбамі, прыкладамі.

    Пакуль мы бачым, па фактах і лічбах з мяжц, што беларускія грамадзяне, Пеця з Машаю з пад Баранавічауў у тым ліку, і беларускія аўтобусы (звычайна дзяржаўнага прадпрыемства Мінсктранс) паехалі праз Брэст. І нават калі ім трэба ў Вільню, то ў грошах яны не згубяць, толькі час. 35Е да Варшавы +25-35Е да Вільні. Але грошы не атрымае літоўскі TOKS, ягоныя аўтобусы сталі пад заборам, кіроўцы сядзяць дома. І падаткі ад квіткоў беларусаў пайдуць не ў літоўскі бюджет, а ў беларускі і эстонскі/польскі. Нават калі там паедзе стрыечны брат Савіных (а ен ўсе роўна паедзе, проста не праз Літву! І пайдуць гэтыя грошы з падаткаў не на падтрымку Ўкраіны, а на "Арэшнік". Думайце, спадар Юрконіс!
  • Vik
    31.10.2025
    Nk, а ещё господин Юрконис будет "приятно" удивлен, когда через месяц вильнюсский аэропорт и летающие туда авиакомпании расскажут о сумме своих убытков. От падения пассажиропотока.

    Элементарное прикрытие железной дороги в Калининград по якобы "техническим" причинам (рельс там внезапно просел, или что-то подобное) на "якобы" ремонт хотя бы на сутки после каждого появления шаров мгновенно развернуло бы эти шары прямо в воздухе. Да они б даже против ветра назад в РБ в мгновенье ока назад двинулись.
  • Чалец БНФ з 1917 года
    31.10.2025
    Можа быць камусьці гэта непрыемна чуць, але Юрконіс сапраўды мае рацыю. Гістэрыка ботаў пад пастом — выдатнае таму падцверджаньне.
  • Nk
    31.10.2025
    Чалец БНФ з 1917 года, непрыемна чуть трызненне і лухту.
    А цяжкую рэальнасць беларусы прымаць ужо навучыліся. Шмат разоў.

    А гэтым танным папулізмам "калі абмяркоўваюць, значыць балюча" вы нагадваеце глупых кіроўцаў, калі ім робяць заўвагу за забароненую паркоўку - "чаго вы да мяне прычапіліся, вы напэўна зайздросціце!" - адказваюць яны.

    Вось і вы так сабе паводзіце. У чым канкрэтна Юрконіс мае рацыі? Па пунктах?
  • Nk
    31.10.2025
    >>У той жа час Юрконіс лічыць, што тыя, хто проста хоча зарабіць у Еўрасаюзе, не могуць лічыцца пацярпелымі ад закрыцця мяжы

    Гэта трызненне, спадар Юрконіс. Беларусы добра ведаюць, што асноўны "бізнэс" і "кантрабас" заўседы быў на польскай мяжы. І па сігарэтах таксама. А праз літоўскую мяжу заўседы больш зараблялі самі літоўцы. Беларусы альбо везлі грошы ў Акрополіс, кафейні Старога гораду ці літоўцы везлі паліва, прадукты і некаторае адзенне.

    Сенняшні выдатны артыкул НН (малайцы, добрая журналістская праца) пра кантрабанду цыгарэт, як раз пра гэта.
    А пра буйныя тавараланцугі - гэта чарговае трызненне. За адзін тыдзень і нават месяц ты перавозку тавару на фурах праз іншую мяжу не развярнеш. У кожнай краіны свае ўмовы да тавару і да фур.
    І як раз ТАВАРЫ і трэба абмяжоўваць. Але калі спадар Юрконіс аб гэтым пачне гаварыць, то яму адразу патэлефануюць з Linava. :) Таму ен гэтую тэму не чапае. Разумеем, літоўскае лобі ў транспарце і літоўская мафія тут вельмі ўплывовае.
    І мы ўсе разумеем, чаму ў выключэннях аказаліся беларусы з літоўскім ВНЖ. Таксама разумеем, чаму ў наступнай версіі абмежаванняў пачалі казаць пра ўсіх іншаземцаў, бо зараз на літоўскія транспартныя кампаніі працуюць і шмат хлопцаў з Сярэдняй Азіі.
  • Nk
    31.10.2025
    >>Калі закрыць літоўска-беларускую мяжу толькі для тавараў, дык гэтыя тавары проста пойдуць праз Латвію і Польшчу, разважае Юрконіс.
    Разважае ен...
    Спадару Юрконісу адказвае іншы літовец, які працуе ў гэтай сферы і не займаецца папулізмам. Адказвае лічбамі і фактамі.
    >>Правительство Литвы предложило перевозчикам воспользоваться другими пунктами пропуска — через Польшу или Латвию. Однако, по словам собеседника, для компаний это означает огромные дополнительные расходы.

    «Мы отстояли 20−25 дней, а теперь нам предлагают опять заплатить в беларусский бюджет — за перецеп, пломбы и кучу других платежей. И снова стоять 10−15 дней на других переходах, — поясняет он. — В чем суть этого предложения? Мы на кого работаем? На Беларусь? Беларусский бюджет получит в два-три раза больше, а наш — только убытки».
  • Anonimus
    31.10.2025
    Nk, дык за гэта ўсе заплоцяць умоўныя Маша і Ваня з Баранавічаў, бо падвышаны кошт перавозкі ляжа на іх плечы, імпартныя тавары ў Беларцсі стануць даражэйшымі. А пра Машу ў Ваням не думае ні Лукашэнка, ні літоўскія ўлады.
  • Nk
    31.10.2025
    Anonimus, дык гэтыя тавары не едуць у Беларусь. :)
    У гэтым уся сутнасць.
    Літоўскія фуры вязуць грузы як быццам у Сярэдняю Азію. Паглядзіце на тыя фуры, што стаяць ля Меднікаў і Салечнікаў - там у большасці машыны і грузы для Сярэдняй Азіі (на самой справе для Расеі).
    Пачытайце на The Insider колькі ўжо кейсаў знойдзена, калі літоўскі бізнес супрацоўнічае з Расеяй.

    А літоўцы "бомбят Воронеж", то бок беларусаў, таму што гэта бяспечна, супакоўвае электарат і не кранае свой вялікі бізнэс, які ў Літве можа быць больш уплывовым, чым палітыкі.
  • Польшча рыхтуецца адчыніць мяжу
    31.10.2025
    Калі закрыць літоўска-беларускую мяжу толькі для тавараў, дык гэтыя тавары проста пойдуць праз Латвію і Польшчу, разважае Юрконіс/

    Польшча шле прывітанне Летуве. Адчыняе мяжу.
    Хопіць ужо Летуве зарабляць на беларусах, няхай і Польшча што-небудзь заробіць. https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/380296
  • Жора
    31.10.2025
    "Можа спытайце прапагандыстаў"
    паведамляю Юрконісу, што ў Беларусі таталітарым. Няма такой опцыі "спытаць". За "спытаць" (за допіс у сацсетцы, нават за падабайку пад чужым допісам) - турма. І якраз у той момант, калі Юрконіс шле падалей Пецю з Баранавіч, Пеця з Баранавіч шле падалей у адказ ягоную дэмакратыю, правы чалавека і гендар.
  • правда
    31.10.2025
    в том что надо закрывать границу навсегда. Пускать только по гуманитарным соображениям. как минимум 50% от всех Маша і Ваня з Баранавічаў с удовольствием придут с русской армией в Литву и будут геноцидить литовцев от имени вкл. в Украину воевать они тоже идут (включая тех кто протестовал) но побаиваются. а в Литве пограбить можно побольше, так что пойдут массово.
  • не такі, як ёсць
    31.10.2025
    Пра беларусаў, безумоўна, думаць вам не варта. Падумайце пра Юнаса якога, ці Матаса, як яны будуць далей зарабляць на перагоне машын маскалям))) ну а Вітаўтасы і Руты папіросы з атмасферных зондаў як-небудзь каля мяжы пазбіраюць, літоўская мытня, памежнікі і мясцовыя паліцаі не патрываюць, грошай на ўсіх хопіць 🤣🤦🏻‍♂️
  • Ох
    31.10.2025
    Лукашэнка ж вам даўно сказаў, што літоўская мяжа яго не цікавіць, цікавіць польская, бо праз яе ідуць кітайскія тавары. А што беларусы не змогуць выехаць, прайсці хутка мяжу, скарыстацца блізкім аэрапортам, што кошты на ўсе паднімуцца, дык яму пляваць, бо і на беларусаў пляваць.
  • Nk
    31.10.2025
    >>Давайце глядзець фундаментальна: мы хочам казаць пра тое, як вырашыць праблему або змагацца з наступствамі? У Лукашэнкі агрэсіўныя, брутальныя паводзіны ў дачыненні да сваіх грамадзянаў, агрэсіўныя ў дачыненні да суседзяў і гэтак далей»

    Калі вы жадаеце вырашыць праблему фундаментальна, то есць толькі некалькі добрых падыходаў:
    - знішчыць фабрыку Неман
    -навучыцца збіваць шары (тры гады летаюць, а Літва так і не здолела з імі змагацца).
    Перамагчы кантрабанду - нерэальна. Нават калі ў Беларусі зменіцца рэжым, то гэтым будуць займацца літоўцы. Яны ж гэтым займаюцца, нават у дэмакратычнай краіне. І па гэты бок, згодна з афіцыйнай інфармацыяй ад Рустама Любаева, злоўлены выключна грамадзяны Літвы!!!

