Комментарии к статье

«Жду почти год». Белорус перевел 980 рублей не тому человеку — и до сих пор не может вернуть

  • Ёсік
    30.10.2025
    Каб пры абмене валюты далі больш грошаў, дык знайшлі б ды пакаралі, а так разьбірайся сам. Атрымальніка памылковага пераводу не разумею, не тваё, аддай.
  • Правільна вярнуць грошы не так проста
    30.10.2025
    Ёсік, там праблема не ў тым, каб аддаць грошы, а ў тым каб пры гэтым не патрапіць пад крымінальную справу, калі пераведзеныя грошы былі скрадзенымі. І каб правільна зафіксіраваць факт вяртання грошай, іначай іх могуць спагнаць двойчы.
    Плюс калі чалавек хутка памёр, то магчыма ён па стану здароўя не меў магчымасці разабрацца ва ўсіх нюансах правільнага вяртання грошай.
  • Ахвяра
    30.10.2025
    То бок з-за таго, што адзін чалавек памыліўся і не туды перавёў грошы, цярпець павінен іншы чалавек:
    1) Калі ён не перавядзе грошы невядомым на невядомыя рахуткі, то ў яго могуць замарозіць яго рахункі ды яшчэ і спагнаць з яго ж дзяржаўную пошліну плюс працэнты.
    2) Калі ён перавядзе грошы невядомым на невядомыя рахуткі, то не факт, што ён зможа пасля даказаць, што ён рэальна грошы павярнуў і ў яго гэтыя грошы не стануць патрабаваць у другі раз. Ён рызыкуе быць абвінавачаным у адмыванні грошай і саўдзеле ў злачыных фінансавых схемах.
    3) Яго міліцыя будзе выклікаць на допыты.
    4) Міліцыя можа спакойна паведаміць яго персанальныя дадзеныя пастароннім людзям, у тым ліку і патэнцыйным махлярам.
    5) Ніякай матэрыяльнай кампенсацыі за свой вытрачаны час, чалавек не атрымае.
    6) Калі ён звернецца па дапамогу да юрыдычнай арганізацыі па тым, як правільна дзейнічаць у дадзенай сітуацыі, то ніякай матэрыяльнай кампенсацыі ён пры гэтым не атрымае.
    7) Ніякай маральнай кампенсацыі ён пры гэтым не атрымлівае.
  • Ничего за 30 лет не изменилось.
    30.10.2025
    НИЧЕГО. Колхоз, ворье, мянты плохие, воры хорошие, потому что президент "ворует", и мы будем воровать. Вор на воре едет и вором погняет. На работе, в ресторане с птичьими порциями, везде, даже в детских садах родителей обирают.
  • Андрусь
    30.10.2025
    Атрымальнік перавода хутчэй за ўсё ведаў, што памрэ (*хіба ад рака якога ці што) і таму не спяшаўся вяртаць грошы.

    Пакінуў спадчыну.

    Упэўнены, што міліцыя гэтую версію не правярала. Але калі яна праўдзівая, то ўсё гэта з'яўляецца злачынствам і атрымальнікі "спадчыны" павінны атрымаць і адказнасць за яе.

    Крымінальную адказнасць.
  • Не злачынцы, а ахвяры
    30.10.2025
    Андрусь , якое яны здзейснілі злачынства, што павінны панесці крымінальнае пакаранне? У людзей хварэе блізкі родзіч, пасля памірае. А тут гэты разява хоча атрымаць іх персанальныя дадзеныя, каб пачаць патрабаваць у іх грошы. Калі б мне ў падобнай сітуацыі пачалі тэлефанаваць невядомыя з патрабаваннямі перавесці ім на рахунак 980 рублёў, то я б нават не стала з імі размаўляць, будучы цалкам упэўненай, што тэлефануюць махляры.
  • Лукашызм
    30.10.2025
    А вось калi б банк перавеў памылкова 1 000 рублёў то даўно б адмянiлi перавод, а калi б зняў i не вяртаў грошы забегалi б i завялi крымiльную справу, апiсалi маёмасць i ў сраку палезлi за грошамi

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць