Из докладной записки Мошенского Лукашенко стало известно о государственных скидках для компании бизнесмена
-
19.10.2025Вот у меня остаются сомнения в безусловной виновности Мошенского. А вот в некомпетентности ментов сомнений нет. Пусть расскажут что они в это время подписывали, Робин Гуды херовы.
-
19.10.2025С каждой такой публикацией доверие к несомненно важной, но, увы, дилетантской во многих вопросах, организации Белпол снижается. Как и к тем, кто это на своих, НН, страницах, ретранслирует.
-
19.10.2025Машэнскаму гэты праект з Белшынай нафіг не трэба быў. Удзел у ім навязала дзяржава, калі трэба было штось рабіць з правальным энергааб'ектам. Апісаны Белполам кейс - гэта распаўсюджаная ў нашай краіне форма дзяржаўнага рэкету, калі на нейкага бізнесмена вешаюць праблемныя актывы, а той не можа адмовіцца.
Але цікавае іншае. У матэрыяле гаворыцца пра зніжку на газ для Машэнскага з 276 да 185 даляраў за 1 тыс. куб. м. Панове, ніякая гэта не зніжка! Беларусь набывае газ у расеі па цане трохі больш за 100 дол. за тыс. кубоў, і, пракачаўшы яго некалькі сот км па трубах, прадае прадпрыемствам па 300 дол і даражэй. Такая гандлёвая нацэнка не апраўданая ніякімі разумнымі эканамічнымі выдаткамі. Розніца ў цэнах дзесяцігоддзямі ідзе ў адмысловыя фонды лукі і гэтыя сумы на сотні мільенаў долараў. Гэта я ведаю дакладна, бо бачыў якія-ніякія дакументы. Наяхай бы Белпол разам з НН гэтую праблему паднялі, а не вешалі ярлыкі на паважаных бізнесменаў. -
19.10.2025Эканаміст , есть ощущение, что кремлевские олигархи хотят отжать активы санты, убрав конкурента, чтобы на их место пришло «русское море» и другие компании принадлежащие путинским олигархам. Только кремлевским будет выгодно, чтобы против Санты ввели санкции. Другого объяснения я не нахожу
-
19.10.2025Па першай частцы: згодны, але калі праблемны актыў прыносіць прыбытак, ён ужо не праблемны.
Па другой частцы: калі для ўсіх ёсць камерцыйная нацэнка, а для тваёй кампаніі яна менш, гэта ўсё ж зніжка, прэферэнцыі. -
20.10.2025., с чего вы взяли, что он приносит прибыль? Белпол сказал?)))
-
20.10.2025Прыбытак за 2023 і 2024 гг. ёсць ў бухгалтарскім балансе, які паказвае БелПол і які сапраўды знаходзіцца на дзяржаўным сайце.
Акрамя таго, сама схема са зніжкай на газ прапанавана Машэнскім (у першым дакуменце) менавіта, каб праект акупіўся - гэта значыць, меў прыбытак у памерах больш за інвестыцыі.
Трэці дакумент - пісьмо ад кіраўнікоў СавМіна і КДК - уражвае тым, што гэтыя паважаныя людзі прапануюць "схему" (так і называюць). У іншай сітуацыі той КДК любую схему, па якой дзяржава не даатрымоўвае грошы, лічыць крадзяжом у дзяржавы і саджае за краты. Тут - не.
Ясна, як мінімум, што бізнес Машэнскага ўдзельнічае ў непразрыстым дзяржаўна-прыватным партнёрстве і яго інтарэсы ўлічаны. Аспрэчваць можна толькі, сам жадаў гэтым займацца ці не.
З іншых прыкладаў, што ведаю, дзяржава ўцягвае ў "інвестыцыі" не проста так, а таксама ўзамен на нейкія прэферэнцыі. І гэтыя ланцужкі "мы вам, а вы нам" цягнуцца адзін за адным. Але пачатка гэтай гісторыі мы не ведаем.
Сучасная схема з псеўдаарэндай сапраўды мутная. -
20.10.2025., А вы оцените движение денежных средств в отчетности... и все станет понятно... там ни дивиденды, а только долги. Но зачем в этом всем разбираться авторам? Если можно просто кинуть, а там пусть в комментах разбираются
-
20.10.2025Ні "даўгі", а страты ("убытки"), і толькі па фінансавай і інвестыцыйнай дзейнасці, што самі тлумачаць розніцай курсаў валют (па-простаму: долар упаў).
Гэтыя страты -722 тыс. уб., а прыбыткі па галоўнай дзейнасці (тая псеўдаарэнда і псеўдапаслугі) +6271 тыс.руб., што дае агульны прыбытак +5549 тыс.руб.
Пра "дывідэнды" там увогуле нічога. Што за "эканамісты" такія ў каментарыях, і ў тэрмінах блытаюцца, і прыбытку "не бачаць", і зніжкі для іх не зніжкі. І галоўнае, што меркаванне ў іх сфармавана яшчэ да разгляду дакументаў - чаму так?
😂