    Які ўплыў на паводзіны Лукашенкі мае зачыненая мяжа - незразумела. Ніхто так і не можа зразумела растлумачыць па факт. Паўсюль адна баўбатня без прыкладаў і лічбаў. Пра гэта кажуць як літоўскія чыноўнікі, так і беларускія эксперты.
  • ХХХ
    31.10.2025
    Nk, Закрыть фабрику Неман? Ну и что? Литву заполнят российские, украинские, молдавские сигареты. Если есть спрос- будет и предложение. Почитайте хотя бы сегодняшнюю статью на НН про контрабанду сигарет. На рынке есть перенасыщение контрабандными сигаретами. Нишу заполнят моментом. Только уничтожить литовскую сторону контрабанды, уничтожить возможность получать и реализовывать.
  • Nk
    31.10.2025
    >>Суразмоўца заклікае глядзець на сукупнасць фактараў. Бо шары, якія заляцелі з тэрыторыі Беларусі, заміналі не толькі грамадзянам Літвы, але і замежнікам — верагодна, у тым ліку і грамадзянам Беларусі. Ім жа таксама было нязручна, калі аэрапорт закрываўся і самалёт не мог прыляцець у пункт прызначэння.

    Окей. Мяжа зачынена, аэропорт зноў закрыты. Каму зараз нязручна?

    А што далей?
    >>Я думаю, что такие авиакомпании очень серьёзно рассматривают возможность пересмотра своего расписания. В будущем, если у компании будут только вечерние или ночные рейсы, это приведёт к её полному уходу из Литвы. Есть такой риск“.

    Зменяцца санкцыі і што будзе, калі літоўцы не пачнуць збіваць шары? Беларусы будуць летаць у Еўропу з Мінску, а жыхары Вільні - з Каунасу і Рыгі? :)
  • Nk
    31.10.2025
    >>Ён упэўнены: трэба паказаць Лукашэнку, што гібрыдныя пагрозы недапушчальныя ў дачыненні да Літвы і заклікае беларусаў, грамадзянскую супольнасць і незалежныя медыя разумець, што дзеянні Літвы, Польшчы ці Еўразвязу — гэта спроба паказаць Лукашэнку «некаторыя межы».

    Добра, разумеем. У сваю чаргу беларусы, якія добра ведаюць рэжым, падказваюць літоўцам - "зачыненне мяжы не мае аніякага ўплыву на Лукашэнку, ен не пачуе гэты сігнал.
    Ці не мае сродкаў кантраляваць кантрабанду, як не можа кантраляваць кантрабанду і літоўцы."
    Кантрабанда - гэта гульня, у якую нельга гуляць аднаму.

    Лепш пачніце сбіваць адразу ўсе, што з'яўляецца ў літоўскай прасторы. Рэжыму трэба паказваць, што вы моцныя.

    А пакуль факты - шмат баўбатні, а ў літоўскай паветранай прасторы ўжо пабывалі: два расейскіх ваеных самалета, тры дроны (два з выбохоўкай), шмат метэазондаў.
    Што з гэтага было знішчана?
    Вось. Гэта быў бы сігнал.
    А зачыненне мяжы - гэта называецца "бомбить Воронеж". Глядзіце на рэйтынгі ўлады ў Літве зараз. І вы губляеце падтрымку беларусаў таксама. І гэта будзе доўгатэрмінова...
  • .
    31.10.2025
    Не ўсе выключэнні прадугледжаны. Ёсць чальцы сямей палітычных (і эканамічных) эмігрантаў, якія могуць сустракацца толькі ў Літве. Ездзіць для таго абодвум бакам у Беларусь або краіны трэцяга свету або небяспечна, або немагчыма.
  • Ы
    31.10.2025
    Ага, давайце лепш умоўны Пеця ездзіць у рашку і прыяднаецца да іх культуры, а пра "беларусаў, якія павінны штосьці зрабіць з лукашэнкам" увогуле рагачу ў галасіну. Як жа шмат літоўцы здолелі зрабіць падчас сталінізму, прам паказалі сваю літоўскую прагу да волі і зрынулі таракана, ага :)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць